wd wp Пошук:

Кальвінізм

Кальвіні́зм — кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст.

Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509—1564). Як рэлігійная сістэма кальвінізм склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюджваўся па Еўропе. Падзяляе галоўныя палажэнне пратэстанцызму пра апраўданне верай. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. Кальвінізм займае самастойную пазіцый ў адносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў кальвінізме мае дэмакратычны лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскім зборы няма алтароў, абразоў, аргана, свечак. Набажэнства ідзе на роднай мове, галоўную ролю адыгрывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў. 3 7 хрысціянскіх таінстваў захаваліся хрышчэнне і прычасце. Кальвінізм існуе ў выглядзе самастойных рэлігійных арганізацый евангелічна-рэфармацкіх цэркваў, прэсвітэрыянства і кангрэгацыяналізму. Найбольш распаўсюджаны ў ЗША, Вялікабрытаніі і яе былых калоніях і дамініёнах, Нідэрландах, Швейцарыі.

Сучасны кальвінізм існуе ў трох формах — прэсвітарыянства, рэфармацтва, кангрэгацыяналізм.

Вядомыя кальвінскія зборы ў Беларусі

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Кальвінізм