wd wp Пошук:

ФК Ліверпул

«Ліверпу́л» (англ.: Liverpool Football Club) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Ліверпул, графства Ланкашыр. «Ліверпул» — адзіны англійскі клуб, які дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў 6 разоў. Акрамя таго мерсісайдцы 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Англіі, таксама ім належыць англійскі рэкорд па колькасці выйграных еўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Ліверпула» — «Энфілд», які змяшчае 54 074 чалавек[2], размешчаны ў трох мілях ад цэнтра Ліверпула.

Гісторыя

Заснаваны 15 сакавіка 1892 года Джонам Хоўлдынгам, уладальнікам стадыёна «Энфілд». Хоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвертан», пакінуў яе праз спрэчку наконт арэнднай платы. Назва мусіла застацца ранейшай, «Эвертан», аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць новую каманду ў якасці «Эвертана». У выніку каманда была названа ў гонар горада — «Ліверпул». Ужо праз два гады клуб састаяў у англійскай футбольнай лізе.

З імем клуба звязаны дзве найвялікшыя трагедыі ў еўрапейскім футболе: на стадыёне «Эйзель» 29 мая 1985 года (загінула 39 гледачоў) і на стадыёне «Хілсбара» 15 красавіка 1989 года (загінула 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасля «Эйзеля» англійскім клубам забаранілі ўдзел у еўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Ліверпулу» на шэсць.

Гімнам клуба з 1960-х гадоў з’яўляецца песня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клуба і на Варотах Шэнклі, якія вядуць на стадыён «Энфілд».

Трафеі

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Бразілія Бр Алісан 1992
2 Англія Аб Джо Гомес 1997
3 Бразілія ПА Фабінью 1993
4 Нідэрланды Аб Вірджыл ван Дэйк 1991
5 Францыя Аб Ібраіма Канатэ 1999
6 Іспанія ПА Т’ягу Алькантара 1991
7 Англія ПА Джэймс Мілнер 1986
8 Гвінея ПА Набі Кейта 1995
9 Бразілія Нап Раберту Фірміну 1991
11 Егіпет Нап Махамед Салах 1992
13 Іспанія Бр Адрыян 1987
14 Англія ПА Джордан Хендэрсан Капітан каманды 1990
15 Англія Нап Алекс Окслейд-Чэмберлен 1993
17 Англія ПА Кертыс Джонс 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Англія ПА Харві Эліят 2003
20 Партугалія ПА Дыёгу Жота 1996
21 Грэцыя Аб Канстанцінас Цымікас 1996
22 Шатландыя Аб Калвін Рэмзі 2003
23 Калумбія Нап Луіс Дыяс 1997
26 Шатландыя Аб Эндру Робертсан 1994
27 Уругвай Нап Дарвін Нуньес 1999
28 Партугалія Нап Фабіу Карвалью 2002
29 Бразілія ПА Артур 1996
32 Камерун ПА Жаэль Матып 1991
47 Англія Аб Натаніел Філіпс 1997
62 Ірландыя Бр Каўмхін Келехер 1998
66 Англія ПА Трэнт Александэр-Арнальд 1998

Трэнеры

Зноскі

  1. https://www.liverpoolfc.com/news/first-team/195412-liverpool-fc-confirm-jrgen-klopp-appointment
  2. “New Anfield capacity confirmed as 54,074” Архівавана 12 чэрвеня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·ФК Ліверпул
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1892 годзе
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных