wd wp Пошук:

Стывен Джэрард

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Стывен Джордж Джэрард (англ.: Steven George Gerrard; нар. 30 мая 1980, Уістан, графства Мерсісайд) — англійскі футбаліст і трэнер, шматгадовы капітан «Ліверпула» і зборнай Англіі. Джэрард лічыцца адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досвед гульні на пазіцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (са снежня 2007 года).

Клубная кар’ера

Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў у 1998 годзе і зацвердзіўся ў асноўным складзе ў сезоне 2000/2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Ліверпула». Разам з камандай ён двойчы выйграваў Кубак Англіі, Кубак УЕФА ў 2001 годзе і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў ў 2005 годзе.

У студзені 2015 года стала вядома, што Джэрард падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес Гэлаксі», за які пачне выступаць з лета. Прычынай пераходу Джэрард назваў жаданне заваяваць трафеі[3]. 16 мая 2015 года адбыўся апошні матч Джэрарда на «Энфілдзе», у якім «Ліверпул» саступіў «Крыстал Пэлас» з лікам 1:3. Праз 8 дзён апошні раз згуляў за «Ліверпул», калі дапамог мерсісайдскаму клубу перамагчы «Сток Сіці» з лікам 6:1.

У лістападзе 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[4].

Міжнародная кар’ера

За зборную Англіі Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы з ёй на чэмпіянаце Еўропы 2000 і 2004 гадоў і на чэмпіянаце свету 2006 года, дзе быў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2010 годзе стаў капітанам зборнай, у гэтай якаксці ўдзельнічаў у чэмпіянатах свету 2010 і 2014, чэмпіянаце Еўропы 2012. У ліпені 2014 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.

Трэнерская кар’ера

Улетку 2017 года ўзначаліў юнацкую каманду «Ліверпула» (да 18 гадоў). У маі 2018 года падпісаў 4-гадовы кантракт з шатландскім клубам «Рэйнджэрс» і з чэрвеня стаў галоўным трэнерам[5]. У сезоне 2020/21 пасля доўгага перапынку прывёў «Рэйнджэрс» да чэмпіёнства, пры гэтым каманда не прайграла ніводнага матча ў чэмпіянаце.

У лістападзе 2021 года стаў галоўным трэнерам «Астан Вілы»[6]. У лістападзе 2022 года быў звольнены з клуба пасля няўдалага старту сезона[7].

Дасягненні

Трафеі ў «Ліверпулі»

Асабістыя ўзнагароды

Зноскі

  1. Steven Gerrard // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Steven Gerrard // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Футбол. Стивен Джеррард: перехожу в “Лос-Анджелес” ради трофеев (руск.)
  4. Джеррард завершил карьеру (руск.)
  5. Джеррард подписал 4-летний контракт с «Рейнджерс» (руск.)
  6. “Астон Вилла” объявила о назначении Стивена Джеррарда на пост главного тренера (руск.)
  7. “Астон Вилла” уволила Стивена Джеррарда (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Астан Віла
Катэгорыя·Ігракі ФК Лос-Анджэлес Гэлаксі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліверпул
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Англіі
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мерсісайдзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рэйнджэрс
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая