wd wp Пошук:

Пятрушка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пятрушка (значэнні). Пятрушка[3] (Petroselínum) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae).

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя (рэдка аднагадовыя) травы. У першы год утварае разетку лісця і стрыжнёвы патоўшчаны караняплод, на другі — разгалінаванае кветкавае сцябло.

Лісце двойчы- ці тройчыперыстае.

Зубцы чашачкі непрыкметныя, пялёсткі жоўта-зялёныя або бялёсыя, часта з чырванаватым адценнем пры пачатку, сэрцападобныя, на верхавіне выемчатыя і ў выемцы з доўгай, ўнутр загнутай дзелькай.

Плод яйкападобны, злёгку сціснуты з бакоў.

Віды

Род налічвае два агульнапрызнаных віда[4][5]:

Акрамя гэтага вядома яшчэ некалькі назваў відаў з нявызначаным статусам[4]:

Агратэхніка

Пятрушка добра расце на глыбокаапрацаваных, багатых гумусам вільготных глебах. Лепшыя папярэднікі для яе — цвятная капуста, бульба, цыбуля, памідоры, агуркі. Пятрушка размнажаецца сяўбой насення ў грунт ранняй вясной або позняй восенню. Для веснавой сяўбы насенне папярэдне замочваюць на 2—3 сутак, потым падсушваюць да сыпкага стану. Можна выкарыстоўваць і сухое насенне. Сеюць яго на глыбіню 1—1,5 см з міжрадкоўямі 10—12 см. Насенне прарастае пры тэмпературы 3—5 °C. Падзімовую сяўбу праводзяць сухім насеннем позняй восенню.

Пасевы прарэджваюць пасля ўтварэння 2—3 сапраўдных лістоў. Частата палівання залежыць ад умоў надвор’я. Вільгаць асабліва неабходная раслінам у час утварэння караняплода. Пры вырошчванні лісцевай пятрушкі лісце зразаюць пры вышыні раслін 30 см (2—3 разы за лета). Пасля зразання расліны падкормліваюць. Караняплоды для зімовага захоўвання ўбіраюць да вадыходу замаразкаў. Бацвінне пры гэтым абразаюць на ўзроўні галоўкі. Карані пятрушкі, пакінутыя на зіму ў градах, захоўваюць жыццяздольнасць і рана вясной даюць свежую зеляніну. Перад зімоўкай іх неабходна падкарміць, паліць і накрыць плёнкай.

Выкарыстанне

Пятрушка валодае прыемным пахам і смакам, які абумоўлены колькасцю ва ўсіх частках расліны эфірнага алею. Акрамя таго, у караняплодах да 1,5 % бялку, да 9 % вугляводаў, ёсць калій, кальцый, фосфар, жалеза, у лісці — бялкі, вугляводы, фоліевая кіслата (адыгрывае важную ролю ў кроватварэнні) і вітаміны. Асабліва багатая вітамінамі маладая зеляніна. Яна мае да 300 мг% вітаміну С і да 20 мг% правітаміму А.

У ежу спажываюць лісце і караняплоды ў свежым і сушаным выглядзе і як прыправу да розных страў. Лекавая сыравіна — трава, карані і плады. Эфірныя алеі, якія ёсць у пятрушцы, дабратворна ўздзейнічаюць на органы стрававання. У народнай медыцыне пятрушка рэкамендуецца пры запаленчых захворваннях нырак, мачавога пузыра, пры рэўматызме, як моцны мачагонны сродак. Адвар са свежага лісця пятрушкі валодае жаўцягонным дзеяннем, умацоўвае дзясны, лічыцца сродкам, які зберагае зрок. У сырым выглядзе зеляніна выкарыстоўваецца пры страце апетыту і расстройстве стрававання. Адвар з каранёў пятрушкі ўжываюць пры ўкусах камароў, восаў, пчол[6].

Культывуюцца ў асноўным дзве разнавіднасці пятрушкі — каранёвая і лісцевая.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Паводле базы «The Plant List» (гл. раздзел Спасылкі) род налічвае два віды.
  5. Паводле сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы расліны).
  6. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Парасонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак