wd wp Пошук:

Варшаўскі ўніверсітэт

Варшаўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, знаходзіцца ў Варшаве.

У 1908—1914 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў. У 2016 годзе выдадзены першы нумар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў».

Прафесары

Вядомыя выпускнікі

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

Асноўны артыкул: Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка 1956 года як Кафедра беларускай філалогіі. Ініцыятаркай яе стварэння, арганізатаркай і шматгадовай (да 1971 года) загадчыцай была прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска (1901—1994), — вядомая славістка, аўтарка шматлікіх прац у галіне славянскага мовазнаўства. У стварэнні і фарміраванні пачаткаў кафедры дапамогу аказаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які перадаў новаму падраздзяленню вялікую колькасць кніг па беларускай філалогіі, а таксама (пры патрэбе) накіроўваў сваіх супрацоўнікаў для выкладчыцкай дзейнасці.

З 2005 года працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як Кафедра беларусістыкі.

Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у айчынным і міжнародным навуковым жыцці, удзельнічаюць у канферэнцыях і кангрэсах (славянскіх і беларускіх), публікуюць свае працы ў часопісах і калектыўных выданнях у Польшчы і за мяжой. Па ініцыятыве Кафедры беларусістыкі з 1993 года арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Кафедра распрацоўвае вучэбныя і прадметныя праграмы, вучэбныя і школьныя падручнікі (для школ усіх узроўняў), вядзе лексікаграфічную і выдавецкую працу. На кафедры абаронена мноства доктарскіх дысертацый у галіне мовазнаўства і літаратуры.

З 2007 года кафедра беларусістыкі з’яўляецца выдаўцом навуковага часопіса «Acta Albaruthenica». Гэты штогоднік рэдагуецца супрацоўнікамі кафедры і рэгулярна выходзіць у Варшаве.

Зноскі

  1. https://stat.gov.pl/download/gfx/portalinformacyjny/pl/defaultaktualnosci/5488/2/15/1/szkoly_wyzsze_i_ich_finanse_w_2018.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1816 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Універсітэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Вельмі кароткія артыкулы
Універсітэты Варшавы
Варшаўскі ўніверсітэт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
1816 год у Варшаве
Універсітэты Расійскай імперыі
Варшаўская навучальная акруга