wd wp Пошук:

Аўгуст Саксонскі

Аўгуст Саксонскі, Аўгуст Сас, Фрыдрых Аўгуст ІІ, Аўгуст ІІІ (17 кастрычніка 1696, Дрэздэн, Дрэздэн, Саксонія — 5 кастрычніка 1763, Дрэздэн, Саксонія) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733-1763). Сын Аўгуста Моцнага.

Пасля смерці 1 лютага 1733 Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскі сталец з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расіі здабываць сабе карону. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібы пачала свой рух і невялікая французская дапамога Ляшчынскаму, ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў праз Германію і нечакана для ўсіх з’явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасня 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расійскім войскам, якія праз некалькі дзён з’явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць французскай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў новым каралём быў абраны і неўзабаве каранаваны Аўгуст Саксонскі.

Пры Аўгусце ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Валадарства саксонскай дынастыі, і ў прыватнасці Аўгуста Саса, не мінула бясследна і для простага люду, нарадзіўшы каларытныя прымаўкі, напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».

Сям’я

У 1719 годзе ён ажаніўся з Марыі Жазефе Аўстрыйскай (16991757), дачкой імператара Іосіфа I. У іх было 14 дзяцей, 3 з якіх памерлі ў дзяцінстве.

Зноскі

  1. 1 2 3 Август III // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 70–71.
  2. 1 2 August III // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118505092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118505092 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Каралі польскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Курфюрсты саксонскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1763 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
Катэгорыя·Пахаваныя ў дрэздэнскай Гофкірхэ
Катэгорыя·Вялікія князі літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Ветыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1696 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Ветынаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных