wd wp Пошук:

Андэзіт

**Андэзіт** (ад назвы горнай сістэмы [Анды](/Анды "Анды") англ. Andes ў [Паўднёвай Амерыцы](/Паўднёвая_Амерыка "Паўднёвая Амерыка")) — [вулканічная горная парода](/Магматычныя_горныя_пароды "Магматычныя горныя пароды") сярэдняга складу, нармальнай шчолачнасці. Утрыманне крэмназёма (SiO2) складае 52-65%.

Апісанне

Мінеральны склад: Плагіяклаз, утрапленні палявых шпатаў, рагавой падманкі, біятыта

Колер: Цёмна-шэры або амаль чорны.

Структура: Непоўнакрышталічная (парфіравая), дробназярністая. Для асноўнай масы характэрная пілатаксітавая структура, утвораная субпаралельнымі лейстамі плагіяклаза.

Тэкстура: шчыльная або сітаватая, часта флюідальная.

Удзельная вага: 2,5.

Форма залягання: вулканічныя патокі і экструзіўныя купалы.

Адасабляльнасць: слупковая, у выпадку падводных выліванняў - падушкавая.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды
Катэгорыя·Вулканалогія