wd wp Пошук:

Рубен Эстлунд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эстлунд.

Клас Оле Рубен Эстлунд (шведск.: Claes Olle Ruben Östlund, нар. 13 красавіка 1974) — шведскі кінарэжысёр і сцэнарыст, двухразовы лаўрэат «Залатой пальмавай галіны» Канскага кінафестывалю.

Біяграфія

Нарадзіўся 13 красавіка 1974 года на востраве Сцюрсё ў Гётэборгскай камуне. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на лыжных курортах у Альпах падчас зімовых сезонаў, дзе і пачаў здымаць экстрэмальныя трукі сваіх сяброў-лыжнікаў. Кароткія спартыўныя відэа прыцягнулі ўвагу, і Рубен неўзабаве атрымаў працу ў прадзюсарскай кампаніі. У 1993—1998 гадах здымаў невялікія фільмы пра лыжнікаў на працягу зімовых сезонаў у італьянскіх Альпах, Канадзе і Валь д’Ізэр. У 2001 годзе скончыў Школу фатаграфіі і кіно ва Універсітэце Гётэборга. У 2002 годзе разам з Эрыкам Хемендорфам стаў заснавальнікам прадзюсарскай кампаніі «Plattform Produktion», якая ў далейшым прадзюсіравала яго фільмы. У 2004 годзе зняў па ўласным сцэнарыі свой першы поўнаметражны мастацкі фільм «Гітара-мангалоід».

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2004
ф Гітара-мангалоід[en] Gitarrmongotрэжысёр, сцэнарыст
2008
ф Добраахвотна-прымусова[en] De ofrivilligaрэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2011
ф Гульня[en] Playрэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2014
ф Турыст[en] Turistрэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2017
ф Квадрат Squareрэжысёр, сцэнарыст, мантажор
2021
ф Трыкутнік смутку Triangle of Sadnessрэжысёр, сцэнарыст, мантажор

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Ruben Östlund // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Ruben Östlund // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Сцэнарысты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 красавіка
Катэгорыя·Кінарэжысёры Швецыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Гётэбарг
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мантажоры Швецыі