wd wp Пошук:

Капуста

Капуста, Бручка, Гарчыца[3] (Brassica) — род раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae) (раней крыжакветныя (Cruciferae)), да якога адносяцца такія вядомыя расліны, як капуста агародная (Brassica oleracea), гарчыца чорная (Brassica nigra), рэпа (Brassica rapa) і бручка (Brassica napobrassica var. napobrassica).

Этымалогія назвы

Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскай назвы капусты — brassica, якая, у сваю чаргу, заснавана на кельцкім слове bresic — таксама капуста.

Распаўсюджанне і экалогія

Налічваюць да 50 відаў капусты, распаўсюджаных пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама ў Сярэдняй Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Амерыцы яе няма: у культуры там маюцца толькі вывезеныя з Еўропы.

На Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды: свірэпіца (Brassica campestris), гарчыца сарэпцкая (Brassica juncea) і гарчыца чорная (Brassica nigra)[4].

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы з пёрыста-паасобным або лопасцевым лісцем.

Чашалісцікі растапыраныя або прыўзнятыя гарызантальна; пялёсткі доўганагатковыя, жоўтыя ці белыя, з адваротна-авальным адгінам, часам з фіялетавымі жылкамі. Тычынкі свабодныя, без зубцоў. Усярэдзіне ля аснавання кароткіх тычынак па адной большай часткай пупышкападобнай мядовай залозцы і па адной вялікай залозцы перад кожнай парай доўгіх тычынак. Завязь сядзячая. Слупок кароткі. Лычык вялікі, плоска-галоўчаты, больш-менш двухлопасцевы[5].

Плод — струк лінейнай формы з цыліндрычным слупком ці канчаецца канічным або шылападобным наканечнікам, пустым або з насеннем. Створкі струка з ясна выяўленай сярэдняй жылкай і менш яснымі бакавымі палоскамі, якія пераплятаюцца. Перагародка з тоўстымі хвалістымі сценкамі клетак эпідэрмісу[5]. Насенне шарападобнае або яйкападобныя, размешчанае ў адзін шэраг. Карэньчык зародка ляжыць у жалабку, утвораным складзенымі ўздоўж семядолямі[5].

Класіфікацыя

Род уключае каля 40 відаў[6]. Асноўныя віды, падвіды і разнавіднасці[7]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси
  5. 1 2 3 4 5 Синская Е. Н. Род 649. Капуста — Brassica // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  6. The Plant List: Brassica
  7. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  8. Оценка и создание исходного материала брюквы для селекции на хозяйственно-ценные признаки (руск.)
  9. Brassica napus var. pabularia: інфармацыя на сайце GRIN
  10. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Brassica L.(англ.)  (Праверана 27 лістапада 2009)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Капуста
Расліны паводле алфавіта
Флора Еўразіі
Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання