wd wp Пошук:

Панцырныя баяры

Панцырныя баяры (таксама блізкія да іх панцырныя слугі) — групы феадальна залежных людзей у Вялікім княстве Літоўскім да 16 ст., неслі ваенную службу, жылі ў велікакняжацкіх і прыватных уладаннях.

Панцырныя баяры былі абавязаныя несці службу на кані і ў цяжкім («панцырным») ўзбраенні. Паходзілі з збяднелых баяраў, сялян і часам з вызваленых нявольнікаў. Гаспадаркі панцырных баяраў вызваляліся ад падаткаў і феадальных павіннасцяў. Зраўнаныя ў правах з імі былі путныя баяры, якія неслі падарожную службу – ганцоў, аховы дарог і г.д.

У 1528 годзе абедзве групы фармальна скасаваны – частка з іх пераведзена ў шляхцкі стан, іншыя ў сялян. Але яшчэ да канца 16 ст. абедзве катэгорыі існавалі. У канцы 16 ст. на ўсходніх украінскіх землях частка іх перайшла да рэестравых казакоў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Вялікае Княства Літоўскае