wd wp Пошук:

Фасоля

Фасоля[4] (Phaseolus) — род кветкавых раслін сямейства бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Амерыкі і Афрыкі. Старажытная культура Цэнтральнай Амерыкі — фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris) вядома з 4-3-га тысячагоддзя да н. э. У Еўропу завезена ў 16, у Беларусь — 17-18 стагоддзях. У культуры больш 20 відаў. На Беларусі вырошчваюць фасолю звычайную і шматкветкавую, або агніста-чырвоную, ці турэцкія бабы (Phaseolus coccineus).

Батанічнае апісанне

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Амаль усе віды — самаапыляльныя ліяны даўжынёй да 2,5 метраў, некаторыя — паўкусты, большасць з іх — расліны кароткага дня. У кустовых форм моцнае непалягаючае сцябло да 0,5 метраў. Лісце трайчастае. Кветкі матыльковыя, разнастайнай афарбоўкі, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Плод — струк. Насенне высокай смакавай годнасці, мае да 30 % паўнацэннага бялку.

Віды

Некаторыя віды:

Значэнне і выкарыстанне

Харчовая, кармавая, лекавая, сідэральная, дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Phaseolus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 95. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта