Зміцер (Дзмітрый)[1] Альбертавіч Падбярэзскі[2] (нар. 1952, Мінск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменнік і тэлевядучы[3][4][5].
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1974 года[6]. Па заканчэнні ўніверсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм»[6][7].
У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні мінскага клуба аматараў джаза[7]. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года[8][7], Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года[7]. З 2011 года адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music»[9].
Член журы конкурсных частак польскіх музычных фестываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах[7], беларускага «Cover King» у 2014 годзе[10].
Вядомы па працы ў выданнях: сайт «Experty.by»[11], «Белорусская деловая газета», «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», часопіс «Мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара з 2014 года)[12][13]. Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены(руск.) бел.», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Тузін Гітоў», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-Квадрата», «Melodie(чэшск.) бел.», «Jazz Forum(польск.) бел.» і іншых газет, часопісаў і сайтаў[14][7].
У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасля адзінаццаці», «Тэледыскатэка»[15][7].
У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» і яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцця ўладамі[16][7]. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» і «Па-за тактам» на радыё «Свабода»[7].
З’яўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі[d]»[17][18], праца над якой вялася на працягу больш за шэсць год[19]. Першая прэзентацыя выдання прайшла 2 чэрвеня 2008 года ў мінскім клубе «Графіці»[20][21]. Пасля фаліянт быў прэзентаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе[22].
Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэзскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[30].
Вікторыя Папова, журналістка «СБ. Беларусь сегодня», па выніках прэзентацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганні аўтара: «Пра адсутнасць шоу-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зміцер Падбярэзскі»[31]. Высокую ацэнку выданню далі і прадстаўнікі рок-істэблішменту: Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую і вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданні вельмі патрэбныя і вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юрый Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сферы нешта такое фундаментальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданне»[32][33].
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Змітра Падбярэзскага, бо той «варта піша пра музыку»[34].
Жанаты, мае двух сыноў[14].