wd wp Пошук:

Ядловец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ядловец. Ядловец[1] (Juniperus) — род хвойных раслін сямейства кіпарысавых.

Батанічнае апісанне

Вечназялёныя дрэвы вышынёй 10—12, радзей да 30 м, ці кусты, часам сцелістыя. Каранёвая сістэма моцная і глыбокая. Растуць марудна, жывуць да 500—1000 гадоў. Большасць відаў — двухдомныя. Лісце іголка- або лускападобнае. Мікрастробілы дробныя, авальныя. Пасля апладнення мегастробілы зрастаюцца паміж сабой і ўтвараюць сакаўныя шышкі, сіне-чорныя ці цёмна-бардовыя, якія выспяваюць на 2—3-і год (часам іх называюць шышкаягадамі або ядлоўцавымі ягадамі).

Арэал і экалогія

Ядловец віргінскі (Juniperus virginiana)

Вядома каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я; на Беларусі 1 від — ядловец звычайны, утварае падлесак у хвойных і мяшаных лясах.

Захворванні

Асноўны артыкул: Спіс захворванняў ядлоўца Выкарыстанне

Тэхнічныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны. Драўніна трывалая, устойлівая супраць насякомых і гніення. Салодкія пахучыя шышкаягады ядлоўца выкарыстоўваюць у харчовай і парфумернай прамысловасці; лісце і маладыя парасткі, багатыя эфірнымі алеямі, што ачышчаюць паветра ад мікробаў — у медыцыне, ветэрынарыі і парфумерыі.

Расліны аказваюць аздараўляльны ўплыў на лес — выдзяляюць фітанцыдаў больш за іншыя хвойныя.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Ядловец