У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Завіша і Андрэй Завіша.
Андрэй Казімір Завіша (каля 1614 — 23 або 26 чэрвеня 1678) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1650), староста менскі (з 1638), чачэрскі і слонімскі.
З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Крыштафа і Кацярыны Тышкевіч, брат Яна Юрыя. Ахвяраваў сродкі на будову касцёла ў Раготне, дзякуючы якім яна завершылася ў 1673[1].
Каля 1645 узяў шлюб з Аляксандрай, дачкой Аляксандра Агінскага[2].
Пахавалі Андрэя Казіміра Завішу ў касцёле Св. Язэпа пры кляштары бернардзінцаў у Мінску[3].