wd wp Пошук:

Фікус

Фі́кус (Ficus) — род кветкавых раслін сямейства тутавых (Moraceae).

Больш за 800 (больш за 2000[4]) відаў. Пашыраны пераважна ў вільготных трапічных лясах Паўднёвай Азіі, Малайскага архіпелага, Новай Гвінеі, Саламонавых астравоў.

Апісанне

Вечназялёныя, зрэдку лістападныя дрэвы, кусты і ліяны. Вышыня некаторых дасягае 40 м пры дыяметры ствала 3—5 м. Многія віды фікусаў маюць паверхневыя карані. Лісце суцэльнае або лопасцевае даўжынёй да 70 см. Кветкі дробныя, пераважна аднаполыя. Плады падобныя да касцянкі. Усе часткі раслін утрымліваюць у сабе млечны сок.

Выкарыстанне

Фікусы вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін. Плады многіх відаў фікусаў ядомыя (інжыр, сікамор і інш.). Некаторыя віды маюць каштоўную драўніну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Ficus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Фикус // Энцыклапедыя Кругасвет(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Тутавыя
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі