«Залата́я па́льмавая галі́на» (фр.: Palme d’Or) — галоўная ўзнагарода Канскага кінафестывалю. З’яўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у сферы кіно[1].
Сваю сучасную назву атрымала ў 1955 годзе. З 1946 па 1954 год найвышэйшай узнагародай фестывалю было «Гран-пры» (фр.: Grand Prix — вялікі прыз)[1].
За ўсю гісторыю кінафестывалю ніводзен кінарэжысёр не атрымліваў гэтую ўзнагароду тройчы. Дзвюма «Залатымі пальмавымі галінамі» былі ўзнагароджаны Фрэнсіс Форд Копала (1974, 1979), Сёхэй Імамура (1983, 1997), Эмір Кустурыца (1985, 1995), Біле Аўгуст[en] (1988, 1992), браты Жан-П’ер і Люк Дардэны[en] (1999, 2005), Міхаэль Ханэке (2009, 2012), Кен Лоўч (2006, 2016), Рубен Эстлунд (2017, 2022)[2].
За ўсю гісторыю кінафестывалю ніводзен рэжысёр не ўдастайваўся «Залатой пальмавай галіны» тройчы. Два разы ўзнагароду атрымлівалі наступныя рэжысёры: