wd wp Пошук:

Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дабравольскі.

Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі — беларускі палітык.

Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Жыццяпіс

Нарадзіўся 23 лістапада 1958 года ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 годзе — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта.

Працаваў інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання (1982—1990).

У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991).

На Першым З’ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам.

У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. 1991—1995 — старшыня АДПБ.

У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД.

У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання.

У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнай Рады ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі.

З 1995 г. па 2006 г. — намеснік Старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.

З 2008—дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Палітычная дзейнасць

У 1995 г. адбылося аб’яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам Старшыні АГП. У гэтым жа годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ.

У 2001 г. падчас прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыўма Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі.

З 2007 — старшыня праўлення, з 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў.

Асабістае жыццё

Жанаты. Жонка — настаўніца, сын і дачка — студэнты.

Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы.

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

  1. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Члены Каардынацыйнай рады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў