wd wp Пошук:

ФК Вердэр

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вердэр.

«Вердэр» (ням.: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клуб з горада Брэмен. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Германіі (1965, 1988, 1993, 2004), шасціразовы пераможца Кубка Германіі (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЕФА (2009).

Клуб быў заснаваны 4 лютага 1899 года як «Fußballverein Werder»[1] групай з шаснаццаці прафесійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартыўнага абсталявання[2]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вердэр» налічвае 39 100 членаў[3].

Гісторыя

Пасля шматлікіх рэгіянальных поспехаў і заваёваў кубка, яго першы нацыянальны поспех прыйшоў з перамогай у Кубку Германіі ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсліга, Брэмен стаў чэмпіёнам яе другога сезона ў 1965 годзе.

Клуб пакінуў Бундэслігу ў 1980 годзе на адзін сезон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамог: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Германіі «Вердэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным еўрапейскім Кубку Кубкаў Брэмен таксама быў паспяховы і выйграў яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вердэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Германіі быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.

У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхен», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнера Томаса Шаафа. Брэмен перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клуб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.

У 2004 годзе, праз пяць гадоў пасля прыходу Томаса Шаафа, «Вердэр» заваяваў свой чацвёрты тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 ачкоў наперад і мела дзве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вердэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Ледзь пазней клуб перамог каманду з Другой Бундэслігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Германіі. Гэта быў пяты кубак у гісторыі клуба. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Германіі).

У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЕФА, але прайграла ў авертайме данецкаму «Шахцёру» з лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Германіі ў леверкузенскага «Баера» з лікам 1:0, заваяваўшы шосты кубак у сваёй гісторыі.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Чэхія Бр Іржы Паўленка 1992
30 Германія Бр Міхаэль Цэтэрэр 1995
38 Германія Бр Эдуарду Геслер 1999
Абаронцы
3 Германія Аб Энтані Юнг 1991
4 Германія Аб Ніклас Штарк 1995
5 Германія Аб Амас Піпер 1998
8 Германія Аб Мітчэл Вайзер 1994
13 Сербія Аб Мілаш Велькавіч 1995
26 Англія Аб Лі Бучэнан 2001
27 Германія Аб Фелікс Агу 1999
32 Аўстрыя Аб Марка Фрыдль Капітан каманды 1998
36 Германія Аб Крысціян Грос 1989
39 Італія Аб Фабіа К’яродыя 2005
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
6 Данія ПА Енс Стагэ 1996
10 Германія ПА Леанарда Бітэнкурт 1993
20 Аўстрыя ПА Рамана Шмід 2000
22 Германія ПА Ніклас Шміт 1998
23 Германія ПА Мікалай Рап 1996
24 Германія ПА Бенжамін Голер 1999
28 Балгарыя ПА Ілія Груеў 2000
34 Германія ПА Жан-Мануэль Мбом 2000
Нападнікі
7 Германія Нап Марвін Дукш 1994
9 Шатландыя Нап Олівер Берк 1997
11 Германія Нап Ніклас Фюлькруг 1993
21 Германія Нап Эрэн Дынкчы 2001
42 Германія Нап Дэян Гален 2002

Зноскі

  1. «SV Werder Bremen». UEFA.
  2. «#16 Werder Bremen». Forbes Magazine.
  3. «Werder Bremen.:. Steckbrief». Weltfussball.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·ФК Вердэр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі