wd wp Пошук:

ФК Баварыя Мюнхен

«Баварыя» Мюнхен (ням.: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартыўны клуб, што базуецца ў Мюнхене (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клуб спартыўнай сістэмы «Баварыя», клуб з’яўляецца рэкардсменам па колькасці айчынных тытулаў: 32-разовы чэмпіён Германіі і 20-разовы ўладальнік кубка краіны.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю ігракамі па ініцыятыве Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Германіі, да 1963 года каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку і ў сярэдзіне 70-х гадоў клуб дабіўся неверагодных поспехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў легендарны Франц Бекенбаўэр.

З 2006 года хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сезоны запар клуб праводзіў гульні на Алімпійскім стадыёне.

Акрамя футбольнага клуба «Баварыя» таксама існуюць клубы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.

23 красавіка 2022 года «Баварыя» атрымала перамогу над дортмундскай «Барусіяй», і мюнхенскі клуб датэрмінова выйграў нацыянальнае першынство, стаўшы чэмпіёнам Бундэслігі ў дзясяты раз запар.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Мануэль Ноер Капітан каманды 1986
26 Германія Бр Свен Ульрайх 1988
Абаронцы
2 Францыя Аб Даё Упамекано 1998
4 Нідэрланды Аб Матэйс дэ Лігт 1999
5 Францыя Аб Бенжамен Павар 1996
19 Канада Аб Алфонса Дэвіс 2000
20 Сенегал Аб Буна Сар 1992
21 Францыя Аб Люка Эрнандэс 1996
40 Марока Аб Нусаір Мазраўі 1997
44 Харватыя Аб Ёсіп Станішыч 2000
Паўабаронцы
6 Германія ПА Ёзуа Кіміх 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
8 Германія ПА Леан Гарэцка 1995
14 Германія ПА Пауль Ванер 2005
18 Аўстрыя ПА Марсель Забітцэр 1994
38 Нідэрланды ПА Раян Гравенберх 2002
Нападнікі
7 Германія Нап Серж Гнабры 1995
10 Германія Нап Лерой Санэ 1996
11 Францыя Нап Кінгслі Каман 1996
13 Камерун Нап Эрык Максім Шупо-Матынг 1989
17 Сенегал Нап Садзіё Манэ 1992
25 Германія Нап Томас Мюлер 1989
39 Францыя Нап Маціс Тэль 2005
42 Германія Нап Джамал Мусіяла 2003

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210709163904/https://fcbayern.com/de/teams/profis/trainer-und-betreuer/julian-nagelsmann

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1900 годзе