У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Мацкевіч і Уладзімір Мацкевіч.
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Мацке́віч (14 мая 1956 года, Чарамхова, Іркуцкая вобл., РСФСР), беларускі філосаф і метадолаг(руск.) бел.[1], грамадска-палітычны дзеяч[2], тэлевядучы[3]. Заснавальнік і кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій (Мінск)[4]. Першы кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» (2011—2016)[2]. Заснавальнік праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт»[5].
4 жніўня 2021 года пасля ператрусу арыштаваны КДБ Беларусі па падазрэнні ў арганізацыі пратэстаў[6]. 6 жніўня сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, быў прызнаны палітычным зняволеным[7][8], а група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады звярнулася да беларускай і сусветнай хрысціянскай супольнасці з заклікам выступіць у ягоную падтрымку[9].
Продкі — праваслаўныя сяляне, якія жылі ў в. Машталеры (Гродзенскі раён)[10].
Абодва дзеда (Касьян Мацкевіч — па бацьку, Карп Лазавік — па маці) з пачаткам ваеннай агрэсіі супраць Польшчы ў верасні 1939 года былі мабілізаваныя ў Войска Польскае, трапілі ў савецкі палон. Потым пры фарміраванні Арміі Андэрса ўступілі ў яе, ваявалі ў Егіпце, Італіі і Францыі (Касьян Мацкевіч за ўдзел у бітве пад Монтэ-Касіна(бел. (тар.)) бел. быў узнагароджаны брытанскім ваенным ордэнам). У 1948 годзе абодва вярнуліся ў Беларусь (Касьян Мацкевіч — з Францыі, Карп Лазавік — з Вялікабрытаніі) і праз некалькі гадоў разам з сем’ямі былі дэпартаваныя ў Сібір. Бацька і маці У. У. Мацкевіча пазнаёміліся ў ссылцы, якую адбывалі ў г. Чарамхова (Іркуцкая вобл.), там жа пабраліся шлюбам і абзавяліся дзецьмі[10][11][12][13].
Уся сям’я вярнулася ў Беларусь у кастрычніку 1966 года і пасялілася ў Гродне[10].
У 1973 годзе У. У. Мацкевіч скончыў сярэднюю школу і, не паступіўшы з першай спробы ў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (ЛДУ), да прызыву ў войска працаваў фрэзероўшчыкам на Гродзенскім заводзе карданных валаў[10][13][14].
У 1974—1976 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай арміі, служыў у г. Хусце (Закарпацкая вобл., Украіна)[10].
У 1976—1982 гадах, а таксама ў 1983—1987 гадах вучыўся, працаваў і жыў у Ленінградзе, у 1982—1983 гадах — у Вільнюсе, у 1987—1992 гадах — у Ліепаі і Рызе, у 1992—1994 гадах — у Маскве. У красавіку 1994 года канчаткова вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў Мінску і праз год атрымаў грамадзянства Рэспублікі Беларусь[10].
Па веравызнанні — кальвініст[15].
Жанаты, мае сына і дзвюх дачок[14].
Дэмабілізаваўшыся з войска, паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (ЛДУ) і ў 1977 годзе стаў студэнтам факультэта псіхалогіі ЛДУ, пасля заканчэння вучобы абараніў дыплом па спецыяльнасці «Інжынерная псіхалогія»[13][14].
У гады студэнцтва наведваў лекцыі Л. М. Векера(руск.) бел., Л. М. Гумілёва, Ю. М. Лотмана, С. С. Аверынцава(руск.) бел., М. Форверга, К. Роджэрса(англ.) бел. ды інш., у межах студэнцкага абмену ездзіў у Лейпцыгскі ўніверсітэт[12][16].
У 1982 годзе пасля заканчэння ЛДУ па размеркаванні быў накіраваны ў Вільнюс[10], дзе дзякуючы Аўшры Аўгусцінавічутэ(літ.) бел. пазнаёміўся з урачом-псіхіятрам і псіхатэрапеўтам А. Я. Аляксейчыкам(літ.) бел.[17], семінары якога наведваў на працягу 8 гадоў, пачынаючы з 1985 года. Называе А. Я. Аляксейчыка ў ліку сваіх настаўнікаў[12][15].
З’яўляецца вучнем філосафа і метадолага Г. П. Шчадравіцкага(руск.) бел.[12][15][18], належыць да «генерацыі 1980-х гадоў» удзельнікаў Маскоўскага метадалагічнага гуртка(руск.) бел. (ММГ)[19], называецца ў ліку лідараў метадалагічнага руху[20][21].
Пазнаёміўся з СМД-падыходам(руск.) бел. і яго распрацоўшчыкамі яшчэ ў гады студэнцтва[12][19][22]
У 1978 годзе на адной з студэнцкіх канферэнцый адбылося знаёмства з П. Г. Шчадравіцкім(руск.) бел., ад якога атрымаў запрашэнне прыняць удзел у зімовай студэнцкай школе Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у межах гэтай школы завязаў знаёмства з Ю. В. Грамыкам(руск.) бел. [22].
Быў запрошаны на чацвярговы семінар «Камісіі па мысленню» ў НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі АПН СССР, які праходзіў у снежні 1978 года. На гэтым семінары пазнаёміўся ўласна з Г.П. Шчадравіцкім(руск.) бел. і шэрагам іншых сталых удзельнікаў ММГ[22]. Пасля гэтага пачаў наведваць метадалагічныя семінары ў Маскве, чытаць кнігі і стэнаграмы семінараў[12], падражаючы маскоўскаму метадалагічнаму семінару, разам з аднакурснікамі арганізаваў семінар на псіхфаку ЛДУ[23]
Студэнцкі дыплом пісаў на тэму, у якой разгортваў ідэі, узятыя з кнігі В. Я. Дуброўскага і Л. П. Шчадравіцкага «Проблемы системного инженерно-психологического проектирования» (М., 1971)[19].
Сталым удзельнікам ММГ становіцца, пачынаючы з 1988 года, ужо ў «гульнявы перыяд» развіцця метадалагічнага руху[14][19]. Гэтаму ў тым ліку паспрыяў змест лекцый пра метад арганізацыйна-дзейнасных гульняў(руск.) бел. (АДГ) і гульнятэхнічную практыку(руск.) бел., якія пачуў у Ліепайскім педагагічным інстытуце восенню 1987 года[20].
У 1988 годзе ўзяў удзел у АДГ-60 «Эксперыменты і эксперыментаванне ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў» (Калінінград, кір. Г. П. Шчадравіцкі)[24], пасля якой атрымаў запрашэнне ад Г. П. Шчадравіцкага(руск.) бел. ўдзельнічаць у наступных АД-гульнях у складзе каманды гульнятэхнікаў. У чарговай АДГ удзельнічаў як памочнік П. Г. Шчадравіцкага(руск.) бел., пасля гэтага стаў пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, якія ладзіліся бацькам і сынам Шчадравіцкімі[22].
З’яўляючыся выкладчыкам Ліепайскага педінстытута, увёў у прастору СМД-метадалогіі ўдзельнікаў дзеючага інстытуцкага семінара[20][24], у межах семінара аформілася праектная група, якая занялася распрацоўкай праектаў у сферы адукацыі, прыняла ўдзел у рэарганізацыі службы быту г. Ліепая, распрацавала праект па развіцці гэтага горада[24].
Браў удзел (на канцэптуальным узроўні) у стварэнні Школы культурнай палітыкі Архівавана 24 мая 2015. (ШКП, Масква)[22], быў удзельнікам АДГ па тэме перабудовы і развіцця савецкага кінематографа (кір. П. Г. Шчадравіцкі, 1988), па выніках якой у 1989 годзе ў П. Г. Шчадравіцкага атрымалася стварыць пры Союзе кінематаграфістаў СССР падраздзяленне, атрымаўшае назву «Школа культурнай палітыкі і менеджэраў культуры»[22][25]. У. У. Мацкевіч браў удзел у дзейнасці ШКП у якасці эксперта-кансультанта[26][27][28].
З 1989 года працаваў у лабараторыі метадалогіі ўпраўлення Заходняга філіяла УНДІ эканомікі рыбнай гаспадаркі (УНДІЭРГ), браў удзел у правядзенні стратэгічных мерапрыемстваў (АДГ і ўпраўленчыя сесіі)[20][29][30].
У 1990 годзе заснаваў Рыжскае аддзяленне Школы культурнай палітыкі[22][25][27] з мэтай рэалізацыі ідэі стварэння Калегіума ў сферы адукацыі Латвіі[24]. Арганізаваў і правёў 9 АД-гульняў (у тым ліку некалькі для Міністэрства адукацыі Латвійскай ССР)[24]. Некаторыя тэмы, якія распрацоўваліся і абмяркоўваліся ў межах Рыжскага аддзялення ШКП, знайшлі сваё адлюстраванне ў кнізе «Полемические этюды об образовании»(недаступная спасылка) (Ліепая, 1993; Мінск, 2008, ISBN 978-985-6783-44-2)[24].
З 1982 года — член Таварыства псіхолагаў СССР[14]
У 1982 годзе, пасля заканчэння ЛДУ, па размеркаванні быў накіраваны на Вільнюскі радыётэхнічны завод, працаваў у бюро тэхнічнай эстэтыкі, але ж праз 8 месяцаў вымушаны быў звольніцца, бо з-за адмовы ў прадастаўленні доступу да сакрэтнай дакументацыі далей не меў магчымасці працаваць па спецыяльнасці на заводзе, які адносіўся да прадпрыемстваў ваеннага прызначэння[10][13].
Вярнуўся ў Ленінград, пасля 7 месяцаў беспрацоўя, быў прыняты на працу ў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (ЛІІЧТ) на новаўтвораную кафедру прыкладной псіхалогіі, сацыялогіі і педагогікі, якую арганізаваў і ўзначаліў В.М. Алахвердаў(руск.) бел.[23]. Гэтая кафедра з’яўлялася першай гуманітарнай кафедрай у тэхнічных ВНУ СССР [31], была ўтворана на базе бюро (лабараторыі) канкрэтных сацыяльных даследаванняў ЛІІЧТ, з якім У. У. Мацкевіч супрацоўнічаў яшчэ ў студэнцкія гады[13][14][23].
У ЛІІЧТ рыхтаваў дыспетчарскі персанал для метрапалітэна, пасля — працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам бюро (лабараторыяй) канкрэтных сацыяльных даследаванняў, загадчыкам кафедры прыкладной псіхалогіі, сацыялогіі і педагогікі[10][14][23].
За час працы ў ЛІІЧТ падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю, але да яе абароне дапушчаны не быў па прычыне нежадання ўступаць у КПСС[13].
У 1987 годзе разам з першай жонкай, латышкай па нацыянальнасці, па запрашэнні Міністэрства адукацыі Латвійскай ССР перайшоў на працу ў Ліепайскі педагагічны інстытут, прапрацаваў у ім да 1989 года[10][14].
На момант пачатку перабудовы ўжо шчыльна займаўся праблемамі адукацыі і пытаннямі яе рэфармавання, падрыхтаваў новую дысертацыю па гэтай тэматыцы, аднак яе таксама не ўдалося абараніць[10][13].
У 1988 годзе ў межах наватарскага руху ў адукацыі арганізаваў у Ліепайскім педінстытуце філасофска-метадалагічны семінар, які вельмі хутка ператварыўся ў праектную групу, якая працавала над праектамі ў сферы адукацыі і канкрэтна над рэарганізацыяй Ліепайскага педінстытута[10][24]. Таксама браў удзел у дзейнасці семінара па праблемах адукацыі ў Рызе[32]. У сваёй дзейнасці актыўна супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі ЛатССР[24].
Пасля здабыцця Латвіяй незалежнасці аказваў дапамогу ў правядзенні рэформ міністру адукацыі першага ўрада Латвійскай Рэспублікі Андрысу Піебалгсу[10].
У пач. 1990-х гадоў супрацоўнічаў у пытаннях рэформы адукацыі з першым міністрам адукацыі Расійскай Федэрацыі Э. Д. Дняпровым(руск.) бел.[10].
Пачынаючы з 1993 года, уключыўся ў працу па распрацоўцы праграмы рэформы адукацыі ў Беларусі, на пачатковым этапе шчыльна супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь[10].
У траўні 1993 года атрымаў запрашэнне прачытаць у Мінску лекцыі па тэме стандартызацыі і тэхналагізацыі адукацыі, пасля — пачаў праводзіць пастаянна дзеючы семінар для аспірантаў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі (з 1997 года — Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Мінск)[10][33][34]. У межах гэтага семінара было прачытана некалькі курсаў лекцый, а таксама падрыхтаваны і праведзены шэраг мерапрыемстваў і работ, накіраваных на асэнсаванне і рэфармаванне сістэмы адукацыі ў Беларусі:
Па выніках дзейнасці метадалагічнага семінара ў рамках СМД-падыходу(руск.) бел. была абаронена кандыдацкая дысертацыя на тэму «Праектаванне дзейнасных сістэм адукацыі: метадолага-педагагічныя аспекты» (С. А. Крупнік, 1997), а таксама падрыхтаваныя да абароны доктарскія дысертацыі па тэмах: «Мадэляванне дзейнасці спецыяліста-прафесіянала» (А. Д. Лашук) і «Тэорыя і практыка падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі» (С. А. Мацкевіч), акрамя гэтага на акадэмічным узроўні былі сфармаваныя і ўкаранёныя ў навучальны працэс новыя для Беларусі навуковыя прадметы: «Дзейнасная педагогіка», «Праектаванне і праграмаванне ў адукацыі», «Тэорыя сістэм і дзейнасці»[34].
У 1996 годзе па замове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у складзе экспертнай групы падрыхтаваў альтэрнатыўны афіцыйнаму «Оргпраект рэформы адукацыі ў Беларусі» (Оргпроект реформы образования Республики Беларусь. — Мн., 1995. — УДК 37.014.3(476)(083.9))[10][14][33][35]. Складзены праект таксама не быў прыняты да рэалізацыі[10][33], а кафедра ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі, якая складала аснову для рэалізацыі падрыхтаванага праекта рэформ, стала падвяргацца ціску з боку Міністэрства адукацыі[33].
Працягнуў распрацоўку праекта рэформы адукацыі самастойна ў межах «Праграмы абнаўлення гуманітарнай адукацыі» Фонда Сораса(руск.) бел. ў Беларусі, у выніку чаго ў 1997 годзе з’явілася «Канцэпцыя абнаўлення гуманітарнай адукацыі» (з кон. 1996 года рамкі гэтай канцэпцыі былі пашыраныя, і яна стала разглядацца як канцэпцыя рэформы нацыянальнай адукацыі цалкам)[10][14][33][35]. Праца над канцэпцыяй уключала ў сябе: канцэптуальна-тэарэтычную і метадалагічную распрацоўку; стварэнне Асацыяцыі інавацыйных школ; выданне бюлетэня абнаўлення гуманітарнай адукацыі (выдаваўся да 1999 года). Асноўныя ідэі канцэпцыі прасоўваліся праз удзел У. У. Мацкевіча ў працы парламенцкай камісіі (рабочай групы) над Законам «Аб адукацыі» (да разгону Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ўвосень 1996 года)[33][35]..
У 1997 годзе, пасля выгнання Фонда Сораса з Беларусі, стварыў Асацыяцыю абнаўлення гуманітарнай адукацыі, якая працягнула працу над канцэпцыяй, выданне бюлетэня абнаўлення гуманітарнай адукацыі, а таксама праводзіла семінары, лекцыі і канферэнцыі з інавацыйнымі школамі, якія ўваходзілі ў Асацыяцыю інавацыйных школ. У 2000 годзе Асацыяцыя спыніць сваю дзейнасцьь[33].
У 1997—2001 гадах узначальваў лабараторыю (аддзел) метадалогіі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА)[14][33].
У 1998 годзе пад кіраўніцтвам У. У. Мацкевіча быў распрацаваны і запушчаны курс падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі з мэтай падрыхтоўкі кадраў для рэформы адукацыі: спачатку — у РІПА (адбылося 2 выпускі), а затым — у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі (Мінск) і Інстытуце павышэння кваліфікацыі (Гродна) (курс праводзіўся да 2005 года)[10][33][35].
У 1999 годзе па замове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь кіраваў падрыхтоўкай альтэрнатыўнага краінавага дакладу для ЮНЕСКА аб стане спраў у сферы адукацыі «Праблемы функцыянальнай граматнасці ў Беларусі» (Функциональная грамотность в системе образования Беларуси. — Мн., 2003. — ISBN 985-6643-57-0), які быў прадстаўлены на штогадовай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Варшаве ў 2000 годзе[14][33][35]. Распрацоўка тэмы «Функцыянальная граматнасць» таксама ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі «Оргпроекта рэформы адукацыі ў Беларусі»: з 1997 года — у лабараторыі метадалогіі прафесійнай адукацыі РІПА, затым — у аддзеле аналітычнай і прававой работы Міністэрства адукацыі і аддзеле сацыялогіі АПА (там, дзе працавалі эксперты і стажоры Агенцтва гуманітарных тэхналогій)[35].
З 2004 года з-за апазіцыйнай адносна палітычнага рэжыму А. Г. Лукашэнкі дзейнасці фактычна знаходзіцца пад забаронай на прафесію(англ.) бел. — пазбаўлены магчымасці выкладаць у беларускіх ВНУ і працаваць у дзяржаўных установах і арганізацыях[10].
У 2006—2008 гадах ажыццяўляў канцэптуальную працу ў сферы грамадзянскай адукацыі, вынікам якой стала з’яўленне «Канцэпцыі грамадзянскай адукацыі ў Беларусі» і афармленне яе ў навучальны курс[33].
З 2009 года разгарнуў дзейнасць па стварэнні ў Беларусі сучаснага ўніверсітэта, у межах якой былі запушчаны:
Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта[36].
У межах Лятучага ўніверсітэта чытае аўтарскія курсы: «Уводзіны ў сістэмны падыход» (2011—2014)[37][38][39][40], «Педагогіка як практычная філасофія» (2012)[41], «Асабістая адукацыйная і кар’ерная траекторыя» (2013—2014)[42] і інш., вядзе семінар па дыдактыцы курса «Уводзіны ў сістэмны падыход» (2014—2015)[43].
Таксама чытае лекцыі ў Беларускім калегіуме[44].
З кон. 1980-х гадоў займаецца арганізацыйным і бізнес-кансалтынгам(руск.) бел..
У 1988—1994 гадах працаваў у Рызе, Маскве, Краснаярску, Находцы, Цверы, Калінінградзе ды інш. рэгіёнах былога СССР, у пач. 1990-х гадоў дзейнасць галоўным чынам была звязана з удзелам у развіцці свабодных эканамічных зон(руск.) бел., у 1993—1994 гадах працаваў з адміністрацыямі Краснаярскага краю і Калінінградскай вобл. Пасля пераезду ў Мінск кансультаваў шэраг мясцовых бізнес-праектаў[10][14][45].
У 1995 годзе ўдзельнічаў у кансультацыях адносна аб’яднання Аб’яднанай дэмакратычнай партыі, Грамадзянскай партыі, Партыі народнай згоды, Аграрнай партыі і Беларускай партыі «Зялёны свет» і стварэнні на іх базе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[10][13][14]. У тым жа годзе кансультаваў і ўдзельнічаў у падрыхтоўцы Форума маладзёжных арганізацый, ініцыяванага Радай маладзёжных арганізацый[33].
У 1998—1999 гадах супрацоўнічаў з незалежнымі прафсаюзамі: быў кансультантам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), удзельнічаў у стварэнні газеты «Рабочы», распрацаваў «Канцэпцыю дзейнасці свабодных прафсаюзаў» (1998)[14][33].
У 2000—2003 гадах быў кансультантам сумеснага прадпрыемства «Альпіна-Кансалт», прымаў удзел у яго стварэнні[14][33]. У 2001 годзе ажыццяўляў вывад з сітуацыі банкруцтва і санацыі прыватнай гімназіі «Альтасфера»[33].
З’яўляецца ініцыятарам створанай у 2011 годзе Біржы арганізацыйнага развіцця Архівавана 24 мая 2015. НКА ў якасці аднаго з кірункаў рэалізацыі праграмы культурнай палітыкі[46].
У старэйшых класах школы захапляўся рухам хіпі, быў удзельнікам «дэманстрацыі хіпі» ў Гародне ў жніўні 1971 года[13][47].
У гады перабудовы прымаў актыўны ўдзел у дэмакратычных пераўтварэннях у Ліепае, падтрымаў вяртанне Латвіяй незалежнасці, працаваў у цесным кантакце з Народным фронтам Латвіі і рускамоўным Цэнтрам дэмакратычных ініцыятыў(руск.) бел., аказваў прафесійную дапамогу першаму ўраду Латвійскай Рэспублікі ў адбудоўванні дзяржаўных інстытутаў, запуску рэформы сістэмы адукацыі (супрацоўнічаў з міністрам адукацыі Андрысам Піебалгсам, у 1991—1992 гадах быў дарадцай у Дэпартаменце па нацыянальных пытаннях латвійскага ўрада)[10][13][14][45].
Уключэнне ў грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пер. пал. 1990-х гадоў, па словах У. У. Мацкевіча, было звязана з жаданнем запусціць працэс рэформы адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выкарыстоўваючы для гэтага сітуацыю першых прэзідэнцкіх выбараў у краіне:
Мы пазнаёміліся з усім складам міністэрства, і я вымушаны быў прыйсці да высновы, што той склад быў не здольны да рэфармавання. Яны нічога не маглі зрабіць: не так арганізавана міністэрства, і людзі, якія займалі там высокія пасады, былі не здольныя да рэфармавання. Як казалі ў папярэдні перыяд, яны не перастроіліся. А прыбраць іх са сваіх пастоў было немагчыма, такая была сістэма адбору кадраў.
Тады, у снежні 1993 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, я прапанаваў аказаць пасільную дапамогу кандыдату, які, з нашага пункту гледжання, мог бы перамагчы і стаць першым прэзідэнтам Беларусі, які б павёў яе па шляху нармальнага развіцця. Аказаўшы гэтую дапамогу, мы разлічвалі дамагацца таго, каб і міністр адукацыі быў бы рэфарматарам, каб міністэрства адукацыі змагло праводзіць рэформы. То бок я ішоў на гэта дзеля рэформы адукацыі[10]. |
Атрымаўшы адмову ад лідара БНФ З. С. Пазняка, звярнуўся ў лютым 1994 года з той жа самай прапановай да экс-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі С. С. Шушкевіча, які даў згоду на ўключэнне У. У. Мацкевіча ў свой перадвыбарчы штаб для забеспячэння паліттэхналагічнай(руск.) бел. падтрымкі. Аднак ужо ў траўні 1994 года з-за ўзніклых рознагалоссяў па іміджавых і змястоўных пытаннях перадвыбарчай кампаніі супрацоўніцтва было спынена[10][13].
Працягнуў супрацоўніцтва з Аб’яднанай дэмакратычнай партыяй (АДПБ), якую ачольваў А. А. Дабравольскі, праводзіў для членаў партыі навучанне і семінары, атрымаў прапанову ад кіраўніцтва АДПБ балатавацца ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах 1995 года. Па словах У. У. Мацкевіча, ён скарыстаўся гэтай прапановай дзеля даследавання дзеяннем палітычнага поля Беларусі:
Я не збіраўся абавязкова стаць дэпутатам. Мне трэба было на ўласным досведзе даследаваць выбарчую сістэму, пагутарыць з выбаршчыкамі. Я адмыслова папрасіў тады партыйнае кіраўніцтва, каб мяне выставілі ў якой-небудзь вельмі складанай акрузе з вельмі вядомым чалавекам. Я хацеў, каб маімі супернікамі былі вядомыя людзі кшталту Шушкевіча ці Пазняка, час якіх, як я лічыў, на той момант ужо прайшло. Я хацеў паказаць, што патрэбныя новыя лідары, патрэбныя новыя праграмы і трэба перамагаць гэтых людзей з іх састарэлымі падыходамі[10]. |
Балатаваўся па Ангарскай выбарчай акрузе г. Мінска, па адной акрузе з З. С. Пазняком, абраны не быў, аднак досвед удзелу ў выбарах быў абагульнены і прадстаўлены на старонках кнігі «Беларусская демократия: вопреки очевидности» (Мн., 1996. — УДК 321.7(476)+342.83(476)+323(476); СПб., 2006. — ISBN 5-94716-032-3 (ч. 1, ч. 2, ч. 3, ч. 4)) — адной з першых у Беларусі кніг, прысвечаных апісанню актуальнай палітычнай сітуацыі, зыходзячы з аналізу эмпірычнага матэрыялу[10][33].
У 1995 годзе ў якасці паліттэхналага(руск.) бел. прымаў удзел у стварэнні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП)[48]: у чэрвені пад выглядам журналісцкага інтэрв’ю сустракаўся з кіраўніком Нацбанка Беларусі С. А. Багданкевічам, чыя кандыдатура разглядалася ў якасці лідара новай партыі[10][13]; пачынаючы з ліпеня, кансультаваў працэс аб’яднання Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ), Грамадзянскай партыі і Партыі народнай згоды[10][33]; быў абраны ў склад Нацыянальнага камітэта АГП на Устаноўчым з’ездзе партыі[10][13]. Займаўся арганізацыяй прэс-цэнтра АГП, з’яўляўся яго кіраўніком у перыяд кампаніі па давыбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання (кастрычнік-снежань 1995 года)[10][13][33]. Па словах У. У. Мацкевіча, быў зняты з пасады за змест прэс-рэліза, які не спадабаўся кіраўніцтву партыі:
У 1995 годзе Багданкевіч звольніў мяне з прэс-сакратароў АГП за тое, што я назваў дэпутатаў АГП «апазіцыяй у Вярхоўным Савеце». Ён сказаў, што гэта будзе канструктыўная апазіцыя <...>, якая будзе супрацоўнічаць з прэзідэнтам у тым, што ёсць добрага[49]. |
Ходам стварэння АГП прапаноўваў свае версіі партыйнай праграмы[10], а таксама ў якасці партыйнай дактрыны «Дактрыну беларускага кансерватызму», сфармуляваную ў працэсе рэфлексіі досведу свайго ўдзелу ў парламенцкіх выбарах у траўні 1995 года[50], аднак гэтыя прапановы не знайшлі падтрымкі ў партыйным асяродку[33][51][52].
У 1997—1998 гадах уваходзіў у склад Палітсавета АГП[14][48][53]. У сакавіку 1997 года на III з’ездзе АГП выстаўляў сваю кандыдатуру ў лідары партыі ў якасці альтэрнатывы С. А. Багданкевічу, набраў 10 % галасоў[10][54]. Гэты свой учынак У. У. Мацкевіч патлумачыў жаданнем у сітуацыі вострага палітычнага крызісу ў краіне паўплываць на змяненне стратэгіі і тактыкі партыі, а таксама ўнутрыпартыйных адносін[10][54]:
Калі ў снежні [1996 года] я падаў запіску Багданкевічу і яшчэ некалькім кіраўнікам з нагоды таго, што чакае апазіцыю да вясны [1997 года], ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Таму я прынёс на з’езд усе свае артыкулы і раздаў іх удзельнікам. Яны схавалі іх у партфелі і ўткнуліся ў зусім пустыя рэзалюцыі. Але пасля таго, як быў разыграны мой дывертысмент, усе дасталі гэтыя копіі артыкулаў і пачалі чытаць. Гэта і было маёй галоўнай задачай — дамагчыся таго, каб людзі ўспрымалі ўсур’ёз тое, што я ім кажу[54]. |
Не дабіўшыся жаданага выніку, у кон. 1998 года пакінуў склад Палітсавета АГП і спыніў далейшае супрацоўніцтва з партыяй[10][48].
У 1997 годзе ўдзельнічаў у стварэнні грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97» у якасці аўтара задумы і суарганізатара на першых этапах дзейнасці, уваходзіў у склад аргкамітэта[10][13][14][33][45][55], аднак афіцыйна з яе не выходзіў[56].
З’яўляецца аўтарам тэкста дэкларацыі «Хартыя’97», якая атрымала сваю назву па аналогіі з чэхаславацкай «Хартыяй 77» і дала імя новай ініцыятыве[13][14]. У тэкст былі закладзеныя асноўныя дактрынальныя палажэнні праграмы культурнай палітыкі[51]. «Хартыя’97» была абнародавана 10 лістапада 1997 года ў вядучых незалежных газетах Беларусі: «Имя», «БДГ», «Народная воля», «Свабода», «Свободные новости» і інш. Першымі пад тэкстам дакумента паставілі подпісы 100 вядомых беларускіх палітыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў, пазней пад ім падпісалася яшчэ больш 100.000 грамадзян Рэспублікі Беларусь[13][55].
Праз тры месяцы выйшаў з аргкамітэта «Хартыі’97», бо развіццё гэтай грамадзянскай ініцыятывы пайшло па шляху стварэння структуры, кшталту партыйнай, а не па шляху фарміравання шырокага грамадска-палітычнага руху, як тое прапаноўвалася У. У. Мацкевічам ад самага пачатку[33][45][51].
У 1999—2000 годзе прымаў удзел у якасці эксперта ў дыялогу грамадска-палітычных сіл Беларусі, які праводзіўся пры садзейнічанні Кансультацыйна-назіральнай групы (КНГ) АБСЕ, працаваў у складзе экспертнай групы № 4 «Стратэгія развіцця грамадзянскай супольнасці»[33][57]. Па выніках удзелу напісаў вострапалемічную кнігу «Вопиющее молчание» (у 2007 годзе кніга была выдадзена пад назвай «Вызывающее молчание»)[33].
Пачынаючы з 2003 года, удзельнічаў у ініцыятыве П. К. Севярынца па стварэнню ў Беларусі хрысціянска-дэмакратычнай партыі — «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» (БХД); выйшаў са складу аргкамітэта ў 2005 годзе па прычыне таго, што не было дасягнута згоды з астатнімі ўдзельнікамі аб прынцыпе далейшага развіцця ініцыятывы (аргструктура або рух)[10][33][58][59], тым не менш, прапанаваная У. У. Мацкевічам у якасці ідэалагічнай асновы БХД «Дактрына беларускага кансерватызму» была часткова прынятая, асноўныя яе палажэнні ўключаныя ў праграмны дакумент партыі[33][51].
У 2005—2007 гадах у межах «Рушэньня» выступаў з ініцыятывай стварэння хрысціянскай палітычнай партыі з працоўнай назвай «Партыя Закона» на базе пратэстанцкіх цэркваў Беларусі, аднак дзейнасць па стварэнню партыі была спынена, у якасці асноўнай прычыны называлася немагчымасць у актуальных беларускіх палітычных умовах займацца партыйнай дзейнасцю[52][59][60][61].
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
У 1994—1997 гадах быў распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на Беларускім тэлебачанні (БТ)[14]:
У 1995 годзе атрымаў прапанову стаць вядучым новай інфармацыйна-аналітычнай перадачы «Рэзананс» на БТ, аднак супраць яго кандыдатуры выступілі ў Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[13].
З’яўляўся першым кіраўніком і вядучым ток-шоу «Выбар»(руск.) бел. на тэлеканале АНТ (кан. 2002 года — сакавік 2003 года)[62][63], паспеў падрыхтаваць 8 выпускаў ток-шоу, быў звольнены напярэдадні памятнага красавіцкага семiнара кiраўнiкоў рэспублiканскiх i мясцовых дзяржаўных органаў па пытаннях удасканалення iдэалагiчнай работы[64].
З 2012 года — вядучы праграмы «Размова дня» тэлеканала «Белсат»[3][65][66].
9 сакавіка 2016 года У. У. Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з прадпісаннем з’явіцца ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс за ўдзел у адбыўшымся 15 лютага таго ж года ў цэнтры Мінска несанкцыянаваным мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў[67].
15 сакавіка 2016 года ходам судовага разбіральніцтва тры супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў якасці сведкаў, упэўнена апазналі ва У. У. Мацкевічу чалавека, які прымаў удзел у мітынгу, што таксама, па іх словах, нібыта пацвярджаецца матэрыяламі ажыццяўляўшайся фотаздымкі, на падставе якіх і быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. У сваю чаргу, У. У. Мацкевічам суду былі прадстаўлены доказы таго, што 15 лютага 2016 года ён не толькі не прысутнічаў на мітынгу, але і наогул знаходзіўся за межамі краіны: адзнакі ў пашпарце аб перасячэнні мяжы і авіябілеты, згодна з якімі ён паляцеў з Мінска ў Варшаву 14 лютага і вярнуўся назад 16 лютага. У выніку суд прыняў рашэнне вярнуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні ў Цэнтральнае РУУС Мінска(бел. (тар.)) бел. на дапрацоўку[68].
Адразу пасля суда У. У. Мацкевіч заявіў пра намер прыцягнуць міліцыянераў, якія сведчылі супраць яго, да адказнасці за ілжэсведчанне, у тым ліку каб звярнуць увагу на падобную практыку пераследу грамадзян, незадаволеных дзеючым у Беларусі палітычным рэжымам[69][70].
30 сакавіка 2016 года У. У. Мацкевіч падаў заяву ў пракуратуру з просьбай даць прававую ацэнку сітуацыі[71].
5 красавіка 2016 года міністр унутраных спраў І. А. Шуневіч, адказваючы на пытанні журналістаў, акрэдытаваных у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прызнаў памылку, дапушчаную супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні да У. У. Мацкевіча:
«Адназначна магу заявіць, што супрацоўнікі міліцыі дапусцілі памылку ў ідэнтыфікацыі асобы чалавека. Падставай для памылкі стала яго досыць сур'ёзнае візуальнае падабенства з удзельнікам гэтага мерапрыемства. Гэта я сам асабіста правяраў»[72]. |
Быў ініцыятарам і ўдзельнікам «Менскага філязофскага кола» — творчага аб’яднання мінскіх гуманітарыяў, якое дзейнічала ў др. пал. 1990-х — пач. 2000-х гадоў і ставіла перад сабой задачу падрыхтоўкі і выдання корпуса гуманітарна-філасофскіх слоўнікаў, хрэстаматый i вучэбных дапаможнікаў[14][73].
Удзельнічаў у працы над складаннем выданняў: «Новейший философский словарь» (Мн., 1999. — ISBN 985-6235-17-0) и «Всемирная энциклопедия: Философия» (Мн., 2001. — ISBN 5-17-007278-3) [22]. З’яўляецца аўтарам артыкулаў: «Антропотехника»(недаступная спасылка), «Деятельность», «Идеальных типов метод» Архівавана 4 сакавіка 2016., «Мыследеятельность»(недаступная спасылка), «Мышление»(недаступная спасылка), «Образование», «Педагогика», «Подход» Архівавана 17 красавіка 2012., «Практика» Архівавана 18 красавіка 2012., «Проблематизация» Архівавана 18 красавіка 2012., «СМД-методология» Архівавана 21 мая 2015., «Схема», «Техника», «Функциональная грамотность», «Щедровицкий Г. П.» Архівавана 5 сакавіка 2012..
Пачынаючы з 2003 года, вёў працу над складаннем энцыклапедычнага слоўніка «СМД-методология Московского методологического кружка. 1954—2004 годы», які аднак не быў выдадзены. Планавалася, што кніга пабачыць свет у чацвёртым квартале 2004 года[74].
Рыхтуецца да выдання аўтарскі цыкл лекцый «Уводзіны ў філасофію», які быў прачытаны У. У. Мацкевічам у рамках Мінскага метадалагічнага семінара ў 2008—2009 годзе[75].
З’яўляецца аўтарам вялікай колькасці публіцыстычных артыкулаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры і трансфармацыі адукацыі[14]. Найбольш важныя з іх: