wd wp Пошук:

Міхаэль Ханэке

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ханэке. Міхаэль Ха́нэке (ням.: Michael Haneke, 23 сакавіка 1942, Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі кінарэжысёр і сцэнарыст, тэлевізійны і тэатральны рэжысёр

. Двухразовы лаўрэат галоўнай прэміі Канскага кінафестывалю «Залатая пальмавая галіна», а таксама Прэміі Оскар і Прэміі BAFTA.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям’і нямецкага акцёра і рэжысёра Фрыца Ханэке з Дзюсельдорфа і аўстрыйскай актрысы венскага Бургтэатра Беатрыкс фон Дэгеншыльд. Дзяцінства правёў у гарадку Вінэр-Нойштат (Wiener Neustadt, Ніжняя Аўстрыя). Закончыў Венскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію, псіхалогію і тэатр. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў як кінакрытык, рэжысёр мантажа (на тэлеканале «Зюдвестфунк», Бадэн-Бадэн, 1967-1970). У 1973 г. дэбютаваў як рэжысёр тэлебачання.

Як кінарэжысёр дэбютаваў у 1989 г. фільмам «Сёмы кантынент».

З 2002 выкладае ў Венскай кінаакадэміі Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва.

З 1983 г. жанаты з Сюзаннай Ханэке, дачкой уладальніка антыкварнай крамы ў восьмай акрузе Вены. Жонку лічыць самым строгім крытыкам сваёй працы.

Творчасць

Фільмы Ханэке вылучаюцца пазнавальным аўтарскім стылем, змрочным і няспешным. Фільмы рэжысёра даследуюць гвалт ва ўсіх яго праявах. Свае фільмы Ханэке называе палемічнымі заявамі, якія накіраваны супраць традыцыі амерыканскага кіно, у якім глядач не прымае ўдзелу — кіно спажывання. Ханэке фармулюе сваёй мэтай стварэнне «кінематографа настойлівых пытанняў замест фальшывых адказаў (бо вельмі паспешлівых)» — кіно дыялогу.

Тэмы і матывы, якія паўтараюцца

Працы

Тэлебачанне

Кінематограф

Опера

Асабістыя ўзнагароды

Прэміі

Benny’s Video

La Pianiste

Le Temps du loup

Caché

Le Ruban blanc

Amour

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Michael Haneke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael Haneke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119035979 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сцэнарысты XXI стагоддзя
Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Мюнхене
Кінарэжысёры XX стагоддзя
Лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшую рэжысуру
Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Сцэнарысты Аўстрыі
Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя
Нарадзіліся ў 1942 годзе
Сцэнарысты паводле алфавіта
Тэатральныя рэжысёры Аўстрыі
Кінарэжысёры Аўстрыі
Нарадзіліся 23 сакавіка
Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Сцэнарысты XX стагоддзя
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Кінарэжысёры паводле алфавіта
Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
Асобы