wd wp Пошук:

Сунічнае дрэва

Суні́чнае дрэва, сунічнік (Arbutus) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Існуе больш за 20 відаў. Пашыраны ў Паўночнай Амерыцы, Міжземнамор’і, Крыме і Заходнім Закаўказзі. Тыповы элемент флоры маквісу. Культывуюць сунічнае дрэва чырвонае, або сунічнік драбнаплодны, і буйнаплодны.

Вечназялёныя кусты і невялікія (5—6 м) дрэвы. Лісце буйное, скурыстае, простае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у верхавінкавых мяцёлках. Плод — ягадападобная шматнасенная касцянка, нагадвае плод суніц (адсюль назва).

Харчовыя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны. Плады выкарыстоўваюцца на варэнне і віно, драўніна — на дробныя вырабы, лісце — для дублення скуры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum