wd wp Пошук:

ФК Эвертан

«Эвертан» (англ.: Everton Football Club) — англійскі футбольны клуб з горада Ліверпул. Клуб выступае ў англійскай Прэм’ер-лізе. У вышэйшай лізе краіны правёў найбольшую колькасць сезонаў. 9-разовы чэмпіён Англіі. Эвертан гуляе ў вышэйшым дывізіёне з 1954 года і з’яўляецца адным з заснавальнікам Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе. Клуб быў створаны ў 1878 годзе, стаўшы членам-заснавальнікам Футбольнай лігі па футболе ў 1888 годзе. Сваёй першай перамоі клуб дасягнуў праз два сезоны. Пасля чатырох чэмпіёнскіх тытулаў і двух перамогаў у розыгрышу Кубка Англіі, «Эвертан» выпрабаваў некаторае зацішша ў гады пасля Другой сусветнай вайны, зведваючы два перыяды адраджэння ў 1960-х гадах, калі клуб дамогся дву перамогаў у чэмпіянаце і адной у кубку. У сярэдзіне 1980-х клуб спадкаў апошні перыяд поспеху, гэта значыць «Эвертан» двойчы перамог у чэмпіянаце, стаў уладальнікам Кубка Англіі і ўладальнікам у 1985 годзе свайго першага кантынентальнага трафея — Кубка ўладальнікаў Кубкаў. Апошнім пераможаным трафеем клуба застаецца перамогу ў Кубку Англіі 1995 года.

Прыхільнікаў клуба называюць «эвертаніянамі» (англ.: Evertonians). «Эвертан» мае вялікую колькасць заўзятараў, рэгулярна прыцягваючы на стадыён у сярэднім па 36 тысяч чалавек за гульню, што складае 95% ад агульнай ёмістасці стадыёна[1]. «Эвертан» мае прыкметнае суперніцтва з суседзямі «Ліверпулам», матчы паміж абудзвюма клубамі называюць Мерсісайдскім дэрбі. «Ліверпул» быў сфарміраваны ў 1892 годзе адрынутай групай, якая складалася з экс-прэзідэнта «Эвертана» і некалькіх ігракоў. Канфлікт паміж бакамі прывёў да сыходу «Эвертана» з «Энфілда», цяперашняга стадыёна «Ліверпула», які на той час з’яўляўся хатняй арэнай «Эвертана».

Гісторыя

Заснаванне

«Эвертан» быў заснаваны ў 1878 годзе пры англіканскай царкве Святога Дамінга ў раёне Ліверпула Эвертан[2]. Пачынаючы з 1876 года, прыхаджане царквы летам гулялі ў крыкет, але ў яго было немагчыма гуляць зімой, таму яны звярнулі свой ​​погляд на футбол. Першапачаткова клуб атрымаў назву «Сент-Дамінга» (англ.: St. Domingo’s Football Club), але неўзабаве стаў прыцягваць цікавасць людзей якія жывуць не толькі каля царквы, з-за чаго ў лістападзе 1879 года на сходзе ў гатэлі «Queen’s Head» было прынята рашэнне аб перайменаванні клуба ў «Эвертан».

Свае першыя матчы «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку, але калі колькасць гледачоў, якія хадзілі на матчы клуба, стала імкліва расці, клуб быў вымушаны пераехаць на новы стадыён, і ў 1882 годзе ім стаў «Праеры Роўд». Аднак праз нейкі час уладальнік поля, якому не падабалася, што ў дні матчаў заўзятары занадта шумяць, папрасіў каманду пакінуць яго, і прэзідэнт клуба Джон Хоўлдынг за невялікую суму арандаваў вучастак зямлі на «Энфілд Роўд» у свайго член Джона Орэла. Першы свой матч на «Энфілдзе» клуб правёў 28 верасня 1884 года супраць клуба «Эрлзтаўн» і атрымаў перамогу з лікам 5:0.

Футбольная ліга

«Эвертан» у 1891 годзе

У 1888 годзе «Эвертан» увайшоў у лік заснавальнікаў Футбольнай лігі. Першы сезон склаўся для каманды не вельмі ўдала і «Эвертан» заняў толькі восьмае месца, але ўжо ў наступным годзе «Эвертан» стаў другім, а яшчэ праз год, клуб упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі.

Тым часам, Хоўлдынг, які да таго часу быў ужо ўладальнікам стадыёна, стаў спрабаваць усё больш і больш нажывацца на «Эвертане», падвысіўшы кошт арэнды клубам стадыёна[3]. У выніку аднаго з сходаў футбольнага клуба было вырашана, што Хоўлдынг будзе звольнены, а «Эвертан» пакіне «Энфілд» і перабярэцца на «Гудысан Парк». Хоўлдынг і Орэл жа, застаўшыся са стадыёнам, але бяз клуба, вырашылі стварыць новы клуб — «Ліверпул». Апошні свой матч на «Энфілдзе» «Эвертан» згуляў 18 красавіка 1892 года супраць «Болтана».

Пасля пераезду на «Гудысан Парк» «Эвертану» чатыры разы ўдалося дасягнуць фіналу Кубка Англіі да Першай сусветнай вайны — у 1893, 1897, 1906 і 1907 гадах. Але скарыўся «Эвертану» трафей толькі аднойчы. 21 красавіка 1906 года «Эвертан» здолеў перамагчы «Ньюкасл Юнайтэд» з лікам 1:0. Астатнія тры фіналы былі прайграны «Вулверхэмптану», «Астан Віле» і «Шэфілд Уэнсдэй» адпаведна.

Другі тытул чэмпіёна краіны «Эвертану» атрымалася перамагчы ў сезоне 1914/15, які стаў апошнім перад Першай сусветнай вайной.

Стадыён

Гудысан Парк

Першапачаткова «Эвертан» гуляў на полі Стэнлі Парку. Паступова колькасць гледачоў, якія прыходзілі на матчы клуба, расло. Да 1882 года іх лік перавышаў 2 тысяч чалавек, у выніку чаго «Эвертан» пераехаў на «Праеры Роўд», аднак ужо праз год новым стадыёнам клуба стаў «Энфілд». На «Энфілдзе» «Эвертан» гуляў да 1892 года, пакуль прэзідэнт клуба і ўладальнік стадыёна Джон Хоўлдынг ва ўласных інтарэсах не вырашыў павысіць арэндавы кошт поля. Неўзабаве пасля гэтага «Эвертан» пераехаў на новы стадыён «Міер Грын», які потым быў перайменаваны ў «Гудысан Парк». Джон Хоўлдынг жа стаў ініцыятарам узнікнення новага клуба — «Ліверпул».

«Гудысан Парк» стаў першым стадыёнам у Англіі, прызначаным толькі для футбола[4]. У 1966 годзе стадыён прыняў пяць матчаў чэмпіянату свету. Ні адзін іншы стадыён, за выключэннем «Уэмблі», не прымаў гэтак шмат гульняў чэмпіянату. Умяшчальнасць «Гудысан Парку» складае 40 157 чалавек, а памеры поля — 112×78 метраў.

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Англія Бр Джордан Пікфард 1994
2 Англія Аб Джэймс Таркоўскі 1992
3 Шатландыя Аб Нейтан Патэрсан 2001
4 Англія Аб Мейсан Холгейт 1996
5 Англія Аб Майкл Кін 1993
7 Англія Нап Дуайт Мак-Ніл 1999
8 Бельгія ПА Амаду Анана 2001
9 Англія Нап Дамінік Кэлверт-Льюін 1997
10 Англія Нап Энтані Гордан 2001
11 Англія Нап Дэмарай Грэй 1996
13 Калумбія Аб Еры Міна 1994
14 Англія Нап Андрас Таўнсенд 1991
15 Боснія і Герцагавіна Бр Асмір Бегавіч 1987
16 Малі ПА Абдулай Дукурэ 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
17 Нігерыя Нап Алекс Івобі 1996
19 Украіна Аб Віталь Міколенка 1999
20 Францыя Нап Ніл Мапэ 1996
22 Англія Аб Бен Годфры 1998
23 Ірландыя Аб Шэймус Коўлман Капітан каманды 1988
26 Англія ПА Том Дэвіс 1998
27 Сенегал ПА Ідрыса Гее 1989
29 Партугалія Аб Рубен Вінагры 1999
30 Англія Аб Конар Коўдзі 1993
31 Англія Бр Эндзі Лонерган 1983
33 Венесуэла Нап Саламон Рандон 1989
35 Швейцарыя Бр Элдзін Якупавіч 1984
37 Англія ПА Джэймс Гарнер 2001

Вядомыя ігракі

Рэкардсмены

Па колькасці гульняў за «Эвертан»:

Па колькасці забітых мячоў за «Эвертан»:

Зноскі

  1. “ToffeeWeb — Seasonal Comparisons, 2005–06”. Toffeeweb.
  2. The Everton Story. 1878 - 1930 Архівавана 27 верасня 2007.. Афіцыйны сайт ФК «Эвертан».
  3. Everton History - Part I. ToffeeWeb.
  4. History of Goodison Park. ToffeeWeb.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·ФК Эвертан
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1878 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі