wd wp Пошук:

ФК Севілья

«Севілья» (ісп.: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― іспанскі футбольны клуб, гуляе ў найвышэйшай іспанскай лізе — Ла Лізе. Клуб быў заснаваны 25 студзеня 1890 года[1][2][3][4], гэта найстарэйшы клуб з Севільі і другі па ўсёй Андалусіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі ў 1908 годзе, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клуб заваяваў свой першы трафей ― Кубак Севільі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Іспаніі, як і 1939 адразу пасля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Іспаніі «Севілья» 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалусіі і двойчы Севільі.

Клуб знаходзіцца ва ўласнасці аматараў (размеркавана па акцыях). Пры клубе працуе знакамітая на ўсю краіну футбольная акадэмія, сярод яе выпускнікоў ёсць спартыўныя псіхолагі. Таксама шмат увагі робіцца на спартыўнае харчаванне і медыцыну. Пры клубе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Іспаніі, таксама ёсць тэлевізійны канал SFC TV.

Гісторыя

Футбольны клуб «Севілья» з’яўляецца гістарычна найлепшай камандай у Севільі. Ён быў утвораны ў 1890 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі і пяць разоў уладальнікам Кубка Іспаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх ігракоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сімеонэ, Роберт Прасінечкі, Бебету, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клуба варта вылучыць Хасэ Антоніа Рэеса і Серхіа Рамаса.

Гістарычным супернікам клуба з’яўлялася каманда, якая таксама размяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бетыс». Клуб мае з 1958 года рэзервовую каманду — «Севілья Атлетыка».

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сербія Бр Марка Дмітравіч 1992
2 Аргенціна Аб Гансала Мант’ель 1997
3 Бразілія Аб Алекс Тэліс 1992
4 Нідэрланды Аб Карым Рэкік 1994
5 Данія Нап Каспер Дольберг 1997
6 Сербія ПА Няманя Гудаль 1991
7 Іспанія Нап Суса 1993
8 Іспанія ПА Жаан Жардан 1994
9 Мексіка Нап Хесус Карона 1993
10 Харватыя ПА Іван Ракіціч 1988
11 Бельгія Нап Аднан Янузай 1995
12 Іспанія Нап Рафа Мір 1997
13 Марока Бр Ясін Буну 1991
Пазіцыя Імя Год нараджэння
14 Францыя Аб Тангі Ньянзу 2002
15 Марока Нап Юсеф Эн-Несіры 1997
16 Іспанія ПА Хесус Навас Капітан каманды 1985
17 Аргенціна ПА Эрык Ламела 1992
18 Данія ПА Томас Дылейні 1991
19 Аргенціна Аб Маркас Акунья 1991
20 Бразілія ПА Фернанду 1987
21 Іспанія ПА Олівер Торэс 1994
22 Іспанія ПА Іска 1992
23 Бразілія Аб Маркан 1996
24 Аргенціна Нап Алехандра Гомес 1988
30 Іспанія Аб Хасэ Анхель Кармона 2002
34 Іспанія ПА Педра Ортыс 2000

Зноскі

  1. The British Newspaper Archive (нявызн.). The British Newspaper Archive. Праверана October 5, 2012.
  2. The Courier (нявызн.). The Courier. Праверана February 7, 2013.
  3. Marca (нявызн.). Marca. Праверана October 9, 2012.
  4. Evening Times (нявызн.). Evening Times. Праверана October 11, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Севілья
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1890 годзе