wd wp Пошук:

Універсітэты Польшчы

Універсітэт у Польшчы (польск.: Uniwersytet w Polsce) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая дзейнічае на аснове закона Рэспублікі Польшча ад 20 ліпеня 2018 года аб вышэйшай адукацыі і навуцы. Гэты закон ппрымяняецца як да дзяржаўных, так і да прыватных вышэйшых навучальных устаноў, а таксама да Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла ІІ і Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, і не прымяняецца да семінарый і іншых рэлігійных навучальных устаноў. Пры гэтым Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус, вызначаны Канкардатам са Святым Прастолам.

Некаторыя польскія вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія адпавядаюць нарматыўным патрабаванням, прадугледжаным для ўніверсітэтаў, адззначаюць гэта ў сваіх статутах, але традыцыйна не выкарыстоўваюць слова “універсітэт” у сваёй афіцыйнай назве на польскай мове. Хаця на іншых мовах (напрыклад, англійскай) слова “універсітэт” у назве можа і прысутнічаць для ўдакладнення статуса вышэйшай навучальнай установы.

Акрамя ўласна ўніверсітэтаў у Польшчы таксама функцыянуюць шматлікія дзяржаўныя і прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія, аднак, не маюць гэтага статусу і, адпаведна, поўных акадэмічных правоў універсітэта: акадэміі, галоўныя і вышэйшыя школы і інш. Іх не варта блытаць з уласна ўніверсітэтамі ў разуменні польскага заканадаўства, нават нягледзячы на іх высокі аўтарытэт, навуковыя дасягненні, значную колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў, салідны ўзрост і інш.

Гісторыя

Заснаванне ўніверсітэта ў Кракаве, карціна Яна Матэйкі

Хоць пачатак універсітэцкай адукацыі ў Польшчы прыпадае на XIV стагоддзе, ужо з XIII стагоддзяў усё больш палякаў прымалі замежныя вучэльні. У перыяд панавання Уладзіслава І Лакетка на дзяржаўнай службе знаходзіліся 41 чалавек з вышэйшай адукацыяй. На службе ў караля Казіміра III Вялікага было 56 чалавек з універсітэцкай адукацыяй, а Людовік Венгерскі меў такіх 12 чалавек. Усяго ў XIV стагоддзі польскай дзяржаве служылі 84 паіменна вядомыя чалавека, якія мелі вышэйшую адукацыю.

Намаганні па стварэнні ў Польшчы ўніверсітэта распачаў кароль Казімір III Вялікі, які звярнуўся з гэтай нагоды да папы Урбана V. У красавіку 1363 года пантыфік станоўча адказаў на каралеўскую просьбу. 12 мая 1364 года каралеўская канцылярыя выдала ўстаноўчы дакумент для універсітэта. У той жа дзень адпаведны дакумент таксама выдалі гарадскія ўлады Кракава. 1 верасня 1364 года Урбан V заснаваў Кракаўскі універсітэт і надаў яму тыя ж прывілеі і паўнамоцтвы, якімі валодалі іншыя еўрапейскія універсітэцкія супольнасці. Хоць дакладна невядома, калі ўніверсітэт пачаў функцыянаваць, мяркуецца, што гэта адбылося яшчэ пры жыцці заснавальніка, гэта значыць да 1370 года. Першыя заняткі, верагодна, праводзіліся ў дамах прафесараў, якія жылі на Вавельскім узгорку. Пасля смерці Казіміра III Вялікага універсітэт перастаў працаваць. Функцыянаванне аднавілася ў 1390 годзе дзякуючы намаганням караля Уладзіслава II Ягайла. З-за ролі, якую кароль і каралева Ядвіга адыгралі ў аднаўленні універсітэта, у XIX стагоддзі універсітэту была дадзена назва Ягелонскага.

У 1661 годзе кароль Ян II Казімір заснаваў у Львове езуіцкую акадэмію на базе калегіума. У 1758 годзе кароль Аўгуст ІІІ ператварыў вучэльню на Львоўскую акадэмію. У 1784 годзе аўстрыйскі імператар Іосіф II Габсбург заснаваў у Львове свецкі універсітэт (Юзэфінскі універсітэт), які ў пачатку XIX стагоддзя быў ператвораны ў ліцэй. У 1817 годзе імператар Франц ІІ зноў заснаваў у Львове ўніверсітэт (Францысканскі універсітэт), у якім выкладалі на нямецкай мове. Пасля 1871 года, калі імператар Франц Іосіф І адмяніў моўныя абмежаванні, усё больш лекцый праводзілася на польскай мове. У XIX стагоддзі ў валаданнях Расійскай імперыі існаваў Каралеўскі Варшаўскі ўніверсітэт (з 1816 года да Лістападаўскага паўстання). У 1870-1915 гадах функцыянаваў Імператарскі Варшаўскі універсітэт з выкладаннем на рускай мове. Палякі складалі ад 60 % да 70 % яго слухачоў. Пасля арганізаванага ў 1905 годзе байкоту рускіх ВНУ большасць з іх з’ехала ў іншыя ўніверсітэты.

У міжваенны перыяд у Польшчы функцыянавала пяць дзяржаўных універсітэтаў: Ягелонскі універсітэт, Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні, Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, Варшаўскі ўніверсітэт (створаны ў 1915 годзе, з 1930-х гадоў - Універсітэт імя Юзэфа Пілсудскага) і Пазнанскі ўніверсітэт (заснаваны ў 1919 годзе). З 1918 года дзейнічала таксама недзржаўная каталіцкая вучэльня - Люблінскі ўніверсітэт, які у 1928 годзе стаў называцца каталіцкім. Дзейнасць вышэйшых навучальных устаноў рэгулявалася законам ад 13 ліпеня 1920 года аб акадэмічных школах, які гарантавалі ім вялікую аўтаномію. У міжваенны перыяд найбольш папулярнымі напрамкамі навучання былі філасофія, правазнаўства і палітычныя навукі. Падчас Другой сусветнай вайны дзейнасць польскіх універсітэтаў была прыпыненая. У Варшаве ў 1940 годзе быў створаны тайны Універсітэт заходніх зямель, штат якога складалі навукоўцы закрытага Познаньскага ўніверсітэта. З восені 1943 года ён меў філіялы ў Чэнстахове і Кельцах. Пасля заканчэння вайны ў 1945/1946 навучальным годзе найбуйнейшым польскім універсітэтам па колькасці студэнтаў стаў Ягелонскі універсітэт, які навучаў 8288 чалавек. Самым маленькім універсітэтам у гэтым сэнсе быў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, у якім навучалася 1159 студэнтаў. У пасляваенны час у Польскай Народнай Рэспубліцы было створана яшчэ 7 новых універсітэтаў.

Сучаснасць

У Польшчы сёння дзейнічаюць больш 40 універсітэтаў, сярод якіх:

Функцыянуе таксама два недзяржаўныя універсітэты: Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II і SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт у Варшаве. Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II у Кракаве мае спецыяльны статус.

Класічныя дзяржаўныя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Ягелонскі ўніверсітэт Кракаў 42 400 1364
2 Варшаўскі ўніверсітэт Варшава 45 000 1915
3 Універсітэт імя Адама Міцкевіча Познань 39 000 1919
4 Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры Люблін 22 000 1944
5 Лодзінскі ўніверсітэт Лодзь 35 000 1945
6 Універсітэт Мікалая Каперніка Торунь 27 000 1945
7 Уроцлаўскі ўніверсітэт Уроцлаў 26 000 1945
8 Сілезскі ўніверсітэт Катавіцы 26 000 1968
9 Гданьскі ўніверсітэт Гданьск 27 000 1970
10 Шчэцінскі ўніверсітэт Шчэцін 17 000 1984
11 Апольскі ўніверсітэт Аполе 11 000 1994
12 Беластоцкі ўніверсітэт Беласток 13 000 1997
13 Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт Ольштын 26 000 1999
14 Універсітэт кардынала Стэфана Вышынскага Варшава 16 000 1999
15 Жэшоўскі ўніверсітэт Жэшаў 18 000 2001
16 Зялёнагурскі ўніверсітэт Зялёна Гура 13 000 2001
17 Універсітэт Казіміра Вялікага Быдгашч 10 000 2005
18 Універсітэт Яна Каханоўскага Кельцы 13 000 2011

Класічныя недзяржаўныя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II Люблін 13 000 1918
2 SWPS Сацыяльна-гуманітарны ўніверсітэт Варшава 17 000 2015

Мастацкія ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапена Варшава 1 000 2008
2 Познаньскі ўніверсітэт мастацтваў Познань 1 500 2010

Педагагічныя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Педагагічны ўніверсітэт імя Адукацыйнай камісіі Кракаў 15 000 2008
2 Прыродазнаўча-гуманітарны ўніверсітэт Седльцы 7 000 2010
3 Гуманітарна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна Длугаша Чэнстахова 6 000 2018

Медыцынскія ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Лодзінскі медыцынскі ўніверсітэт Лодзь 8 000 2002
2 Медыцынскі ўніверсітэт імя Караля Марцінкоўскага Познань 7 000 2007
3 Сілезскі медыцынскі ўніверсітэт Катавіцы 9 000 2007
4 Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт Варшава 9 000 2008
5 Люблінскі медыцынскі ўніверсітэт Люблін 7 000 2008
6 Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт Беласток 4 000 2008
7 Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт Гданьск 5 000 2009
8 Паморскі медыцынскі ўніверсітэт Шчэцін 4 000 2010
9 Медыцынскі ўніверсітэт імя Сілезскіх Пястаў Уроцлаў 6 000 2012

Эканамічныя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт Кракаў 21 000 2007
2 Уроцлаўскі эканамічны ўніверсітэт Уроцлаў 13 000 2008
3 Познаньскі эканамічны ўніверсітэт Познань 10 000 2008
4 Катавіцкі эканамічны ўніверсітэт Катавіцы 11 000 2010

Сельскагаспадарчыя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Уроцлаўскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Уроцлаў 11 000 2006
2 Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх Быдгашч 9 000 2006
3 Познаньскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Познань 11 000 2008
4 Сельскагаспадарчы ўніверсітэт імя Гуга Калантая Кракаў 11 000 2008
5 Люблінскі прыродазнаўчы ўніверсітэт Люблін 9 000 2008

Тэхнічныя ўніверсітэты

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Гданьскі політэхнічны ўніверсітэт Гданьск 15 000 1904
2 Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт Варшава 30 000 1915
3 Горна-металургічная акадэмія імя Станіслава Сташыца Кракаў 34 000 1919
4 Познаньскі політэхнічны ўніверсітэт Познань 20 000 1919
5 Уроцлаўскі політэхнічны ўніверсітэт Уроцлаў 27 000 1945
6 Сілезскі політэхнічны ўніверсітэт Глівіцы 20 000 1945
7 Лодзьскі політэхнічны ўніверсітэт Лодзь 18 000 1945
8 Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі Кракаў 14 000 1954
9 Чэнстахоўскі політэхнічны ўніверсітэт Чэнстахова 7 000 1955
10 Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча Жэшаў 13 000 1974
11 Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт Беласток 8 000 1974
12 Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт Кельцы 7 000 1974
13 Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт Люблін 9 000 1977
14 Апольскі політэхнічны ўніверсітэт Аполе 6 000 1996
15 Кашалінскі політэхнічны ўніверсітэт Кашалін 4 000 1996
16 Бельска-Бяльская тэхнічна-гуманітарная акадэмія Бельска-Бяла 7 000 2001
17 Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт Шчэцін 12 000 2009
18 Тэхналагічна-гуманітарны ўніверсітэт імя Казіміра Пуласкага Радам 7 000 2012
19 Марскі ўніверсітэт Гдыня 4 000 2018

Універсітэты са спецыяльным статусам

Назва Размяшчэнне Колькасць студэнтаў, чал. Год набыцця статуса ўніверсітэта Выгляд
1 Папскі ўніверсітэт Яна Паўла II Кракаў 3 000 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Польшча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты