wd wp Пошук:

Астэапароз

Астэапароз (стар.-грэч.: ὀστέον + πόρος — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому(англ.) бел. шыйкі сцягна(англ.) бел. і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу.

Папярэджанне

Прадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог)[3], зялёная гародніна (аліўкі(бел.) бел., брокалі(англ.) бел., кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (гарбуша(англ.) бел., лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва[4]. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D(англ.) бел. ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка(англ.) бел., бег, плаванне, расцяжка, танцы[5], тэніс і хуткая хада(англ.) бел.. Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня.

Чыннікі

Да ўзнікнення хваробы вядзе маларухомы лад жыцця(англ.) бел., нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў[6], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны(англ.) бел.). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: рэўматычныя(англ.) бел. (рэўматоідны артрыт(англ.) бел., сістэмная чырвоная ваўчанка(англ.) бел., анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром Iцэнкі—Кушынга(англ.) бел., гіперпаратырэоз(англ.) бел., гіпертырэоз(англ.) бел.), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасць(англ.) бел.) і імпатэнцыя[7].

Праявы

Хвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, крыжы(англ.) бел. і тазасцегнавых суставах(англ.) бел., адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях[8]. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў[9], пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў[10].

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Таццяна Палубятка Піце, дарослыя, малако – будзеце здаровыя. — Шчучынская газета «Дзянніца», 15 чэрвеня 2011.
  4. Вольга Цыбульская. Нас не зломіш // Краіна здароўя. — 1 кастрычніка 2009. — № 39 (151). — С. 5.
  5. Вольга Цыбульская. Пры астэапарозе чалавек можа «стаптацца» аж на 10—15 см // Краіна здароўя. — 12 жніўня 2010. — № 39 (208). — С. 5.
  6. Таццяна Дарашчонак Пачаў работу сайт Беларускага грамадскага аб’яднання «Пераможам астэапароз разам». — БелаПАН, 17 сакавіка 2008.
  7. Святлана Барысенка. Затрымайся, кальцый // Звязда : Газета. — 28 лютага 2013. — № 39 (27404). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  8. Увага – астэапароз // Звязда : Газета. — 29 кастрычніка 2005. — № 212 (25544). — ISSN 1990-763x.
  9. Вольга Цыбульская. Астэапароз // Звязда : Газета. — 9 чэрвеня 2007. — № 106 (25971). — ISSN 1990-763x.
  10. Святлана Хорсун. Асцярожна: астэапароз, або Чаму трухлявеюць косці // Мінская праўда : Газета. — 19 лютага 2011. — № 32-33. — С. 9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Метабалічныя захворванні
Катэгорыя·Захворванні апорна-рухальнага апарата чалавека
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных