wd wp Пошук:

ФК Барусія Дортмунд

«Барусія» (ням.: Borussia) — нямецкі футбольны клуб з горада Дортмунд. Клуб быў заснаваны ў 1909 годзе сямнаццаццю футбалістамі з Дортмунда. 8-разовы чэмпіён Германіі (у т. л. у сезонах 2010/11 і 2011/12) і пяціразовы ўладальнік Кубка Германіі. Уладальнік Кубка чэмпіёнаў (1997), уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1966). «Барусія» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у гісторыі нямецкага футбола[1][2].

З 1974 года, Дортмунд гуляў свае хатнія матчы на «Вестфаленштадыяне». Стадыён з’яўляецца самым вялікім стадыёнам у Германіі. Чорны і жоўты з’яляюцца традыцыйнымі колерамі клуба. Клуб мае даўняе суперніцтва з суседзямі па рурскім рэгіёне клубам «Шальке 04». Матчы паміж гэтымі дзвюма клубамі маюць назва рурскае дэрбі. «Барусія» таксама мае суперніцтва з «Баварыяй», вядомае як «Класіка» (ням.: Der Klassiker)[3][4]. З пункту гледжання фінансавых прыбыткаў, клуб з Дортмунда з’яўляецца другім па велічыні спартыўным клубам у Германіі і адзінаццатым найбуйнейшым футбольным клубам у свеце, зарабіўшы ў 2012 годзе 189,1 млн еўра. Дэвізам клуба ёсць «Сапраўднае каханне» (ням.: Echte Liebe).

Гісторыя

Раннія гады

Клуб быў заснаваны 19 снежня 1909 года групай незадаволеных семінарыстаў у бары Zum Wildschütz (ням.: «У стралка дзічыны»)[5]. Прычынай іх незадаволенасці было тое, што іх настаўнік, пастар Дэвальд ненавідзеў футбол і не жадаў уключаць яго ў праграму спартыўнага гуртка. Па іншай версіі: сам пастар Дэвальд футбол не забараняў, больш за тое, заахвочваў гульню і нават купіў маладым вернікам мяч на царкоўныя грошы. Але Дэвальду не падабалася, што яго падшэфныя пасля футбольных матчаў дружнай кампаніяй накіроўваліся ў піўную. Пастар пашкадаваў, што далучыў маладых людзей да футболу, і стаў пераконваць іх вярнуцца ва ўлонне Касцёла. Частка юнакоў адраклася ад футболу, але 18 хлопцаў на чале з Францам Якабі добрай рады не прынялі. Імя «Барусія» паходзіць ад лацінскай назвы Прусіі і суседняй браварні. Спачатку каманда гуляла ў бела-блакітных паласатых кашулях з чырвонай паласой і чорных трусах. Сучасныя чорна-жоўтыя колеры з’явіліся ў годзе 1913 годзе. Першыя гады існавання каманда правяла ў акруговых лігах. У часы Першай сусветнай вайны большасць ігракоў «Барусіі» забралі ў салдаты. Вярнуліся не шматлікія і ў 1920-я гады каманду прыйшлося ствараць ці ледзь не з нуля. З суседзямі па Вестфаліі «Барусія» гуляла з пераменным поспехам, вось толькі з «Шальке 04» адносіны не складаліся. Клуб з Гельзенкірхену стала абыгрываў дортмундцаў. Тым не менш уздыму «Барусіі» ў галоўную лігу Вестфаліі ў 1936 годзе спрыяў адзін з найвялікшых ігракоў «Шальке» — Эрнст Куцора, які пачаў сваю трэнерскую дзейнасць у варожым лагеры.

Пасля вайны

Пасля вайны клуб, як і многія іншыя арганізацыі, так ці інакш, звязаныя з Трэцім Рэйхам, быў распушчаны. Таксама былі праведзены спробы аб’яднаць клуб з дзвюма іншымі: Werksportgemeinschaft Hoesch і Freier Sportverein 98, як Sportgemeinschaft Borussia von 1898, але ў выніку было абрана імя Ballspiel-Verein Borussia (BVB). Першы сур’ёзны поспех прыйшоў да клуба ў 1947 годзе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў чэмпіянаце Вестфаліі, упершыню ва ўласнай гісторыі абыграўшы «Шальке 04». Адбылося гэтая падзея 18 мая 1947 года. Матч скончыўся з лікам 3:2. Тры галавыя перадачы ў гэтым матчы зрабіў капітан і лідар «Барусіі» Аўгуст Ленц, які гуляў яшчэ ў даваеннай камандзе. У тым жа годзе «Барусія» выйшла ў фінал Брытанскай зоны акупацыі, але прайграла там «Гамбургу» з лікам 0:1. А ў сезоне 1947/48 Барусія стала пераможцам толькі што створанай Заходняй Оберлігі[6].

Упершыню чэмпіёнам дортмундскі клуб мог стаць у 1949 годзе, але ў фінале нацыянальнай лігі «Барусія» атрымала паражэнне ў дадатковы час футбольнаму клуба «Мангейм» з лікам 3:2. У 1956 і 1957 гадах дортмундскі клуб упершыню стаў чэмпіёнам Германіі. У 1956 годзе ў фінале з лікам 4:2 быў перайграны «Карлсруэ», а ў 1957 годзе — «Гамбург» з лікам 4:1. Характэрна, што абедзве гэтыя гульні сталі пераможныіт адным і тым жа складам. Пасля гэтага «Барусія» ўпершыню прыняла ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў. Таксама, у 1957 годзе, клуб быў названы лепшым клубам года. У апошнім чэмпіянаце Германіі, які праходзіў у «старым стылі», у 1963 годзе перамогу таксама трываў клуб з Дортмунда. На еўрапейскай арэне «Барусія» дамагчыся вялікіх поспехаў не здолела, гэта значыць спачатку ў Кубку чэмпіёнаў, «Барусія» на стадыі 1/8 фіналу атрымала паражэнне ад «Манчэстэр Юнайтэд», а ў наступным годзе была слабейшая за «Мілан», але ўжо на стадыі 1/4 фіналу.

Стадыён

Сігнал Ідуна Парк (Вестфаленштадыян). Хатняя арэна «Барусіі»

Асноўны артыкул: Вестфаленштадыян Стадыён «Барусіі», «Вестфаленштадыян», у цяперашні час мае назву «Сігнал Ідуна Парк». Стадыён з’яўляецца найбуйнейшым стадыёнам у Германіі і шостым паводле велічыні ў Еўропе. «Вестфаленштадыян» замяніў стадыён «Ротэ Эрдэ», які знаходзіцца па суседстве[7], што было звязана з ростам папулярнасці клуба. Адбылася гэтая падзея ў 1974 годзе, асноўная доля грошай была дадзена клуба з боку адміністрацыі горада Дортмунд, бо новы стадыён павінен быў праводзіць матчы чэмпіянату свету па футболе 1974 года.

Вестфаленштадыян зведаў некалькі рэканструкцыяў на працягу сваёй гісторыі, каб павялічыць памеры стадыёна, у тым ліку пашырэнне стадыёна да чэмпіянату свету 2006 года. У 2008 годзе на стадыёне адчыніў дзверы клубны музей. У 2011 годзе Барусія ўсталявала прыстасаванні для атрымання сонечнай энергіі на даху стадыёну дзякуючы камапніі Q-Cells[8].

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Швейцарыя Бр Грэгар Кобель 1997
33 Германія Бр Аляксандр Маер 1991
35 Польшча Бр Марцэль Лётка 2001
38 Германія Бр Лука Унбегаўн 2001
Абаронцы
2 Іспанія Аб Матэу Марэй 2000
4 Германія Аб Ніка Шлотэрбек 1999
13 Партугалія Аб Рафаэл Герэйру 1993
14 Германія Аб Ніка Шульц 1993
15 Германія Аб Матс Хумельс 1988
24 Бельгія Аб Тама Мёнье 1991
25 Германія Аб Ніклас Зюле 1995
36 Германія Аб Том Ротэ 2004
44 Францыя Аб Сумаіла Кулібалі 2003
Паўабаронцы
6 Турцыя ПА Саліх Азджан 1998
7 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Джавані Рэйна 2002
8 Германія ПА Махмуд Дауд 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
10 Бельгія ПА Тарган Азар 1993
17 Германія ПА Марыус Вольф 1995
19 Германія ПА Юліян Брант 1996
22 Англія ПА Джуд Белінгем 2003
23 Германія ПА Эмрэ Джан 1994
30 Германія ПА Фелікс Паслак 1998
32 Гвінея ПА Абдулае Камара 2004
42 Германія ПА Гёктан Гюрпюз 2003
47 Германія ПА Антоніас Пападопулас 1999
Нападнікі
9 Кот-д’Івуар Нап Себасцьян Але 1994
11 Германія Нап Марка Ройс Капітан каманды 1989
18 Германія Нап Юсуфа Мукако 2004
20 Францыя Нап Антані Мадэст 1988
21 Нідэрланды Нап Доніел Мален 1999
27 Германія Нап Карым Адэемі 2002
43 Англія Нап Джэймі Байна-Гітэнс 2004

Рэзервовая каманда

Зноскі

  1. «Fußball Deutsche Meister seit 1903 Tabelle Liste Statistik Übersicht deutsche Fußballmeister Fussballmeister DFB». Sport-finden.de
  2. «Alle Sieger des Landesmeister-Cups und der Champions League». Kicker.de.
  3. «Spoils shared in der Klassiker». bundesliga.com
  4. «Der Klassiker: Borussia Dortmund — FC Bayern München» Архівавана 2 кастрычніка 2013.. FIFA
  5. Барусія Дортмунд
  6. «Черно-желтые» протестанты Архівавана 23 верасня 2007.. Сайт расійскіх заўзятараў клуба
  7. «Umbau des Signal Iduna Parks» Архівавана 15 сакавіка 2012.. Westline.de
  8. «Q-Cells and German football champion Borussia Dortmund enter into partnership» Архівавана 23 кастрычніка 2011.. Q-cells.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·ФК Барусія Дортмунд
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі