wd wp Пошук:

Хабі Алонса

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алонса. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хаб’е́р Ало́нса Ала́на (баскск.: Xabier Alonso Olano, ісп.: Xabier Alonso Olano; нар. 25 лістапада 1981, Талоса(руск.) бел., Іспанія) — іспанскі футбаліст (апорны паўабаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам нямецкага клуба «Баер 04».

Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2004, чэмпіянату свету 2006, чэмпіянату Еўропы 2008, чэмпіянату свету 2010, чэмпіянату Еўропы 2012 і чэмпіянату свету 2014. Двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). На клубным узроўні Алонса — пераможца Лігі чэмпіёнаў (2004/05(руск.) бел., 2013/14(бел. (тар.)) бел.), Суперкубка УЕФА (2005(руск.) бел., 2014(руск.) бел.), Кубка Англіі (2005/06(англ.) бел.), Суперкубка Англіі (2006(англ.) бел.), Кубка Іспаніі (2010/11(руск.) бел., 2013/14(руск.) бел.), чэмпіянату Іспаніі (2011/12(руск.) бел.) і Суперкубка Іспаніі(руск.) бел. (2012(руск.) бел.), Кубка Германіі (2015/16(руск.) бел.), чэмпіянату Германіі (2014/15(руск.) бел., 2015/16(руск.) бел., 2016/17(руск.) бел.) і Суперкубка Германіі(руск.) бел. (2016(руск.) бел.). У складзе нацыянальнай зборнай Хабі — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010).

Алонса пачаў кар’еру ў галоўнай камандзе свайго роднага рэгіёна Гіпускаа — «Рэал Сасьедадзе», дэбютаваўшы за клуб у 1999 годзе. У сезоне 2000/01(руск.) бел. Хабі на правах арэнды перайшоў у клуб другога дывізіёну(руск.) бел. «Эйбар» на паўгода. Вярнуўшыся з арэнды, Алонса стаў іграком асноўнага складу. У сезоне 2001/02(руск.) бел. баск забіў свой першы гол. У наступным сезоне(руск.) бел. Алонса згуляў ключавую ролю ў заваяванні срэбных медалёў чэмпіянату, дзякуючы чаму клуб здолеў кваліфікавацца ў Лігу чэмпіёнаў. Сезон 2003/04 стаў для Хабі апошнім у складзе «Сасьедада». Летам 2004 года Алонса перайшоў у «Ліверпул» за 10,5 млн £. У першым сваім сезоне ў складзе «чырвоных» іспанец выйграў Лігу чэмпіёнаў. У сезоне 2005/06 Хабі заваяваў яшчэ два трафеі: Суперкубак УЕФА і Кубак Англіі. У наступныя тры сезоны на «Энфілдзе(бел. (тар.)) бел.» іспанец выйграў Суперкубак Англіі, а таксама дайшоў да фіналу(бел. (тар.)) бел. Лігі чэмпіёнаў і заваяваў срэбныя медалі чэмпіянату Англіі(руск.) бел.. У летняе трансфернае акно(англ.) бел. 2009 года Алонса за 30 млн € перайшоў у мадрыдскі «Рэал»[3], дзе стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў[4], чэмпіянату і Суперкубка Іспаніі, а таксама двухразовым пераможцам Кубка Іспаніі. У 2014 годзе, пасля пяці гадоў праведзеных у складзе «Рэала», Хабі перайшоў у мюнхенскую «Баварыю», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. У складзе «Баварыі» Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6].

Алонса адрозніваецца здольнасцю забіваць галы з далёкіх дыстанцый. У матчы на Кубак Англіі супраць каманды «Лутан Таўн»(англ.) бел. у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».

Раннія гады

Хабі Алонса паходзіць з вядомай футбольнай сям’і. Яго бацька, Перыка Алонса(англ.) бел., гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Іспаніі, і за «Барселону». Брат Хабі, Мікеле Алонса(англ.) бел., гуляе на пазіцыі паўабаронцы за «Рэал Уніён»(руск.) бел.. Іншы брат, Ён — футбольны суддзя. Алонса нарадзіўся ў Талосе, невялікім мястэчку Краіны Баскаў, да шасці гадоў жыў у Барселоне, потым яго сям’я пераехала ў Сан-Себасцьян. Менавіта тут выявіўся яго запал да футбола, ён правёў сваё дзяцінства, гуляючы ў футбол на Плая дэ ла Конча (Шэл Біч)[7]. На пляжах Сан-Себасцьяна Алонса пасябраваў з жыхаром Кале Маціа, Мікелем Артэтам, і яны часта спаборнічалі адзін з адным, гуляючы разам у футбол па выхадных[8]. У раннім узросце Алонса вырашыў стаць апорным паўабаронцам, гэта амплуа дапамагло яму навучыцца добра распараджацца мячом на поле.

Калі яму было 15, ён па школьнай праграме абмену адправіўся ў ірландскі горад Келс, графства Міт(руск.) бел., каб вывучыць англійскую мову[9].

Алонса і Артэта былі амбіцыйныя і марылі гуляць побач за «Рэал Сасьедад», але іх шляхі разышліся пасля таго, як Артэта перайшоў у «Барселону», тым часам як Алонса падпісаў кантракт з «Рэал Сасьедадам»[10].

Алонса прагрэсаваў, выступаючы за рэзервовую каманду «Рэал Сасьедад», і ва ўзросце 18 гадоў у сезоне 1999/2000 ён дэбютаваў у першай камандзе сан-себасцьянскага клуба. Яго першы выхад на поле адбыўся 1 снежня 1999 года ў паядынку Кубка Іспаніі з «Лаграньесам»[11]

Клубная кар’ера

«Рэал Сасьедад»

Джон Тошак(руск.) бел. прызнаў патэнцыял у Алонса і выдаткаваў шмат часу, распрацоўваючы метады навучання, скіраваныя на індывідуальнае паляпшэнне яго тэхнічных магчымасцей[12]. Першую палову сезона 2000/01 Алонса адгуляў у «Эйбары» на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў родную каманду. Каманда ўмацавала свае пазіцыі ў сярэдзіне табліцы ў 2001/02 сезоне, заняўшы 13-е месца. Алонса правёў 30 матчаў у сезоне, а таксама забіў свой першы гол у Ла Лізе, за ўвесь сезон адзначыўся 3 разы. Улетку 2002 года ў «Рэал Сасьедада» зноў змяніўся трэнер, і ўсё ж з прыходам Рэйнальда Денуэкса(руск.) бел. Алонса захаваў сваё месца ў першай камандзе[13].

У нечакана паспяховым для каманды сезоне 2002/03, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусціўшы наперад толькі мадрыдскі «Рэал», Хабі Алонса быў ключавым іграком «Рэал Сасьедада», ён узяў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы, заявіўшы пра сябе як пра «ўзыходную зорку» іспанскага футбола[14].

Улетку 2004 года ў «Рэал Сасьедад» перайшоў сябар дзяцінства Алонса, Мікель Артэта[15]. Артэта быў у захапленні ад перспектывы стаць партнёрам Алонса ў цэнтры поля, але яго радасць была нядоўгай. Алонса атрымаў прапанову ад «Ліверпула» і 20 жніўня 2004 года перайшоў у мерсісайдскі клуб[11][16].

«Ліверпул»

У складзе «Ліверпула»

Алонса прыбыў у Ліверпул разам з Луісам Гарсія з «Барселоны», паклаўшы тым самым пачатак новай эры на «Энфілдзе». Новы трэнер «Ліверпула», Рафаэль Бенітэс(бел. (тар.)) бел., імкнуўся рэарганізаваць клуб і цалкам перапрацаваць гульню каманды, выбраўшы свой уласны стыль тренерства і тактыку каманды[17]. Алонса перайшоў у «Ліверпул» у жніўні 2004 года. Ён дэбютаваў у англійскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «Рыбак Стэдыўм(руск.) бел.» у матчы супраць «Болтан Уондэрэрс», які «Ліверпул» прайграў з лікам 0:1[18]. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». Свой першы гол у Англіі Хабі забіў са штрафнога ў браму «Фулхэма» 16 кастрычніка[19], да перапынку таго матча «Ліверпул» прайграваў 0:2, але потым пасля выхаду Алонса на замену пераламаў ход гульні, перамогшы з лікам 4:2.

1 студзеня 2005 года ў выніку сутыкнення з Фрэнкам Лэмпардам з «Чэлсі» Алонса зламаў шчыкалатку і на тры месяцы выбыў з гульні. Вярнуўшыся да вырашальных матчаў плэй-офф Лігі чэмпіёнаў, ён вельмі дапамог камандзе, калі з-за траўмы не мог гуляць капітан «Ліверпула», Стывен Джэрард[20]. У фінальным матчы супраць «Мілана» Алонса зраўняў лік, а потым «Ліверпул» перамог у серыі пенальці[21]. Алонса быў у захапленні ад перамогі, сказаўшы: «Гэта найлепшы момант у маёй прафесійнай кар’еры»[22].

7 студзеня 2006 года ў матчы Кубка Англіі з клубам «Лутан Таўн» Хабі Алонса забіў самы далёкі гол у гісторыі «Ліверпула», паразіўшы браму саперніка са сваёй паловы поля (мяч праляцеў адлегласць прыкладна ў 60 метраў). Хоць брама «Лутана» была ў гэты момант пустой (брамнік пайшоў у штрафную «чырвоных» на падачу вуглавога), гэта дасягненне Алонса стала прадметам працяглага абмеркавання заўзятараў і прэсы. Таксама паведамлялася, што адзін фанат «Ліверпула» паставіў 200 фунтаў на тое, што ў Хабі да канца сезона атрымаецца забіць са сваёй паловы поля, і выйграў 25 000 фунтаў[23].

20 верасня 2006 года Алонса зноў адзначыўся далёкім голам, гэтым разам паразіўшы браму «Ньюкасла» ў матчы Прэм’ер-лігі. У выніку Алонса быў прызнаны майстрам далёкіх удараў, Хабі прызнаўся, што адпрацоўвае такія ўдары на трэніроўках[24].

1 верасня 2007 года яму ўпершыню ў кар’еры атрымалася двойчы за гульню паразіць браму саперніка «Ліверпула» ў Прэм’ер-лізе. Адбылася гэтая падзея ў матчы на ​​"Энфілдзе" супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі з лікам 6:0[25][26]. Алонса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ўдарам са штрафнога з адлегласці ў 50 метраў паразіўшы браму гасцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Ліверпула» чацвёртым у дадзеным паядынку.

«Рэал Мадрыд»

У матчы за мадрыдскі «Рэал» у Лізе чэмпіёнаў
У матчы за мадрыдскі «Рэал» супраць «Вальядаліда»

Улетку 2009 года мадрыдскі «Рэал» пачаў актыўна праводзіць трансферы вядомых ігракоў; адной з мэт каманды стаў Алонса. Нягледзячы на тое, што трэнер «Ліверпула» Рафаэль Бенітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клуб не мае намер прадаваць Хабі[27][28][29], прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», увесь час заяўляючы праз прэсу пра тое, што ігрок ім вельмі патрэбен. Пры гэтым «вяршковыя» адмовіліся згаджацца з мінімальнай сумай адступных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Ліверпул». «Рэал» назваў яе «празмеру вялікай» за «іграка, якому няма замены»[30] і прыстрашыўшы зусім адмовіцца ад угоды[31], і гэта пры тым, што незадоўга да таго мадрыдскі клуб выдаткаваў 93,5 і 63,5 мільёнаў еўра на Крыштыяну Раналду і Кака адпаведна.

Пасля двух месяцаў лета, цягам якіх цягнуліся перамовы паміж клубамі, 30 ліпеня Алонса афіцыйна запытаў трансфер[32]. 4 жніўня было дасягнута пагадненне паміж клубамі пра суму кампенсацыі[33], а праз яшчэ два дні ігрок быў прададзены ў «Рэал», прыкладная сума трансферу склала 30 мільёнаў фунтаў. Меркавалася, што галоўнай прычынай сыходу Алонса сталі яго напружаныя адносіны з Бенітэсам. Але ў сваім першым інтэрв’ю пасля пераходу паўабаронца сказаў, што канфлікту ў іх не было, і паведаміў, што хацеў стаць часткай «мадрыдскага праекта»[34].

У першым сезоне за «Рэал» Хабі выступаў пад нумарам «22». Дэбют Хабі ў «Рэале» адбыўся ў матчы з «Дэпартыва». Хабі правёў на поле ўсе 90 хвілін. Свой першы гол у футболцы «Рэала» Алонса забіў у браму «Вільярэала» з пенальці на 87-й хвіліне[35]. У матчы супраць «Севільі» Хабі адкрыў лік за гасцей аўтаголам на 10 хвіліне. Наступны гол Хабі забіў у браму «Спортынга». У матчы супраць «Атлетыка» Хабі забіў гол на 49-й хвіліне і аддаў галявы пас на 55-й.

У тым сезоне Алонса стаў ключавым іграком у цэнтры паўабароны «Рэала». Алонса гуляў добра не толькі ў чэмпіянаце, але і ў Лізе чэмпіёнаў. Усяго ў сезоне 2010/11 Хабі Алонса згуляў 52 матчы і забіў адзін мяч[36].

Чэмпіёнскі для «Рэала» сезон Хабі пачаў у добрай форме. Ён паказваў стабільную гульню як у абароне, так і ў нападзе, выступаючы стваральнікам атак каманды.

Сезон 2012/13 атрымаўся для іспанца не вельмі ўдалым. З-за траўмаў ён выбываў з гульняў на немалыя тэрміны. Становішча пагоршылася і пасля канфлікту каманды з трэнерам Жазэ Маўрынью. У сярэдзіне сакавіка 2013 года з’явіліся паведамленні пра тое, што Алонса не збіраецца падаўжаць кантракт з кіраўніцтвам «Рэала», які мінае па заканчэнні сезона 2013/14. Аднак у пачатку студзеня 2014 года Хабі падоўжыў кантракт да чэрвеня 2016 года[37][38][39].

У матчы за мюнхенскую «Баварыю» супраць маскоўскага ЦСКА

«Баварыя»

29 жніўня 2014 года Алонса перайшоў у склад нямецкай «Баварыі», падпісаўшы з клубам двухгадовы кантракт[40]. Кантракт падпісаны на 2 гады[41]. У новым клубе Алонса атрымаў футболку з нумарам 3. Дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Шальке 04», які скончыўся ўнічыю 1:1[42]. 27 верасня 2014 года ў матчы супраць «Кёльна» Алонса пабіў рэкорд па колькасці пасаў за матч Бундэслігі, 196[43]. 18 кастрычніка 2014 года іспанец аформіў першы гол за «Баварыю», забіўшы са штрафнога мяч у браму «Вердэра». Матч скончыўся з лікам 6:0[44].

17 лютага 2015 года, у яго 100-ым матчы ў Лізе чэмпіёнаў, Алонса быў выключаны з гульні за другую жоўтую картку пры ліку 0:0 супраць данецкага «Шахцёра»[45]. У другім матчы Алонса вярнуўся[46], «Баварыя» перамагла 7:0[47]. Алонса забіў свой чацвёрты гол у Лізе чэмпіёнаў са штрафнога ў матчы супраць «Порту» ў чвэрцьфінале. «Баварыя» выйграла 6:1 і чацвёрты раз запар прайшла ў паўфінал.

28 красавіка 2015 года Алонса стаў адным з чатырох ігракоў «Баварыі»-чэмпіёнаў свету, якія прайгралі «Барусіі» паўфінал Кубка Германіі па футболе(руск.) бел.[48]. Ён таксама быў адзіным іграком, які не забіў пенальці ў Суперкубку 2015(руск.) бел. супраць «Вольфсбурга», яго ўдар быў адбіты Кунам Кастэлсам(руск.) бел.[49].

Летам 2015 года змяніў нумар 3 на 14, пасля сыходу Клаўдзіа Пісара(руск.) бел..

18 снежня 2015 года Алонса падпісаў новы кантракт з «Баварыяй» да 2017 года[50]. У студзені 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2016/17[6]. 20 мая 2017 года згуляў свой апошні афіцыйны матч, калі выйшаў у асноўным складзе «Баварыі» ў матчы апошняга тура Бундэслігі супраць «Фрайбурга» (4:1). У гэтым матчы ён адзначыўся галявой перадачай на Ар’ена Робена і быў заменены на 82-й хвіліне на Франка Рыберы. Усяго за тры гады ў Германіі Хабі Алонса тройчы стаў чэмпіёнам краіны, выйграў Кубак і Суперкубак Германіі.

Міжнародная кар’ера

Алонса забівае гол у чвэрцьфінале Еўра-2012 супраць Францыі

Еўра-2004

Упершыню за зборную Іспаніі Алонса згуляў 30 красавіка 2003 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, ва ўзросце 22 гадоў. На Еўра-2004 Алонса быў заменены ў матчы з Расіяй пры ліку 1:0, згуляў усе 90 хвілін супраць Партугаліі, дзе яго каманда саступіла з лікам 0:1. У выніку іспанцы не прайшлі групавы этап[51][52].

ЧС-2006

На чэмпіянаце свету ў Германіі Хабі Алонса 14 чэрвеня 2006 года забіў свой першы гол за зборную ў браму зборнай Украіны[53]. Нягледзячы на паспяховы выступ на групавой стадыі, дзе Іспанія выйграла ўсе свае гульні, каманда была выбіта будучымі фіналістамі, французамі, у 1/8 фіналу[54].

Еўра-2008

На Еўра-2008, якое аказалася паспяховым для іспанцаў, Алонса быў капітанам зборнай у апошняй гульні групавога этапу супраць Грэцыі, стаў іграком матча[55]. Іспанія выйграла турнір, а Алонса згуляў у чатырох з шасці матчаў за зборную[56].

ЧС-2010

На ЧС-2010 Хабі Алонса браў удзел ва ўсіх матчах зборнай Іспаніі, гуляючы разам з Серхіа Бускетсам і Хаві ў цэнтры поля, і дапамог зборнай заваяваць першы трафей Кубка свету[57]. На 28-й хвіліне апошняй гульні супраць Нідэрландаў ён атрымаў удар у грудзі ад галандскага паўабаронцы Найджэла дэ Ёнга(бел. (тар.)) бел.. Фол быў спрэчным, здавалася, што парушэнне заслугоўвае непасрэднай чырвонай карткі, але Говард Уэб(англ.) бел. абмежаваўся жоўтай[58]. Нягледзячы на боль, ён дагуляў увесь матч.

Еўра-2012

На Еўра-2012 23 чэрвеня 2012 года Хабі Алонса згуляў свой 100-ы матч за Іспанію[59] ў чвэрцьфінале супраць Францыі, у якім ён забіў абодва мячы і прынёс перамогу Іспаніі.

ЧС-2014

Перад ЧС-2014 Хабі Алонса прыняў рашэнне завяршыць выступы за зборную Іспаніі па завяршэнні турніру[60]. На самым «мундыялі» Алонса адкрыў лік у першым матчы групавога этапу са зборнай Нідэрландаў, аднак матч скончыўся паражэннем іспанцаў з лікам 1:5. У другім матчы Іспанія затым прайграла 2:0 зборнай Чылі. У гэтым матчы Алонса атрымаў жоўтую картку і быў заменены ў перапынку, калі лік ужо быў 2:0. Трэці матч Іспанія выйграла апошні матчы супраць Аўстраліі і заняла трэцяе месца ў групе; Алонса згуляў 83 хвіліны ў матчы.

Алонса скончыў міжнародную кар’еру 27 жніўня 2014 года[61]. Усяго за зборную сваёй краіны Хабі Алонса правёў 114 гульняў і забіў 16 мячоў, выйграўшы ў складзе нацыянальнай каманды два чэмпіянаты Еўропы (2008, 2012), чэмпіянат свету (2010) і стаў бронзавым прызёрам Кубка канфедэрацый (2009).

Зборная Краіны Баскаў

Алонса дэбютаваў у зборнай Краіны Баскаў(англ.) бел. у таварыскім матчы супраць Ганы 29 снежня 2001 года[62] і атрымліваў рэгулярныя выклікі, але з-за шчыльнага графіка ў клубе не заўсёды меў магчымасць з’яўляцца. 29 снежня 2012 года Алонса з’явіўся на полі ў матчы зборнай Краіны Баскаў з Балівіяй, які быў выйграны пірэнейцамі 6:1[63].

Стыль гульні

Алонса адрозніваецца на поле добрай тэхнікай, а таксама пастаўленым ударам, што дазваляе забіваць галы з далёкіх дыстанцый, а сіла ўдару дазваляе яму віртуозна выконваць штрафныя ўдары. У матчы Кубка Англіі супраць «Лутан Таўн» у студзені 2006 года ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін з якіх — ударам прыкладна з 60 метраў. У верасні 2006 года Алонса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[64].

Хабі як плэймэйкер валодае дакладным пасам і валодае добрым бачаннем поля, што дазваляе аддаваць якасныя перадачы на далёкія адлегласці.

Як заўзятар я б сказаў, што Хабі вялікі ігрок. Я думаю, што ён з’яўляецца найлепшым распасоўшчыкам у Еўропе.— Прэзідэнт «Рэала», Фларэнтына Перэс(англ.) бел., чэрвень 2009[65].

Былы партнёр Хабі па «Ліверпулу» Стывен Джэрард на пытанне «каго Вы б хацелі вярнуць з былых партнёраў?» Стыві адказаў, што менавіта Алонса ён бы хацеў вярнуць, калі гэта было б магчыма. Бачанне поля і добрае валоданне пасам дазволілі Алонса стаць адным з асноўных ігракоў у паўабароне «Ліверпула», а яго запамінальныя дакладныя далёкія пасы і відовішчныя далёкія ўдары зрабілі Алонса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных». У складзе зборнай Іспаніі Хабі з’яўляўся штатным пенальцістам. Пры гэтым штрафныя выконвае досыць рэдка.

Трэнерская кар’ера

У 2018 годзе стаў трэнерам юнацкай каманды мадрыдскага «Рэала». У 2019 годзе атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі Pro, у чэрвені стала вядома пра прызначэнне Хабі Алонса галоўным трэнерам другой каманды «Рэал Сасьедада»[66].

5 кастрычніка 2022 года ўзначаліў нямецкі «Баер 04»[67].

Асабістае жыццё

Былыя партнёры па «Ліверпулу» лічылі Алонса ціхім і спакойным чалавекам[68]. Ён жанаты з Нагорай Арамбулу, у пары трое дзяцей. 11 сакавіка 2008 года нарадзілася першае дзіцё — сын Ёнчу[69].

Алонса прапусціў матч Лігі чэмпіёнаў з «Інтэрам», застаўшыся ў Ліверпуле з-за нараджэння дзіцяці, ён скаментаваў гэта, сказаўшы:

" Было крыху непрыемна прапусціць матч супраць «Інтэра», але я павінен быў быць са сваёй сям'ёй у такі час[70]. "
Яго рашэнне аддаць перавагу сям’і перад Лігай чэмпіёнаў выклікала мноства канфліктаў з трэнерам, Рафай Бенітэсам[[71]](/Хабі_Алонса#cite_note-73)[[72]](/Хабі_Алонса#cite_note-74)[[73]](/Хабі_Алонса#cite_note-75). [30 сакавіка](/30_сакавіка "30 сакавіка") [2010](/2010 "2010") года ў пары нарадзілася другое дзіцё, дзяўчынка па імі Ані Алонса Аранбуру[[74]](/Хабі_Алонса#cite_note-76). Іх трэцяе дзіцё і другая дачка, Эма Алонса Aранбуру, нарадзілася [2 снежня](/2_снежня "2 снежня") [2013](/2013 "2013") года[[75]](/Хабі_Алонса#cite_note-77).

Алонса і Артэта былі суседзямі, калі жылі ў Сан-Себасцьяне, а таксама жылі побач у Ліверпуле[76]. Алонса пераканаў Артэту перайсці ў «Эвертан», расказаўшы яму, як ён шчаслівы ў Ліверпуле[77]. Алонса таксама ў 2004 годзе пераканаў былога напарніка па «Рэал Сасьедадзе», Хуана Угартэ, далучыцца да клуба «Рэксем»(англ.) бел.[78].

Алонса з’яўляецца прыхільнікам каманды «Meath GAA»(англ.) бел. па гэльскім футболе(англ.) бел.[79]. Яго цікавасць да ірландскага спорту з’явілася ў 15-гадовым узросце, калі ён адправіўся ў ірландскі горад Келс(англ.) бел., каб вывучыць англійскую мову[9].

Нават гуляючы за «Рэал Мадрыд», Алонса абвясціў сябе прыхільнікам «Ліверпула». Ён сказаў, што вяртаецца, каб глядзець гульні на «Энфілдзе», калі ён свабодны час. The Times Online працытавала: «Я да гэтага часу фанат Ліверпула і буду ім заўсёды», і што яго сын таксама стане прыхільнікам «чырвоных»[80].

Статыстыка выступленнняў

Клубная

Станам на 28 мая 2017 года

Клуб Сезон Ліга Кубак1 Кубак лігі Еўракубкі Іншыя² Усяго
ГульніГалыГульніГалыГульніГалыГульніГалыГульніГалыГульніГалы
Рэал Сасьедад 1999/2000 5010-00-60
Усяго 5010-00-60
Эйбар 2000/2001 14040-00-180
Усяго 14040-00-180
Рэал Сасьедад 2000/2001 18000-00-180
2001/2002 29300-00-293
2002/2003 33310-00-343
2003/2004 34300-81-424
Усяго 1149100081-12310
Ліверпул 2004/2005 242000081-323
2005/2006 353520010030535
2006/2007 324102015010514
2007/2008 192301040-272
2008/2009 3343010101-475
Усяго 14315122404724021019
Рэал Мадрыд 2009/2010 34300-70-413
2010/2011 34071-110-521
2011/2012 36140-10021522
2012/2013 28070-10020470
2013/2014 26070-9000420
2014/2015 0000-002020
Усяго 1584251-470612366
Баварыя 2014/2015 26240-10200404
2015/2016 26041-8110392
2016/2017 27330-7010383
Усяго 795111-253201179
Усяго за кар’еру 5133354440127612171044

1 Кубак Англіі, Кубак Іспаніі і Кубак Германіі ² Суперкубак УЕФА, Клубны чэмпіянат свету, Суперкубак Англіі, Суперкубак Іспаніі і Суперкубак Германіі

Міжнародная статыстыка

Станам на 1 ліпеня 2014 года

ЗборнаяСезонМатчыГалы
Іспанія
2002/200310
2003/2004100
2004/200560
2005/2006121
2006/200780
2007/2008102
2008/2009144
2009/2010154
2010/2011101
2011/2012163
2012/201350
2013/201471
Разам11416

Дасягненні

Клубныя

Англія «Ліверпул»:

Іспанія «Рэал»:

Германія «Баварыя»:

Міжнародныя

Іспанія Іспанія:

Асабістыя

Зноскі

  1. Xabi Alonso // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Xabi Alonso // FBref.com
  3. Хаби Алонсо перешел в «Реал»(руск.) . Sports.ru(руск.) бел. (4 жніўня 2009).
  4. «Реал» стал победителем Лиги чемпионов(руск.) . Lenta.ru(руск.) бел. (25 мая 2014).
  5. «Бавария» подписала 2-летний контракт с Алонсо(руск.) . Sports.ru (29 августа 2014).
  6. 1 2 Хаби Алонсо летом завершит карьеру(руск.) . Sports.ru (18 января 2017).
  7. Ballague, Guillem. Clever Xabi sets the pass mark (нявызн.). The Observer(руск.) бел. (22 мая 2005). Праверана 11 жніўня 2008.
  8. Fifield, Dominic. Arteta seeks revenge in battle of Basques (нявызн.). The Guardian (25 сакавіка 2006). Праверана 11 жніўня 2008.
  9. 1 2 Reprint of aforementioned article on messageboard (нявызн.). GAA Board (3 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
  10. Hunter, Andy. Mikel Arteta: ‘It’s a long way from San Sebastian…’ (нявызн.), The Independent (19 November 2005). Праверана 11 жніўня 2008.
  11. 1 2 Xabi Alonso Profile (нявызн.). Liverpool. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2008. Праверана 11 August 2008.
  12. Abbandonato, Paul. It’s the Real deal for Toshack (нявызн.). Wales Online (Western Mail) (3 ліпеня 2008). Праверана 12 жніўня 2008.
  13. Lowe, Sid. Sociedad enjoy ride of their lives (нявызн.). The Guardian (4 лістапада 2002). Праверана 11 жніўня 2008.
  14. Real seal Spanish title (нявызн.), BBC Sport, British Broadcasting Corporation (22 June 2003). Праверана 23 June 2012.
  15. Real Sociedad drop Alonso (нявызн.), BBC Sport (11 August 2004). Праверана 12 жніўня 2008.
  16. Alonso makes Anfield move (нявызн.), BBC Sport (20 August 2004). Праверана 12 жніўня 2008.
  17. Ortego, Enrique. La ‘Rafalution’ entra en la historia del Liverpool (The ‘Rafalution’ becomes part of Liverpool history) (нявызн.). Diario AS (3 лістапада 2008). Праверана 18 лістапада 2008.
  18. Bolton 1–0 Liverpool (нявызн.), BBC Sport (29 August 2004). Праверана 14 жніўня 2008.
  19. Fulham 2–4 Liverpool (нявызн.), BBC Sport (16 October 2004). Праверана 14 жніўня 2008.
  20. Juventus 0–0 Liverpool (нявызн.), BBC Sport (13 April 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
  21. McCarra, Kevin. Red resistance tips the balance (нявызн.). The Guardian (28 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
  22. McCarra, Kevin. Liverpool set up Chelsea clash (нявызн.). The Guardian (14 красавіка 2005). Праверана 15 жніўня 2008.
  23. Fan makes £25,000 on dream goal (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
  24. Liverpool 2-0 Newcastle (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 27 мая 2016.
  25. Jackson, Jamie. Benítez has Liverpool dreaming of a new tilt at the title (нявызн.). The Guardian (2 верасня 2007). Праверана 15 кастрычніка 2008.
  26. Atkin, Ronald. Liverpool 6 Derby County 0: Torres and Alonso lead Rams to the slaughter (нявызн.). The Independent (2 верасня 2007). Праверана 1 снежня 2011.
  27. «Официально: Заявление клуба по Алонсо и Маскерано» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  28. «Бенитес требует верности» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  29. «Рафа: Продавать Алонсо мы не намерены» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  30. «„Реал“ не оставляет надежды купить Алонсо» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  31. «Испанские газеты: Алонсо и Арбелоа — на выход?» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  32. «Срочно: Алонсо официально запросил трансфер» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  33. «Срочно и официально: Алонсо в Мадриде!» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  34. «Первое интервью Шаби Алонсо после ухода из „Ливерпуля“» (нявызн.). Liverbird.ru. Праверана 7 снежня 2013.
  35. Real Madrid 6 – 2 Villarreal (нявызн.) (недаступная спасылка). ESPN (21 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2010. Праверана 24 лютага 2010.
  36. Irish, Ollie. Cristiano Ronaldo Takes Raul’s No.7 Shirt at Real Madrid, Benzema Moves To No.9, Xabi Alonso Takes No.14 (нявызн.). Whoateallthepies.tv. Праверана 1 снежня 2011.
  37. “Реал” официально объявил о продлении контракта с Хаби Алонсо(руск.) . Чемпионат.com(руск.) бел. (9 января 2014).
  38. Xabi Alonso seguirá dos años más en el Real Madrid (нявызн.). Marca(руск.) бел. (1 жніўня 2014).
  39. Чемпионат Испании. Хаби Алонсо продлил контракт с «Реалом»(руск.) . Евроспорт(руск.) бел. (1 верасня 2014).
  40. Xabi Alonso completes Bayern switch. FCBayern.de.
  41. Wechsel perfekt! Xabi Alonso ist jetzt ein Bayer(ням.) . Offizielle Website des FC Bayern München (29 жніўня 2014). Праверана 31 August 2014.
  42. Schalke 1-1 Bayern Munich: Howedes seals controversial point for hosts. Goal.com
  43. 5 Incredible Stats That Show How Important Xabi Alonso Is For Bayern Munich (нявызн.). Balls.ie (1 кастрычніка 2014). Праверана 2 October 2014.
  44. Bayern Mun 6–0 SV Werder Bremen (нявызн.), BBC Sport (18 October 2014). Праверана 19 October 2014.
  45. Shakhtar Donetsk v Bayern Munich (нявызн.), BBC Sport (17 February 2015). Праверана 17 February 2015.
  46. Bayern Munich awakening from winter-break hibernation (нявызн.), ESPN FC (23 February 2015). Праверана 23 February 2015.
  47. FC Bayern düst ins Viertelfinale(нявызн.) , Süddeutsche Zeitung (11 March 2015). Праверана 12 March 2015.
  48. Bayern Munich 1-1 Borussia Dortmund (нявызн.), BBC (29 April 2015).
  49. Nicklas Bendtner emerges as Wolfsburg’s unlikely hero in DFL-Supercup (нявызн.), Yahoo (1 August 2015). Праверана 2 August 2015.
  50. Der FC Bayern verlängert mit vier Superstars(нявызн.) , Die Welt (18 December 2015). Праверана 21 December 2015.
  51. ЕВРО-2004 (нявызн.). UEFA. Праверана 12 жніўня 2008.
  52. ЕВРО-2004 (нявызн.) (недаступная спасылка). UEFA. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2017. Праверана 12 жніўня 2008.
  53. Bulman, Erica. David Villa scores twice as Spain reigns over Ukraine 4–0 (нявызн.). USA Today(руск.) бел. (14 чэрвеня 2006). Праверана 22 жніўня 2008.
  54. Spain 1–3 France (нявызн.), BBC Sport (26 July 2007). Праверана 22 жніўня 2008.
  55. Baskett, Simon. Second string Spain too good for Greece (нявызн.). Reuters (18 чэрвеня 2008). Праверана 15 снежня 2008.
  56. UEFA EURO 2008 (нявызн.). УЕФА. Праверана 13 лістапада 2008.
  57. FIFA player Statistics: XABI ALONSO (нявызн.) (недаступная спасылка). FIFA. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2015. Праверана 27 мая 2016.
  58. Joyce, Paul. Xabi Alonso in broken rib fear (нявызн.). the Daily and Sunday Express. Праверана 15 July 2010.
  59. Xabi Alonso fires Spain to Euro 2012 semifinals (нявызн.) (24 June 2012).
  60. Хаби Алонсо решил завершить карьеру в сборной Испании по футболу
  61. Xabi Alonso: Real Madrid midfielder retires from Spain duty (нявызн.). BBC Sport (27 жніўня 2014). Праверана 27 August 2014.
  62. Euskadi-Ghana (нявызн.). Euskadiko Futbol Federakundea (29 снежня 2001). Праверана 30 August 2014.
  63. La Euskal Selekzioa arrolla a Bolivia (нявызн.). Euskadiko Futbol Federakundea (20 снежня 2012). Праверана 30 August 2014.
  64. Hughes, Ian. Liverpool 2–0 Newcastle (нявызн.), BBC Sport (20 September 2006). Праверана 14 жніўня 2008.
  65. Профиль Хаби Алонсо (нявызн.). espnfc.com. Праверана 8 снежня 2013.
  66. Хаби Алонсо возглавил дубль «Реал Сосьедада»(руск.) . by.tribuna.com (1 чэрвеня 2019). Праверана 1 жніўня 2019.
  67. Футбол. Бывший полузащитник сборной Испании Хаби Алонсо стал главным тренером “Байера”(руск.) . pressball.by (5 кастрычніка 2022). Праверана 8 кастрычніка 2022.
  68. The Good Life: Real Madrid and Spain midfielder Xabi Alonso (нявызн.) (недаступная спасылка). Goal.com (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015. Праверана 1 снежня 2011.
  69. Football player Xabi Alonso and girlfriend welcome first child, a son(англ.)  . Праверана 27 мая 2016.
  70. Xabi Alonso: “Fue un poco frustrante no jugar, pero tenía que estar con mi familia” (It was a little frustrating to miss the match, but i had to be with my family)(ісп.)   (нявызн.)?. El Mundo (13 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  71. Wallace, Sam. Alonso left at home after Benítez tires of baby talk (нявызн.), The Independent (11 March 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  72. Thomas, Phil. That’s yer tot, Alonso (нявызн.). The Sun (11 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  73. Martín, Luis. La paternidad de Xabi Alonso provoca un lío en Anfield (Xabi Alonso’s fatherhood whips up a storm at Anfield)(ісп.)   (нявызн.)?. El Pais (12 сакавіка 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  74. Nagore Aranburu Alonso- Real Madrid player Xabi Alonso’s pretty wife (нявызн.). Fabwags.
  75. Xabi Alonso y Nagore Aramburu ya tienen la familia numerosa con el nacimiento de Emma (нявызн.) (недаступная спасылка). Vanitatis. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2013. Праверана 27 мая 2016.
  76. Ducker, James. Arteta puts friendship on hold as Everton eye Europe (нявызн.), The Times (25 March 2006). Праверана 14 жніўня 2008.
  77. Prentice, David. Mikel Arteta and Xabi Alonso’s special bond put on hold in Everton-Liverpool derby (нявызн.). Liverpool Echo (26 верасня 2008). Праверана 4 лістапада 2008.
  78. Rice, Jimmy. Xabi Alonso: The Big Interview (нявызн.). Liverpool (18 студзеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2007. Праверана 15 жніўня 2008.
  79. Meath Kop big fan in Alonso (нявызн.). Sunday Mirror (20 студзеня 2008). Праверана 29 July 2014.
  80. Alonso: My son’s a Red (нявызн.). Liverpool (4 красавіка 2011). Праверана 5 April 2011.(недаступная спасылка)
  81. GQ назвал Хаби Алонсо спортсменом года (нявызн.). pinkfootball.ru. Праверана 7 снежня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ігракі ФК Эйбар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Баер 04
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы пра спорт
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Гіпускаа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы пра асоб
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад B
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі