wd wp Пошук:

Косць

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Косць (значэнні).

Косць, як орган жывога арганізма, складаецца з некалькіх тканак, найважнейшай з якіх з’яўляецца касцявая. Косць выконвае апорна-механічную функцыю і з’яўляецца састаўнай часткай эндашкілета жывога арганізма.

Хімічны састаў

Жывая костка змяшчае 50% вады, 12,5% арганічных рэчываў бялковай прыроды (оссеин і оссеомукоид), 21,8% неарганічных мінеральных рэчываў (галоўным чынам фасфат кальцыя) і 15,7% тлушчу. У высушанай косткі 2/3 складаюць неарганічныя рэчывы, ад якіх залежыць цвёрдасць косці, і 1/3 - арганічныя рэчывы, якія абумоўліваюць яе пругкасць. Утрыманне ў косці мінеральных (неарганічных) рэчываў з узростам паступова павялічваецца, у выніку чаго косці пажылых і старых людзей становяцца больш далікатнымі. Па гэтай прычыне нават нязначныя траўмы ў старых суправаджаюцца пераломамі касцей. Гнуткасць і пругкасць касцей у дзяцей залежаць ад адносна большага ўтрымання ў касцях арганічных рэчываў.

Трываласць

Касцяная тканіна валодае высокімі механічнымі ўласцівасцямі, яе трываласць можна параўнаць з трываласцю металу. Адносная шчыльнасць касцяной тканкі каля 2,0.

Будова

КампанентыТлумачэнні
ДыяфізЦела касці.
ЭпіфізПатоўшчаны канец косці.
МетафізЗона росту касці між эпіфізам і дыяфізам.
АпофізA extremidade articular proximal de um osso.
НадкосніцаЗлучальнатканкавая абалонка.
Кампактнае рэчыва
КанальчыкіУтрымліваюць адросткі астэацытаў.
Фалькманаў каналПерфарвальныя каналы касці, якія злучаюць гаверсавы каналы.
Асцеон (Гаверсава сістэма)A extremidade articular proximal de um osso.
Гаверсаў каналA região de um osso longo encontrada entre a epífise e a diáfise.
Валокны шарпеяТоўстыя перфаравальныя калагенавыя пучкі, якія пранікаюць у косць з надкосніцы.

Клеткі і міжклетачнае рэчыва[1]

Злева направа: астэацыт, астэабласт, асцеагенная клетка, астэакласт

Клеткі: Асцеагенныя (ствалавыя, паўствалавыя, остэабласты)

Асноўныя:

Малады касцяны матрікса

Міжклетачнае рэчыва:

Класіфікацыя касцей па будове, функцыям і развіцці[2][3][4]

Длінныя трубчастыя косці

Касцявы мозг

Ўнутраныя паражніны косткі ўтрымліваюць мяккую, далікатную, багатую клеткамі і забяспечаную крывяноснымі сасудамі масу, званую касцявым мозгам (у птушак частка паражніны напоўнены паветрам). Адрозніваюць тры яго функцыяналныя станы: слізісты (желацінозны), чырвоны (або часта - міелоідны), і жоўты ці тлушчавы (найбольш распаўсюджаны). Асноўную форму складае чырвоны касцяны мозг, у ім назіраецца пяшчотная злучальна-тканая аснова, багатая сасудамі, вельмі падобныя на лейкацыты касцёвамазгавога або лімфатычныя клеткі, клеткі, афарбаваныя гемаглабінам і, якія лічацца пераходнымі да чырвоных крывяных цельцаў, бясколерныя клеткі, якія змяшчаюць ўнутры чырвоныя шарыкі, і шмат’ядравыя буйныя («гіганцкія») клеткі, так званыя міэлапласты.

Крывятворная міелоідная тканка
**Чырвоны (дзейны) касцявы мозг** - гэта міелоідная тканка, якая, як і лімфоідная, складаецца з двух асноўных кампанентаў[[5]](/Косць#cite_note-5): страмальнага - строма, якая служыць мікраатачэннем для гемапаэтычных (крывятворных) клетак, і гемальнага - форменныя элементы крыві на розных стадыях развіцця.[[6]](/Косць#cite_note-6)

Сторма ўтворана ратыкулярнай тканкай, асцеагеннымі, тучнымі, тлушчавымі, адвентіціальнымі, эндателіяльнымі клеткамі і міжклетачным рэчывам.

Жоўты (нядзейны) касцявы мозг - гэта тлушчавая тканка а з асобнымі астраўкамі (стромай) ратыкулярнай тканкі. Ён знаходзіцца ў касцёвамазговых каналах трубчастых костак і ў частках ячээк губчатага рэчыва касцей, у якіх замяшчае міелоідную тканку губчатага рэчыва. У дзяцей яшчэ няма жоутага касцявога мозгу, але ен паступова замяшчае чырвоны пасля надыходу 4 гадоў і заканчвае замяшчэнне ажно ў 12-18-гадовым узросце.

Слізісты касцяны мозг - халадцападобная, слізістая, бедная на клеткі кансістэнцыя. Ён утвараецца у чарапных і тварных касцях, якія развіваюцца.

Пры адкладзе ў страмальны кампанент асновы тлушчу і памяншэнні колькасці міелоідных элементаў чырвоны мозг пераходзіць у жоўты, а пры знікненні тлушчу і міелоідных элементаў ён набліжаецца да слізістага.

Касцяны мозг не мае нічога агульнага з галаўным і спінным мозгам. Ён не адносіцца да нервовай сістэмы і не мае нейронаў.

Касцяны мозг з’яўляецца найважнейшым крывятворных органам (гл. гемапоэз)

Асноўныя злучэнні касцей

Сіндэсмалогія — вучэнне аб злучэннях касцей.

Каленны сустаў — рухомае злучэнне касцей

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.histology.narod.ru/lectures/lecture_08/l_08.htm
  2. http://anfiz.ru/ekzamen/item/f00/s00/z0000000/st016.shtml
  3. http://meduniver.com/Medical/Anatom/24.html
  4. http://anatomia.ucoz.com/index/klassifikacija_kostej/0-29
  5. http://www.morphology.dp.ua/_mp3/hematopoies.php Архівавана 8 кастрычніка 2015.
  6. http://nsau.edu.ru/images/vetfac/images/ebooks/histology/histology/r5/t20.html#20.1.2.2. Периферические органы кроветворения

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Тканкі арганізма
Катэгорыя·Органы