wd wp Пошук:

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Люблін, знаходзіцца пад упраўленнем Каталіцкага Касцёла.

Гсторыя

Кс. Ідзі Радзішэўскі, заснавальнік і першы рэктар Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне

Гэта найстарэйшы ўніверсітэт Любліна і трэці найстарэйшы з дзеючых ўніверсітэт у Польшчы. Заснаваны 27 ліпеня 1918 года як Люблінскі універсітэт па ініцыятыве тагачаснага рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (утворанай у 1842 годзе) І. Б. Радзішэўскага. На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай.

Пасля згоды на стварэнне ўніверсітэта канферэнцыяй польскіх біскупаў у Варшаве з удзелам кардынала Ахіла Раці (пазней — папы Пія XI), пачалаося навучанне на факультэтах: багаслоўскім, кананічнага права, права і сацыяльна-эканамічных навук, а таксама гуманітарных навук. Першым рэктарам стаў І. Б. Радзішэўскі, а большую частку выкладчыкаў ўніверсітэта складалі супрацоўнікі Санкт-Пецярбургскай дуоўнай акадэміі, прадаўжальнікам традыцый якой тады стаў Люблінскі ўніверсітэт.

У міжваенны перыяд універсітэт атрымаў свой уласны будынак (галоўны корпус), які з’яўляецца сядзібай універсітэта і па гэты дзень. Дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта, прыметнік «каталіцкі» да назвы вучэльні быў дададзены ў 1928 годзе. У 1938 годзе ўніверсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з’яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[1].

Падчас нямецкай акупацыі будынак вучэльні быў заняты ваенымі і служыў шпіталем. Многіх прафесараў тады пасадзілі ў турму, іншых жа расстралялі. Студэнтаў, наадварот, вывозілі ў канцэнтрацыйныя лагеры або на прымусовыя работы. Супрацоўнікі і студэнты вучэльні таксама апынуліся сярод ахвяраў Катынскага расстрэлу. Выйшаўшы з-пад варты, рэктар універсітэта Антоні Шыманскі арганізаваў таемнае навучанне, дзякуючы чаму універсітэт працягваў працаваць. Афіцыйна ўніверсітэт аднавіў сваю дзейнасць 21 жніўня 1944 года — першым у Польшчы пасля нямецкай акупацыі. Пасля канферэнцый у Ялце і Патсдаме і стратай Польшчай земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны многія прафесары Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове перабраліся ў Люблін.

З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ.

У цяперашні час універсітэт мае восем факультэтаў, на якіх адкрыта агулам 47 напрамкаў навучання з колькасцю студэнтаў каля 10 тысяч. У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў свету ён займае 38 месца сярод 410 вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Ён надае лепшую багаслоўскую адукацыю ў Польшчы, чацвёрты — па філасофіі, пяты — па філалогіі, а такія напрамкі як права, адміністрацыя, педагогіка, сацыялогія або псіхалогія, знаходзяцца ў раёне 10 месцаў рэйтынгаў.

Факультэты

Фасад галоўнага будынка Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Дактары «Honoris causa»

Мемарыял дактароў «Honoris Causa», з прозвішчам Станіслава Шушкевіча. Размешчаны 1 ліпеня 2009

Універсітэт прысвоіў Т. Кандрусевічу ганаровую доктарскую ступень «Honoris causa».

Зноскі

  1. http://www.kul.pl/historia-kul,art_11.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Зніклі ў 1939 годзе
Катэгорыя·1918 год у Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Каталіцкія ўніверсітэты
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе