wd wp Пошук:

Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко

Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко (укр.: Львівський національний університет імені Івана Франка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова IV (вышэйшага) ступеня акрэдытацыі са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў горадзе Львове, буйнейшы навуковы і адукацыйны цэнтр Заходняй Украіны. Адзін са старэйшых універсітэтаў Усходняй Еўропы і старэйшы ўніверсітэт Украіны.

Гісторыя

У адпаведнасці з Гадзяцкім дагаворам 1658 г. урад Рэчы Паспалітай абяцаў адкрыць ва Украіне дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы - акадэміі: адну ў Кіеве, а другую там, дзе знойдзецца для яе адпаведнае месца. Акадэміям былі абяцаныя такія ж правы ўніверсітэта, якімі карыстаўся Кракаўскі ўніверсітэт. Тады ж ордэн езуітаў зрабіў стаўку на свой львоўскі асяродак. Езуіты з’явіліся ў Львове яшчэ ў канцы XVI ст., а ў 1608 г. адкрылі тут свой калегіўм. Езуіты разумелі магчымасць стварэння ўніверсітэтана ў Львове на аснове праваслаўнай брацкай школы, таму пастаянна дамагаліся ператварэння ў акадэмію менавіта свайго калегіўма.

Пасля неаднаразовых зваротаў кароль Ян II Казімір 20 студзеня 1661 г. падпісаў прывілей, які надаваў езуіцкаму калегіўму ў Львове правы акадэміі і статус універсітэта з правам выкладання ўсіх тагачасных універсітэцкіх дысцыплін, прысуджэння вучоных ступеняў бакалаўра, ліцэнцыята, магістра і доктара. Аднак адразу ж пасля падпісання прывілея стварэнне акадэміі ў Львове сустрэла рашучую апазіцыю Кракаўскага ўніверсітэта і асобных уплывовых асоб дзяржавы, якія яго падтрымлівалі. Нягледзячы на перашкоды, у Львоўскай езуіцкай акадэміі навучанне вялося па ўзоры іншых еўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў. Навучанне вялося на польскай мове і лацінай. А пасля кароль Аўгуст III у 1758 г. пацвердзіў каралеўскі прывілей ад 20 студзеня 1661 г. Аднак акадэмію зачынілі ў 1773 г. падчас забароны ордэна езуітаў.

Будынак езуіцкага калегіўма на вул. Тэатральнай, дзе першапачаткова месціўся ўніверсітэт

Дзейнасць навучальнай установы была адноўлена ў 1784 г., калі яна атрымала назву Іосіфінскага універсітэта (у гонар імператара Іосіфа ІІ). Навучальны працэс ва ўніверсітэце быў пераведзены на нямецкую мову. У 1805-1817 гг. навучальная ўстанова мела статус ліцэяй. У 1817 г. яна аднавіла правы вышэйшай навучальнай установы як Універсітэт Франца I (у гонар імператара Франца I). Акадэмія атрымала будынак манастыра і касцёла трынітарыяў. У касцёле была арганізавана бібліятэка. 16 лістапада 1784 г. адбылося яе ўрачыстае адкрыццё. Пасля абстрэлу і бамбардзіроўкі Львова падчас рэвалюцыйных падзей ў 1848 г. з 50 тыс. кніг засталіся толькі 13 тыс., таксама было знішчана шмат рукапісаў. У 1851 г. універсітэту перадалі пабудаваны ў 1842 г. інтэрнат езуітаў для шляхецкай моладзі.

8 лістапада 1919 г. наказам кіраўніка адноўленай польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага вышэйшая навучальная ўстанова была перайменавана ва Універсітэт Яна Казіміра (у гонар караля Рэчы Паспалітай Яна ІІ Казіміра, які лічыцца заснавальнікам навучальнай установы). У 1920-1930-я гг. навучанне ва ўніверсітэце вялося на польскай мове. Пасля далучэння Заходняй Украіны да СССР указам ад 8 студзеня 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета УССР змяніў назву ўстановы на Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і прысвоіў яму імя выбітнага ўкраінскага пісьменніка, паэта і грамадскага дзеяча Івана Франка. У савецкія часы навучанне ва ўніверсітэце вялоня на украінскай і рускай мовах. У кастрычніку 1999 г. універсітэт атрымаў статус нацыянальнага і пачаў называцца Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франко.

Структура

Гістарычны будынак універсітэта на вул. Грушэўскага

Факультэты

Каледжы

Інстытуты

Некаторыя выбітныя студэнты, выпускнікі і выкладчыкі

Заліковая кніжка 1912 г. студэнткі А. Пашкевіч-Кейрыс

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Львоўскі ўніверсітэт імя Івана Франко
Універсітэты Львова
Універсітэты Украіны
Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1661 годзе