wd wp Пошук:

Чачэрскае староства

Чачэрскае староства (польск.: Starostwo Czeczerskie) — дзяржаўнае ўладанне, адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. Цэнтрам Чачэрскага староства было мястэчка Чачэрск.

На карце 1688 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павета

Гісторыя

Тэрыторыя Чачэрскага староства знаходзіцца на Палессі, на землях былых плямёнаў радзімічаў і дрыгавічоў[1]. У часы Рэчы Паспалітай на тэрыторыі староства размяшчаліся ўладанні г.зв. «сожскай шляхты» (ад ракі Сож, аналагічна «друцкай шляхце» ад ракі Друць), якая паходзіла ў асноўным з мясцовага баярства[2][3][4][5].

У сярэдзіне XIV ст. Чачэрск з навакольнымі землямі быў далучаны да Літвы, як цэнтр аднайменнай воласці, дзяржавы і староства да 1509 г.[6].

Чачэрская ратуша XVIII ст.

Адміністрацыйнае дзяленне

У Чачэрскае староства Рэчыцкага павета адміністрацыйна ўваходзілі воласці, войтаўства, асобныя баярскія паселішчы, фамільныя маёнткі, вёскі (польск.: wieś​​) і «дзяржавы» (польск.: dzierżawy). Чачэрскі замкам кіраваў Губернатар Чачэрскі (польск.: Gubernator Czeczerski). Замкавыя слугі жылі на ўскраіне горада Чачэрска. Сярод баяраў шляхты былі мастаўнічыя, дзясяцкія, войты. Царкоўны прычт меў зямельныя надзелы пры вёсках Вотар, Яцкевіч, Нізімковічы, Рыскава.

Кожная вёска па Інвентару 1726 г. мела надзел землі «вотруб’е» для сельскагаспадарчых культур і жывёлагадоўлі, млыны, рудні з плавільным печамі, кузні (кавальня), рыбалоўныя возера, сукнавальні, крупадзёркі, бондарства, піваварства (броварская) і г.д. Млыны былі ў Чачэрску і вёсках Дудзічы, Ліцвінавічы, Анісімковічы (па Інвентару 1704 г. млыны, сукнавальні, крупадзёркі — у вёсках Ліцвінавічы, Нізімковічы, Дудзічы). Рудня з плавільным печамі — у вёсках Дудзічы, Малін, Рэчкі, Стовбынь (па Інвентару 1704 г. Рудня з плавільным печамі — у вёсках Столбынь ​​і Рэчкі). Рыбны промысел — у азёрах вёсак Вотор, Туріщанічы, Ліцвінавічы, Струмень, Валасовічы, Нізімковічы, Залессе, Столбынь​​, Дудзічы, Сябровічы.

На карце 1772 г. Чачэрскае староства Рэчыцкага павета

Насельніцтва і саслоўная прыналежнасць

У XIVXVII ст. праз Чачэрскае староства праходзіла дарога з горада Торунь ва Уладзімір (старажытны шлях на Балтыйскае мора), за праезд па якой бралі пошліну «з каня» па 3 грыўні і 4 дынарыя[24].

Чачэрскае староства было прыпісана да Нежынскага палку казакоў у 16541657 г.. На яго тэрыторыі раскватараваліся казакі кіраваныя «беларускім, магілёўскім, гомельскім і чавускім» палкоўнікам Іванам Нячаем, і ваяводам магілёўскім князем Іванам Репнінам[25]. Пасля кіравання Івана Залатарэнка аб панаванні Івана Дарашэнка засталіся дакументальныя згадкі ваяводаў Магілёва і Смаленска, сведчанне беларускіх сялян і мяшчан Чачэрскага староства аб казаках у звароце да ўладаў для следства: «Тыя казакі двары ім бураць, саміх іх б’юць і мучаць, так што і праходу ад гэтых казакоў не стала, нават на торг да іх ніхто не смее ехаць»; «наязджаюць казакі, села знішчаюць і сялян сякуць, маёмасць адбіраюць»; казакі «не слухаюць, б’юць, рабуюць, вяжуць і садзяць»; казакі «прыходзяць з вялікім шумам і пагрозамі». За адмову беларускіх сялян ісці ў казакі іх «гандаль у горадзе знішчылі, сялян мучылі і рабавалі…і палілі»; «ад казацкага марадзёрства апусцелі паветы»; «людзям з гарадоў праехаць не можна»; «смуту чыняць»[26].

Старосты і намеснікі

Староства — гэта дзяржаўны маёнтак, які вялікі князь ці кароль даваў у трыманне феадалам як натуральны юргельт за службу.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. стар. 40-45, 51-52, Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  2. стр. 77-107 отд. IV (Могилевская шляхта), «Вестник Юго-Западной и Западной России», Том 4, изд. К. Говорским, в типографии А. К. Киркора, г. Вильна, 1866 г. (руск.)
  3. стр. 600—607 (Бывшая шляхта), «Опыт описания Могилевской губернии», книга 1, сост. А. С. Дембовецкий, Типография Губернского Правления, г. Могилев на Днепре, 1882 г. (руск.)
  4. Аляксандр Залівака, «Шляхта магілёўскай губерні. Спісы», Фасцыкул II, г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2012 г. ISBN 978-985-6958-44-4
  5. Аляксандр Залівака, «Шляхта Магілёўскай губерніі. Радаводы», Фасцыкул III: г. Мінск, выд. «Энцыклапедыкс», 2013 г. ISBN 978-985-6958-59-8
  6. «Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (1522—1552)», Мінск, 2000 г., ISBN 985-6374-10-3 т. 1 кн. 28 c. 233
  7. 1 2 с. 744, Том 2, «Вялiкае Княства Лiтоускае», В. Пазднякоў, изд. «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», г. Мінск, 2007 г. ISBN 978-985-11-0394-8, ISBN 978-985-11-0392-4
  8. Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  9. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 89 (№ 3)
  10. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. T. III. — Warszawa, 1880—1914. — S. 117. (польск.)
  11. Памяць. Чачэрскі раён [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6 (бел.)
  12. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 31-39 (руск.)  (польск.)
  13. ЦГА ЛССР (ДА № 3774) ф.11 оп.1 д.1058
  14. стар. 66-73, «Памяць. Чачэрскі раён» [Текст]: гісторыка-дакументальная хроніка Серия: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэд. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — г. Мінск: выд. «Белта», 2000 г. — 621 с.: фот. ISBN 985-6302-22-6
  15. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1), стр. 3-26 отд. № I (руск.)
  16. ЦГА ЛССР ф. SA д.3786 л.53 (л.27)
  17. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (польск.)
  18. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 82-83 (V—VI)
  19. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 85
  20. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 48-50 (руск.)  (польск.)
  21. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. 31 (руск.)  (польск.)
  22. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. IV (отд.1) (руск.)  (польск.)
  23. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 39-40 (п.1-11) (руск.)  (польск.)
  24. Грушевський Михайло, «Історія України-Руси», накладом автора, Київ-Львів, 1907 р., том VI (житє економічне, культурне, національне XIV—XVII), с. 33
  25. «Акты Юго-Западной России» III стр. 522, 529.
  26. Грушевський Михайло, «Історія України-Руси», ДВОУ (держ.вид.“Пролетар”), 1931 р., том IX-2 (1654—1657), с. 870, 932, 1167, 1202 (1599);
  27. 1 2 3 4 5 6 str. 358, Tom XV cz.1 (Czeczersk) «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
  28. Любавский М. К., «Областное деление и местное самоуправление Литовско-Русского государства», г. Масква, 1892 г., прил. XXX—XXXI.
  29. str. 782, Tom I, «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA, 1880—1914 (польск.)
  30. РГАДА. Ф. 389 (Литовская метрика), оп. 1, д. 38, лл. 540−541.
  31. ДАМВ ф.694 воп.4 спр.1556 л.137
  32. Главный архив древних актов в Варшаве (AGAD) Władysław IV, król polski, nadaje Krzysztofowi Radziwiłłowi, kasztelanowi wileńskiemu, starostwo czeczerskie.
  33. Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 639.
  34. pl:Kazimierz Tyszkiewicz (podczaszy wielki litewski) (польск.)
  35. Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394.
  36. «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, стр. III (отд. I); «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и.д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», 1900 г., выпуск 28, стр. 28 (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чачэрскі раён
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гісторыя Чачэрска
Катэгорыя·Староствы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат