wd wp Пошук:

Хірокадзу Корээда

Хірокадзу Корээда (яп.: 是枝 裕和, трансл. Hirokazu Kore-eda; нар. 6 чэрвеня 1962, Токіа) — японскі кінарэжысёр і прадзюсар. Яго фільмы раскрываюць тэмы смерці, памяці і прымірэння са стратай.

Біяграфія

Корээда скончыў літаратурны факультэт Універсітэта Васэда ў Токіа і планаваў стаць пісьменнікам, аднак пасля выпуску пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра ў тэлекампаніі «TVMan Union, Inc. beja», ствараючы дакументальныя фільмы. Свой першы фільм пад назвай «Аднак…» Корээда зняў у 1991 годзе. Праз чатыры гады ён зняў свой першы мастацкі фільм — «Прывіднае святло». Далейшыя фільмы Хірокадзу Корээды заслужылі шырокае прызнанне і атрымоўвалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Найбольш паспяховымі мастацкімі фільмамі Корээды з’яўляюцца карціны «Пасля жыцця» (1998) і «Ніхто не ведае» (2004). Акрамя рэжысёрскай працы, Корээда выконвае і прадзюсарскую — у прыватнасці, ён прадзюсіраваў фільмы японскіх рэжысёраў Мівы Нісікавы beja і Юсукэ Ісэі beja.

У 2018 годзе фільм Хірокадзу Корээды «Крамныя зладзеі» ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю.

Зноскі

  1. Hirokazu Koreeda // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131977016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Прадзюсары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Васэда
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Прадзюсары Японіі
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры Японіі