Чэнстахо́ва[2] (польск.: Częstochowa) — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Па дадзеных на 2013 год, насельніцтва складае 234 472 чалавек. З 1975 па 1998 гады Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.
Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Божай Маці, якая захоўваецца з 1382 у Яснагорскім манастыры. Абарона Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісваецца ў рамане Генрыка Сянкевіча «Патоп».