wd wp Пошук:

Канскі кінафестываль

«Залатая пальмавая галіна» — галоўны прыз Канскага кінафестывалю.

Міжнародны канскі кінафестываль (фр.: Festival international du film de Cannes) — штогадовы кінематаграфічны фестываль, праводзіцца ў канцы мая ў курортным горадзе Каны (Францыя). Акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсераў (FIAPF) у ліку дванаццаці конкурсных кінафестываляў ігравых фільмаў (так званых «фестываляў катэгорыі А»). Праводзіцца з 1939, з’яўляецца адным са старэйшых і прэстыжнейшых у свеце.

Узнагароды: «Залатая пальмавая галіна», гран-пры, прыз журы, «Залатая камера» (за найлепшы дэбют), прызы найлепшым акцёру, актрысе, рэжысёру і сцэнарысту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Канскі кінафестываль
Катэгорыя·Каны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле