wd wp Пошук:

Пазногаць

Пазногці на руках
Пазногці на нагах

Пазногці — гэта рагавыя пласцінкі на тыльнай паверхні канцавін пальцаў верхніх і ніжніх канечнасцяў прыматаў.

Пазногці з’яўляюцца вытворнымі скуры, яны ўтвораныя элементамі рагавога слоя. Пазногцевае ложа знаходзіцца на канцавой фаланзе пальца. Пазногцевая пласцінка, якая пакрывае яго, празрыстая, за выключэннем кораня пазногця, дзе заўважна белая луначка. У пазногцевай пласцінцы няма нервовых канцоў і крывяносных сасудаў, але пазногцевае ложа багатае на іх. Пазногці ахоўваюць кончыкі пальцаў, з’яўляючыся апорай для мяккіх тканак.

Аніхалогія — афіцыйная навука, якая займаецца дыягностыкай стану пазногцяў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Покрыўная сістэма
Катэгорыя·Боды-арт