wd wp Пошук:

Віторыа дэ Сіка

Віторыа Даменіка Станіслаа Гаэтана Сарана Дэ Сіка (італ.: Vittorio Domenico Stanislao Gaetano Sorano De Sica, 7 ліпеня 1901 — 13 лістапада 1974) — італьянскі рэжысёр і акцёр, адна з ключавых фігур італьянскага неарэалізму.

Чатыры фільмы рэжысёра былі ўдастоены прэміі «Оскар»: «Шуша» і «Выкрадальнікі веласіпедаў» атрымалі ганаровыя прэміі («Шуша» ў 1947 годзе стала першым замежным фільмам, які атрымаў «Оскар»), а «Учора, сёння, заўтра» і «Сад Фінці-Канціні» — прэміі за лепшы замежны фільм. Як акцёр Дэ Сіка таксама быў намінаваны на «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю другога плана за амерыканскі фільм 1957 «Бывай, зброя!», але прэмія тады дасталася Рэду Батансу за фільм «Саёнара».

Фільмы рэжысёра былі адзначаны і іншымі значнымі ўзнагародамі — «Залатая пальмавая галіна» Канскага кінафестывалю («Цуд у Мілане»), «Давід дзі Данатэла» («Сад Фінці-Канціні»), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю («Сад Фінці-Канціні») і многія іншыя. У 1956 годзе Дэ Сіка як акцёр стаў першым лаўрэатам італьянскай нацыянальнай кінапрэміі «Давід дзі Данатэла» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме Дзіна Рызі «Хлеб, каханне і…».

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vittorio De Sica // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Де Сика Витторио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118677942 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Фразінонэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Кампа Верана