wd wp Пошук:

РИА Новости

Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры»[1].

Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі»[2] ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»)[3][4][5].

Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ)[6], Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт»[7], Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ»[8][9], Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»)[10], Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»)[11], Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны»[1], сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц[1].

Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк[12], якая кіравала агенцтвам з 2003 года.

Зноскі

  1. 1 2 3 Официальная справка о Группе РИА Новости (нявызн.) (недаступная спасылка). // РИА Новости. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
  2. Указ о некоторых мерах по повышению эффективности деятельности государственных средств массовой информации (нявызн.). kremlin.ru (9 декабря 2013). Праверана 9 снежня 2013.
  3. РИА Новости. Международное агентство «Россия сегодня» создаётся на базе РИА Новости (нявызн.). // РИА Новости (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
  4. Екатерина Брызгалова. РИА Новости уходит в прошлое (нявызн.). // Газета.ru (6 сакавіка 2014). Праверана 19 сакавіка 2014.
  5. Russian news agency RIA Novosti closed down (нявызн.). // BBC (9 снежня 2013). Праверана 19 сакавіка 2014.
  6. РАПСИ (нявызн.). // РАПСИ. Праверана 19 сакавіка 2014. — СМІ, заснаваны 10 лютага 2009 г. сумесна Канстытуцыйным Судом РФ, Вярхоўным Судом РФ, Вышэйшым Арбітражным Судом РФ і інфармацыйным агенцтвам РІА Навіны
  7. Агентство спортивных новостей «Р-Спорт» входит в структуру Российского агентства международной информации «РИА Новости» (нявызн.). // Р-Спорт. Праверана 19 сакавіка 2014.
  8. Агентство «Прайм-ТАСС» объединят с РИА Новости (нявызн.). // Lenta.ru (6 чэрвеня 2011). Праверана 19 сакавіка 2014.
  9. Группа РИА Новости обладает 65% акций ЗАО «АЭИ ПРАЙМ» (нявызн.). // ПРАЙМ. Праверана 19 сакавіка 2014.
  10. Рейтинговое агентство «РИА Рейтинг» образовано медиа-холдингом РИА Новости (нявызн.) (недаступная спасылка). // РИА Рейтинг. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.
  11. РИА Новости запускает новый информационный проект о науке (нявызн.). // РИА Новости. Праверана 19 сакавіка 2014.
  12. Руководители Федеральных государственных унитарных предприятий (нявызн.) (недаступная спасылка). // Федеральное агентство по печати и массовым коммуникациям. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016. Праверана 19 сакавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Зніклі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Інфармацыйныя агенцтвы Расіі
Катэгорыя·Фотажурналістыка
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1941 годзе
Катэгорыя·Інтэрнэт-СМІ Расіі