wd wp Пошук:

Канскі кінафестываль 1994

47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера[en]».

Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[1][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[3]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en]) і «Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро).

Журы

Афіцыйны адбор

Асноўны конкурс мастацкага кіно

Для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме былі абраны 23 фільмы[4][5]. Фільмы-лаўрэаты трох галоўных прызоў фестывалю абазначаны наступным чынам:  Залатая пальмавая галіна ,  Гран-пры журы ,  Прыз журы .

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«Барнаба з гор[en]»італ.: Barnabo delle montagneМарыа Брэнта[en]Італія[6]
«Версія Браўнінга[en]»англ.: The Browning VersionМайк Фігіс[en]Вялікабрытанія[7]
«Дарагі дзённік[en]»італ.: Caro diarioНані МарэціІталія, Францыя[8]
«Жыць[en]»кіт.: 活着 / HuózheЧжан Імоў[en]Кітай[9]
«Канфуцыянскі канфуз[en]»кіт.: 獨立時代 / Dúlì ShídàiЭдвард Янг[en]Кітайская Рэспубліка[10]
«Каралева Марго[en]»фр.: La Reine MargotПатрыс ШэроФранцыя[11]
«Каралева ночы[en]»ісп.: La reina de la nocheАртура Рыпстэйн[en]Мексіка[12]
«Крымінальнае чытво»англ.: Pulp FictionКвенцін ТаранцінаЗлучаныя Штаты Амерыкі[13]
«Курачка Раба[ru]»руск.: Курочка РябаАндрэй КанчалоўскіРасія, Францыя[14]
«Місіс Паркер і заганны круг[en]»англ.: Mrs. Parker and the Vicious CircleАлан Рудалф[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[15]
«Незабыўнае лета[en]»фр.: Un été inoubliableЛучыан Пінтыліе[en]Румынія, Францыя[16]
«Пад алівамі[en]»перс.: زیر درختان زیتون / Zīr-e Derakhtān-e ZeytūnАбас Кіарастамі[en]Іран[17]
«Падручны Хадсакера[en]»англ.: The Hudsucker ProxyДжоэл КоэнЗлучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія[18]
«Патрыёты[en]»фр.: Les patriotesЭрык Рашан[en]Францыя[19]
«Прастытуткі[en]»сіц.: Le buttaneАўрэліа Грымальдзі[en]Італія[20]
«Рысавыя людзі[en]»кхмер.: អ្នកស្រែ / Neak sreРытхі Пань[en]Камбоджа[21]
«Сама[en]»малаял.: സ്വം / SwahamШаджы Н. Карун[en]Індыя[22]
«Скрыпач[en]»фр.: Le joueur de violonШарль Ван Дам[en]Францыя, Германія, Бельгія[23]
«Смяротная стома[en]»фр.: Grosse FatigueМішэль Блан[en]Францыя[24]
«Стомленыя сонцам[ru]»руск.: Утомлённые солнцемМікіта МіхалкоўРасія, Францыя[25]
«Тры колеры: Чырвоны»фр.: Trois Couleurs: RougeКшыштаф КеслёўскіФранцыя, Польшча, Швейцарыя[26]
«Чыстая фармальнасць[en]»італ.: Una pura formalitàДжузэпэ ТарнаторэІталія, Францыя[27]
«Экзотыка[en]»англ.: ExoticaАтом Эгоян[en]Канада[28]

Асаблівы погляд

Для ўдзелу ў праграме «Асаблівы погляд» быў абраны 21 фільм[29].

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«А мне так падабаецца[en]»англ.: I Like It Like ThatДарнел Марцін[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[30]
«Баб Эль-Уэд сіці[en]»Bab El-Oued CityМерзак Алуаш[en]Алжыр, Францыя[31]
«Без жалю[en]»ісп.: Sin compasiónФрансіска Хасэ Ламбардзі[en]Перу, Францыя, Мексіка[32]
«Босна![pl]»Bosna!Бернар-Анры Леві, Ален Ферары[fr]Францыя, Боснія і Герцагавіна[33]
«Гісторыя Сінхуа»кіт.: 杏花三月天 / Xinghua san yue tianІнь Лі[nl]Кітай[34]
«Гульня сноў[en]»нарв.: DrømspelУні Страўме[en]Нарвегія[35]
«Дзікі трыснёг[en]»фр.: Les Roseaux sauvagesАндрэ Тэшыне[en]Францыя[36]
«Дом з лавы[en]»парт.: Casa de LavaПедру Кошта[en]Партугалія[37]
«Не магу заснуць[en]»фр.: J'ai pas sommeilКлэр Дэні[en]Францыя[38]
«Нявеста па фотаздымку[en]»англ.: Picture BrideКаё Хата[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[39]
«Пацярпеўшыя караблекрушэнне[en]»ісп.: Los náufragosМігель Ліцін[en]Чылі, Францыя, Канада[40]
«Перарванае падарожжа[en]»бенг.: UttoranСандзіп Рэй[en]Індыя[41]
«Прыгоды Прысцылы, каралевы пустыні[en]»англ.: The Adventures of Priscilla, Queen of the DesertСтэфан Эліят[en]Аўстралія[42]
«Сон матылька[en]»італ.: Il sogno della farfallaМарка Белок’ё[en]Італія[43]
«Спі са мной[en]»англ.: Sleep with MeРоры Келі[fr]Злучаныя Штаты Амерыкі[44]
«Фаўст[en]»чэшск.: FaustЯн ШванкмаерФранцыя, Чэхія[45]
«Халодная вада[en]»фр.: L'eau froideАліўе Асаяс[en]Францыя[46]
«Чысты, паголены[en]»англ.: Clean, ShavenЛодж Кэрыган[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[47]
«Швы[en]»англ.: SutureДэвід Сігел[en], Скот Мак-Гіхі[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[48]
«Шыме[en]»англ.: XimeСана На Н’Хада[en]Францыя, Нідэрланды[49]
«Янча Вадзянік[en]»польск.: Jańcio WodnikЯн Якуб Кольскі[en]Польшча[50]

Пазаконкурсная праграма

Для ўдзелу ў пазаконкурснай праграме было абрана 11 фільмаў[51].

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«Вада жыцця»фр.: Eau de la vieНіл ПардынгтанНовая Зеландыя
«Выпарэнне[ko]»кар.: 증발, трансліт. JeungbalСін Сан Ок[en]Паўднёвая Карэя
«Галандскі майстар[de]»англ.: The Dutch MasterСьюзэн Сейдэльман[en]Германія
«Гульня без правіл»англ.: A Game with No RulesСкот РэйнальдсНовая Зеландыя
«Мокрае[d]»англ.: WetБоб Рэйфелсан[en]Германія
«Мантан[fr]»фр.: MontandЖан Лабіб[d]Францыя
«Натуршчыца»англ.: The ModelДжонатан БруНовая Зеландыя
«Раскопкі»англ.: The DigНіл ПардынгтанНовая Зеландыя
«Серыйная мамаша[en]»англ.: Serial MomДжон Уотэрс[en]Злучаныя Штаты Амерыкі[52]
«Стыль плавання»англ.: StrokeКрысцін Джэфс[en]Новая Зеландыя
«Я настолькі самотны, што магу плакаць»англ.: I’m So Lonesome I Could CryМайкл Хёрст[en]Новая Зеландыя

Цырымонія ўзнагароджання і пераможцы

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en] у Канах[53].

У фінале цырымоніі старшыня журы Клінт Іствуд аб’явіў, што «Залатая пальмавая галіна» прысуджаецца фільму «Крымінальнае чытво». Публіка сустрэла такое рашэнне журы неадназначна, разам з апладысментамі гучалі і пратэстныя выкрыкі[54]. Так, калі Квенцін Таранціна падняўся на сцэну, адна жанчына з балкона пачала голасна лаяцца, рэжысёр, у сваю чаргу, адказаў на вокрыкі непрыстойным жэстам, паказаўшы сярэдні палец[55].

Ніжэй прыведзены спіс пераможцаў у асноўным конкурсе:

Узнагарода Пераможца
Залатая пальмавая галіна «Крымінальнае чытво» (рэж. Квенцін Таранціна)
Гран-пры журы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en])
«Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў)
Прыз за найлепшую рэжысуру Нані Марэці — «Дарагі дзённік[en]»
Прыз за найлепшы сцэнарый Мішэль Блан[en] — «Смяротная стома[en]»
Прыз за найлепшую жаночую ролю Вірна Лізі[en] — «Каралева Марго[en]»
Прыз за найлепшую мужчынскую ролю Гэ Ю[en] — «Жыць[en]»
Прыз журы «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро)

Галерэя

Рэакцыя і ацэнкі

Шэраг рашэнняў міжнароднага журы на Канскім кінафестывалі 1994 года выклікаў абурэнне сярод крытыкаў.

Англійскі кінакрытык Дэрэк Малкальм[en] прысвяціў асобны артыкул у газеце «The Guardian» аналізу прычын, чаму фаварыт кінафестывалю — фільм «Тры колеры: Чырвоны» — застаўся без узнагарод. Адной з прычын такога рашэння Малкальм назваў невуцтва і недасведчанасць у сусветным кінематографе канскага журы таго года. Ён выказаў меркаванне, што сябры журы ўвогуле былі незнаёмы з творчасцю Кеслёўскага, у тым ліку і з першымі дзвюма часткамі трылогіі. Іншай праблемай Малкальм назваў неадназначнасць фігуры прадзюсара трылогіі Марына Карміца, чалавека, схільнага адкрыта выказваць свае меркаванні. Такім чынам, ігнараванне кінастужкі сябрамі журы магло быць выклікана асабістымі крыўдамі кагосьці з іх. Малкальм таксама выказаў сваё шкадаванне, што прэмію не прысудзіла і Міжнародная федэрацыя кінапрэсы, арганізацыя, якую ён сам ачольваў. Такое рашэнне было прынята адзінае таму, што больш высокія прэміі лічыліся непазбежнымі. У падсумаванне кінакрытык заявіў: «Гледзячы на фільмы, якія атрымалі прызы, адмова журы прысудзіць „Чырвонаму“ хоць што-небудзь выглядае абсурдам: аплявухай найлепшаму ў еўрапейскім кінематографе»[1].

Рашэнне прысудзіць галоўны прыз фільму «Крымінальнае чытво» было поўнай нечаканасцю і для саміх аўтараў. Так, адзін з выканаўчых прадзюсараў кінастужкі Харві Вайнштэйн пазней узгадваў:

" Упершыню я пабачыў «Чырвоны» на Канскім кінафестывалі. Я быў з Квенцінам, і пасля фільма ён павярнуўся да мяне і сказаў: «Гэта найлепшы фільм года і ён выйграе Залатую пальмавую галіну». Мы ўсе меркавалі, што Кшыштаф замацаваў Пальму за сабой. Так што мы былі не толькі ашаломленыя перамогай «Крымінальнага чытва», але яшчэ больш нас ашаламіла тое, што «Чырвоны» не атрымаў нічога[56]. "

Іншым нечаканым рашэннем было прысуджэнне адразу дзвюх узнагарод фільму «Каралева Марго[en]», які не быў у фаворы нават сярод французскіх крытыкаў. Кінастужка была ўдастоена Прыза журы з фармуліроўкай «за арыгінальнасць», а актрысе Вірна Лізі[en] быў уручаны Прыз за найлепшую жаночую ролю[2].

Зноскі

  1. 1 2 Derek Malcolm. Why was Three Colours Red denied Cannes glory?(англ.) . Сайт газеты «The Guardian» (9 лістапада 2011). Праверана 6 ліпеня 2021.
  2. 1 2 Kenneth Turan. Surprise Pick: ‘Pulp Fiction’ : Cannes report: Quentin Tarantino’s film is the third movie about the underbelly of American life to win the Palme d’Or in the last six years.(англ.) . Сайт газеты «Los Angeles Times» (24 мая 1994). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 6 ліпеня 2021.
  3. Diane Del Ghingaro. Palme d’or: the 1990s(англ.) . Сайт Канскага кінафестывалю (1 мая 2020). Праверана 14 красавіка 2021.
  4. Official Selection 1994: All the Selection (нявызн.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
  5. Euro pix man Cannes(англ.) . Сайт часопіса «Variety» (21 красавіка 1994). Праверана 7 ліпеня 2020.
  6. BARNABO DELLE MONTAGNE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  7. THE BROWNING VERSION(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  8. CARO DIARIO(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  9. HUOZHE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  10. DULI SHIDAI(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  11. LA REINE MARGOT(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  12. LA REINA DE LA NOCHE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  13. PULP FICTION(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  14. KOUROTCHKA RIABA(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  15. MRS PARKER AND THE VICIOUS CIRCLE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  16. UN ETE INOUBLIABLE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  17. ZIRE DARAKHTAN ZEYTON(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  18. THE HUDSUCKER PROXY(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  19. LES PATRIOTES(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  20. LE BUTTANE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  21. NEAK SRE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  22. SWAHAM(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  23. LE JOUEUR DE VIOLON(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  24. GROSSE FATIGUE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  25. OUTOMLIONNYE SOLNTSEM(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  26. TROIS COULEURS ROUGE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  27. UNA PURA FORMALITA(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  28. EXOTICA(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 27 чэрвеня 2020.
  29. 47e édition: Un Certain Regard(фр.)  (недаступная спасылка). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 14 жніўня 2020.
  30. I LIKE IT LIKE THAT(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  31. BAB EL-OUED CITY(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
  32. SIN COMPASION(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  33. BOSNA !(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
  34. XINGHUA SAN YUE TIAN(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  35. DROMSPEL(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
  36. LES ROSEAUX SAUVAGES(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  37. CASA DE LAVA(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
  38. J’AI PAS SOMMEIL(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  39. PICTURE BRIDE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  40. LOS NAUFRAGOS(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  41. UTTORAN(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
  42. THE ADVENTURES OF PRISCILLA, QUEEN OF THE DESERT(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 14 жніўня 2020.
  43. IL SOGNO DELLA FARFALLA(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
  44. SLEEP WITH ME(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  45. FAUST(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 лістапада 2020.
  46. L’EAU FROIDE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
  47. CLEAN, SHAVEN(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 18 верасня 2020.
  48. SUTURE(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  49. XIME(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  50. JANCIO WODNIK(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 7 ліпеня 2021.
  51. Official Selection 1994 : Out of Competition (нявызн.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2013.
  52. SERIAL MOM(фр.) . Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 25 лістапада 2021.
  53. Dave Kehr. Cannes’ conclusion gives Eastwood a break, American filmmakers accolades(англ.) . Сайт газеты «The Baltimore Sun[en]» (25 мая 1994). Праверана 6 ліпеня 2021.
  54. Glorioso adiós de Marie. El norteamericano Quentin Tarantino gana con ‘Pulp fiction’ la Palma de Oro, entre protestas(ісп.) . Сайт газеты «El País[en]» (24 мая 1994). Праверана 6 ліпеня 2021.
  55. Bill Higgins. Cannes Flashback: ‘Pulp Fiction’ Shocked by Taking the Palme d’Or in 1994(англ.) . Сайт часопіса «The Hollywood Reporter» (20 мая 2019). Праверана 6 ліпеня 2021.
  56. Harvey Weinstein. In Memoriam - Krzysztof Kieslowski / To Smoke and Drink in L.A.(англ.)  (1 чэрвеня 1996). Праверана 7 ліпеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канскі кінафестываль
Катэгорыя·Падзеі ў Канах
Катэгорыя·1994 год у Францыі
Катэгорыя·Май 1994 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кінафестывалі 1994 года