wd wp Пошук:

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года (афіцыйная назва — UEFA EURO 2012™ Poland-Ukraine; звычайна завуць «Еўра-2012») — 14-ы чэмпіянат Еўропы, футбольны турнір сярод еўрапейскіх краін, які праводзіцца раз у чатыры гады пад эгідай УЕФА. Фінальную частку турніру прымалі сумесна Украіна і Польшча, матчы пачаліся гульнёй адкрыцця 8 чэрвеня 2012 года ў Варшаве[1] і завяршыліся 1 ліпеня 2012 года фінальнай гульнёй у Кіеве.

Гэта трэці турнір у гісторыі еўрапейскіх нацыянальных футбольных першынстваў, гаспадарамі якога былі дзве краіны. Першым стаў чэмпіянат Еўропы 2000 года, праведзены ў Бельгіі і Нідэрландах, другім — чэмпіянат Еўропы 2008 года, праведзены ў Аўстрыі і Швейцарыі.

Гэта апошні чэмпіянат, у фінальнай частцы якога брылі ўдзел 16 каманд. Пачынаючы з Еўра-2016, колькасць каманд павялічана да 24.

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт УЕФА Архівавана 24 кастрычніка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012