wd wp Пошук:

Пеле Заваёўнік

«Пе́ле Заваё́ўнік» (дацк.: Pelle Erobreren, шведск.: Pelle erövraren) — дацка-шведскі драматычны фільм Біле Аўгуста, які выйшаў на экраны ў 1987 годзе[15]. Экранізацыя аднайменнага рамана Марціна Андэрсена-Нексё. Галоўныя ролі выканалі Пеле Венегар і Макс фон Сюдаў.

Прэм’ера карціны адбылася 13 снежня 1987 года ў Даніі[16]. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 41-га Канскага кінафестывалю, дзе быў удастоена галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[17]. Апроч таго фільм атрымаў больш за 20 кінематаграфічных узнагарод, сярод якіх «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[17].

У 2006 годзе фільм «Пеле Заваёўнік» стаў адным з дванаццаці фільмаў, што былі ўключаны ў Дацкі культурны канон — пералік твораў мастацтва, прызнаных найважнейшай часткай дацкай культурнай спадчыны[18].

Сюжэт

Дзеянне фільма адбываецца на дацкай ферме на востраве Борнхальм ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ласэ, пажылы ўдавец-фермер, разам з сынам Пеле на эмігранцкім судне пакідаюць абяднелыя паўднёвыя раёны Швецыі і адпраўляюцца на дацкі востраў Борнхальм, пра які яны марылі, як пра Зямлю Абяцаную. На Борнхальме Ласэ ўладкаваўся на самую нізкааплатную працу на ферме. Пеле на працягу двух гадоў пастаянна падвяргаецца знявагам і прыніжэнням, як замежнік. Аднак, сталеючы, ён не адчайваецца і спадзяецца дасягнуць лепшага жыцця, пра якое марыў з бацькам яшчэ ў Швецыі.

Акцёрскі склад

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0093713/ Праверана 15 красавіка 2016.
  2. 1 2 3 http://stopklatka.pl/film/pelle-zwyciezca Праверана 15 красавіка 2016.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 https://web.archive.org/web/20200322202556/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/pelle-the-conqueror.4959 Праверана 22 сакавіка 2020.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 17 верасня 2021.
  5. 1 2 3 4 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37988.html Праверана 15 красавіка 2016.
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.bbfc.co.uk/releases/pelle-conqueror-film Праверана 15 красавіка 2016.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 http://www.imdb.com/title/tt0093713/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  8. 1 2 3 4 http://www.interfilmes.com/filme_17747_pelle.o.conquistador.html Праверана 15 красавіка 2016.
  9. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 Danish Film Database
  10. ČSFD — 2001.
  11. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=15913&type=MOVIE&iv=Story
  12. http://www.danskefilm.dk/film/85.html
  13. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=pelletheconqueror.htm
  14. https://www.vdfkino.de/ Праверана 17 ліпеня 2019.
  15. Pelle erobreren — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  16. Pelle erobreren — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  17. 1 2 Pelle erobreren — Awards (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  18. Kulturkanon // Kulturkontakten. — 2006. — В. 1. — С. 38. — ISSN 0907-1156.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна»
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы пра Данію
Катэгорыя·Экранізацыі раманаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы на шведскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы 1987 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Швецыі
Катэгорыя·Фільмы на дацкай мове
Катэгорыя·Культурны канон Даніі
Катэгорыя·Фільмы Біле Аўгуста
Катэгорыя·Фільмы-драмы Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)