wd wp Пошук:

Жулія Дзюкурно

Жулія Дзюкурно (фр.: Julia Ducournau, нар. 18 лістапада 1983, Парыж) — французская кінарэжысёрка і сцэнарыстка.

Біяграфія

Нарадзілася 18 лістапада 1983 года ў Парыжы (Францыя). Скончыла факультэт сцэнарнага майстэрства кінашколы «Ля Фемі». Першым рэжысёрскім досведам стаў кароткаметражны фільм «Джуніёр» (2011), адзначаны прызам Канскага кінафестывалю. У 2012 годзе дэбютавала на тэлебачанні з фільмам «Ядомае». Хорар «Сырое» (2016) прынёс Дзюкурно тры намінацыі (у тым ліку на галоўную ўзнагароду) і прыз ФІПРЭСІ Канскага кінафестывалю, а таксама адразу тры намінацыі на французскую кінапрэмію «Сезар».

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Blanc J. JULIA DUCOURNAU // AlloCiné — 1993. Праверана 26 снежня 2017.
  2. Julia Ducournau // ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных