wd wp Пошук:

Сант-Антыёка

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Востраў Сант-Антыёка (італ.: Isola di Sant’Antioco, сард. Isula ’e Sàntu Antiògu) — востраў на паўднёвым захадзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 108,9 км². Насельніцтва (2018 г.) — 14 061 чалавек.

Геаграфія

Карта

Востраў Сант-Антыёка месціцца за 58 км на паўднёвы захад ад Кальяры, сталіцы Сардзініі. Гэта другі па плошчы востраў аўтаномнага рэгіёна і чацвёрты на тэрыторыі Італіі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 18 км. Найбольшая шырыня — 9,56 км.

Суша складаецца з вапнякоў, гліны, мела, мергеля і іншых асадкавых парод, якія назапашваліся з перыяду мезазоя, калі востраў з’яўляўся дном старажытнага плыткаводнага мора. У алігацэнавы перыяд яны былі падняты над паверхняй мора дзякуючы інтэнсіўнай вулканічнай дзейнасці. Землятрусы стварылі шматлікія парывы і рашчыліны ў пародзе, запоўненыя лавай. У нашы дні гэтыя лававыя струмені прадстаўлены выхадамі базальта і андэзіта. Адна з найбольшых рашчылін разлучыла Сант-Антыёка з Сардзініяй. Пасля заканчэння ледавіковага перыяда яна была запоўнена марской вадою і ператварылася ў праліў паміж астравамі.

Заходняя ўзбярэжжа паднятае, са стромкімі вертыкальнымі ўцёсамі і нешматлікімі пляжамі. Заходняе ўзбярэжжа нізкае, у нашы дні штучна злучана мастом з Сардзініяй. На поўдзень ад перасмыка цягнуцца пясчаныя пляжы з водмелямі і выдмамі. Унутраная частка пагорыстая. Найвышэйшы пункт дасягае 271 м. Буйных вадацёкаў няма.

Клімат міжземнаморскі з прахалоднымі містралямі ўзімку і спякотнымі сірока ўлетку.

Прырода

Раўнінныя землі заняты сельскагаспадарчай вытворчасцю. Жыхары вострава вырошчваюць вінаград, масліны, апунцыю і пшаніцу. На пагорках сустракаюцца такія расліны, як ядловец, фісташка, сунічнае дрэва, фікус, карлікавыя пальмы і г. д. Сант-Антыёка — важнае месца для пералётных птушак, у тым ліку бакланаў, фламінга, рэдкіх відаў сокалаў.

Гісторыя

Востраў Сант-Антыёка быў населены ў неаліце. На яго тэрыторыі знойдзены домус-дэ-янас, магільня гігантаў, 30 нурагаў. Тут здабывалі вапняк і свінец.

У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. на паўднёвым усходзе вострава фінікійцамі была заснавана калонія Сульцы. У 258 г. да н. э. Гай Сульпіцый Патэркул перамог у бітве пры Сульцы карфагенян. Сант-Антыёка разам з Сардзініяй быў уключаны ў склад Рымскай дзяржавы.

У сярэднявеччы Сант-Антыёка фармальна залежыў ад Візантыі. У рэчаіснасці тут кіравалі суддзі Кальяры. У XV - пачатку XVI стст. пад кантролем Арагона. Востраў часцяком узгадваўся як стаянка піратаў. Пасля 1713 г. стаў часткай валоданняў Савойскай дынастыі. У 1861 г. — Італіі.

Асаблівасці культуры

Востраў Сант-Антыёка атрымаў сваю назву ў гонар Антыёха Сульцыса, першага хрысціянскага мучаніка Сардзініі. Дзень Антыёха святкуецца 13 снежня і з’яўляецца найбольш яркім святам на востраве.

Адміністрацыйна тэрыторыя вострава падзяляецца паміж камунамі Сант’Ант’ёка і Каласета. Жыхары Каласеты — нашчадкі лігурыйскіх каланістаў, якія ў 1738 г. перасяліліся з Табаркі на тэрыторыі сучаснага Туніса на суседні востраў Сан-П’етра, а потым ў 1770 г. заснавалі Каласету. Яны размаўляюць на дыялекце табарчына. Астатнія астравіцяне размаўляюць на сардзінскай мове.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Міжземнага мора
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Італіі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Сардзініі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі