wd wp Пошук:

Староста

Староста. Акварэль К. Русецкага

Староста, стараста (польск.: starosta, лац.: capitaneus) — выбарныя службовая асоба, прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, кіраўнік адміністрацыі.

У XVIXX ст. выбарная службовая асоба для кіраўніцтва невялікімі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і грамадскімі калектывамі (староста гарадскі, староста земскі, староста сельскі, староста арцельны, староста губной, староста ратайный і т. п.).

Вялікае Княства Літоўскае

У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы) XVXVIII ст. — гэта кіраўнік войтаў, солтысаў, галоў. Існавала два тыпы старостаў:

Найноўшы час

У Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне да 1939 г. — начальнік павета. У Расійскай імперыі — галава сельскай абшчыны.

Староста ў Польшчы — службовая асоба, якая ўзначальвае павет і яўляецца кіраўніком яго самакіравання. Выбіраецца на пасаду саветам павета (польск.: rada powiatu). Усяго ў Польшчы 314 старостаў, па ліку наяўных у краіне сельскіх паветаў (гарадскі павет узначальвае бурмістр ці «прэзідэнт горада»).

Стараста ва Украіне — з 2015 года з’яўляецца службовай асобай мясцовага самакіравання ў сяле або пасёлку, якія разам з іншымі населенымі пунктамі добраахвотна аб’ядноўваюцца ў адну тэрытарыяльную суполку. Стараста абіраецца жыхарамі вёскі або пасёлка на тэрмін паўнамоцтваў мясцовага савета аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны. Стараста па пасадзе ўваходзіць у склад выканаўчага камітэту аб’яднанай тэрытарыяльнай абшчыны.

Памочнік старосты — падстароста (руск.: подстаростий).

У Беларусі звычайна памочнікаў старшыні сельсавета па пэўнай вёскі завуць староста.

Гл. таксама

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім