wd wp Пошук:

Бакланы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баклан.

Бакланы (Phalacrocorax) — род птушак сямейства бакланавых.

Шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце з вялікай біялагічнай разнастайнасцю ў трапічным і ўмераным клімаце. Насяляюць марскія узбярэжжы кантынентаў і астравоў, селяцца таксама па берагах рэк, азёр, на забалочаных тэрыторыях.

Сілкуюцца ў асноўным рыбай (мойва, анчоусы, селядцы, сардзіны), але могуць ужываць у ежу малюскаў, ракападобных і галавоногіх. Бакланы, якія жывуць на астравах, сілкуюцца рыбай, жабамі, воднымі насякомымі, марскімі змеямі і чарапахамі.

Марскую птушку, вядомую сваім рыбалоўным майстэрствам, тысячы гадоў сяляне выкарыстоўвалі для лоўлі рыбы ў рэках і азёрах па ўсім Кітаі, перавязваючы ёй горла, каб баклан не змог праглынуць буйную рыбу. Калісьці папулярнае рамяство цяпер ужо страціла сваю актуальнасць і развіваецца як атракцыён для турыстаў[1].

Зноскі

  1. Рыбакі з Гуйліня захоўваюць старажытнае майстэрства

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Роды птушак
Катэгорыя·Бакланавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта