wd wp Пошук:

Кроп

Кроп[3] (Anethum) — монатыпны род аднагадовых травяністых раслін сямейства парасонавых. Адзіны від — кроп духмяны, або агародны, або пахучы (Anethum graveolens)[4][3].

У дзікай прыродзе расліны сустракаюцца ў паўднёва-заходняй і цэнтральнай Азіі; як агародная расліна распаўсюджана паўсюдна.

Распаўсюджанне і экалогія

У дзікай прыродзе расце ў Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы, Іране, Гімалаях. Культывуецца — паўсюдна на ўсіх кантынентах.

Для паспяховай культывацыі неабходна цёплае ці спякотнае лета і шмат сонечнага святла. Насенне жыццяздольнае на працягу 3-10 гадоў. Расліны, якія гадуюцца на насенне для наступнага высаджвання, не варта размяшчаць побач з фенхелем, бо гэтыя два віды могуць даваць гібрыды.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло адзіночнае, прамое, галінастае або простае, вышынёй 40—120 см, з тонкімі разорамі, без пушынак, цёмна-зялёнае, у верхняй частцы галінастае, паміж галінамі выгнутае.

Лісце 3—4-пёрае, яйкападобнае, дзелькі апошняга парадку лінейна-ніткападобныя.

Парасоны буйныя, дыяметрам да 15 см, 20—50-прамянёвыя. Кветкі сабраны ў невялікія парасоны дыяметрам 2—9 см. Зубцы каробачкі кароткія; пялёсткі жоўтыя; падслуппе светла-жоўтае, падушкападобнае; слупкі вельмі кароткія, падчас красавання прамыя, пазней адагнутыя.

Насенне яйкападобнае або эліптычнае, 3—5 мм у даўжыню і 1,5—3,5 мм у таўшчыню.

Квітнее ў чэрвені—ліпені. Плады спеюць у ліпені—жніўні.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва Кроп духмяны згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Манатыпныя роды раслін
Катэгорыя·Расліны ў Бібліі
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны