wd wp Пошук:

Базальт

Базальт

База́льт — магматычная горная парода, адна з найбольш пашыраных у зямной кары.

Складаецца пераважна з плагіяклазу, піраксену, алівіну, вулканічнага шкла.

Характэрны цёмны колер. Структура горнай пароды парфірападобная ці шклістая. Шчыльнасць 2,52—2,97 г/см³. Тэмпература плаўлення 1000—1250 ºC.

Базальты займаюць агромістыя плошчы дна акіянаў і велізарныя тэрыторыі мацярыкоў (трапы), утвараюць лавы многіх вулканаў.

На Беларусі базальты выяўлены на паўднёвым захадзе, у Брэсцкай упадзіне.

Базальт выкарыстоўваецца ў каменналіцейнай прамысловасці, як будаўнічы і абліцовачны матэрыял.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды