wd wp Пошук:

Фісташка

Фіста́шка (Pistacia) — род кветкавых раслін сямейства сумахавых (анакардыевых). Налічвае каля 20 відаў, распаўсюджаных у субтрапічных і трапічных раёнах Паўночнага паўшар’я.

Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй 5—20 м або кусты. Жывуць да 1000 гадоў, растуць павольна. Маюць шарападобную крону. Лісце простае, чаргаванае, трайчастае і перыстае. Кветкі аднаполыя, дробныя, сабраныя ў мяцёлкі. Плодкасцянка (фісташкавыя арэхі) даўжынёй 1—2 см.

Выкарыстанне

Ядры арэхаў фісташкі выкарыстоўваецца ў ежу, у кандытарскай прамысловасці. З іх атрымліваюць алей. Лісце і галы на іх утрымліваюць дубільныя і фарбавальныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў апрацоўцы скуры, для фарбавання шэрсці і шоўку. Драўніна фісташак з’яўляецца каштоўнай сыравінай у сталярнай справе. Пры падсочцы некаторых відаў атрымліваюць каштоўную смалу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сумахавыя