wd wp Пошук:

Уільям Уайлер

Уільям УАЙЛЕР (англ.: William Wyler; 1 ліпеня 1902, Мюлуз, Францыя — 28 ліпеня 1981) — амерыканскі кінарэжысёр.

3 1920 у Галівудзе. Здымаў вестэрны, камедыі, меладрамы, пасля 1930-х г. — псіхалагічныя драмы з вострай праблематыкай: «Тупік» (паводле С. Кінгслі, 1937), «Іезавель» (1938), «Навальнічны перавал» (паводле Э. Бронтэ, 1939), «Лісічкі» (паводле Л. Хелман, 1941), «Місіс Мінівер» (1942; прэмія «Оскар»), «Лепшыя гады нашага жыцця» (паводле М. Кантара, 1946; «Оскар»; прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Марыянске-Лазне, Чэхія, 1948). Высокай рэжысёрскай культурай вызначаліся экранізацыі амерыканскай класікі «Спадчынніца» (паводле Г. Джэймса, 1949) і «Кэры» (паводле Т. Драйзера, 1952), псіхалагічная драма «Гадзіны адчаю» (1955), вестэрн «Сяброўскае ўгаворванне» (1956; галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Францыя, 1957), гістарычны суперкалос «Бен Гур» (1959; «Оскар»), «Рымскія канікулы» (1953), камедыі «Як украсці мільён» (1966), «Смешная дзяўчынка» (1968) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Wyler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Уайлер Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за лепшую рэжысёрскую працу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюлузе
Катэгорыя·Памерлі 27 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за лепшую рэжысуру