wd wp Пошук:

Юрый Мікалаевіч Зяновіч

Юрый Зяновіч (каля 15101583) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста чачэрскі і прапойскі ў 1547—1570, лепельскі ў 1570 і дзісенскі ў 1577; кашталян полацкі (15661579) і смаленскі1579).

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. У 1568 удала кіраваў абаронай Лепеля, за што атрымаў яго ў пажыццёвае карыстанне.

У 1569 ставіў у войска 47 коннікаў са сваіх маёнткаў.

Падчас Рэфармацыі перайшоў у кальвінізм.

Сям’я

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Мікалая Юр’евіча.

Быў двойчы жанаты: з Соф’яй Глябовіч (дачка віленскага ваяводы Яна Глябовіча), а потым з Ганнай Іванаўнай Слушкай.

Меў сына Крыштафа, які стаў берасцейскім ваяводам, а таксама дачку Гальшку (Альжбету, Соф’ю), жонку кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Гальшка стала прабабкай польскага караля Міхала Вішнявецкага.

Маёнткі

Пра вялікія памеры яго зямельных уладанняў сведчыць “Попіс войска ВКЛ 1567 года”:

“Кашталян земли Полоцкое. Месяца октебра 8 дня. Пан Юръи Зеновъевич, кашталян земли Полоцкое, державца Лепельский, Чичерский и Пропойский, ачкольвек почту своего не показывал, але прислал до пана гетмана реистр, оказуючи яко веле почту повинного мает ставити, то есть - з ыменья с Куршан в земли Жомойтской коней петнадцать; а з Сморкгойнь в повете Ошменском коней петнадцать; и с Поставей и с Полавя коней шесть, а с Костеневич в повете Менском кони два; а з Белицы в повете Оршанском коней осм; а з Прусович в повете Менском конь один. Сумою того всего почту, его милости повинного, коней сорок сем збройне - пнцри, пр., согай., рогати.; а при тых ездных поведил его милость поготову маючи драбей двадцать чотыры”[1].

Зноскі

  1. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.438-439.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старосты дзісенскія
Катэгорыя·Старосты лепельскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1583 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кашталяны смаленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Зяновічы
Катэгорыя·Старосты прапойскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты чачэрскія
Катэгорыя·Кашталяны полацкія